Міколе Антаноўскаму — 60!
Калі ў цябе за плячамі ўжо шэсць дзясяткаў, даль бог, на гэты свет глядзіш іншымі вачыма, нават не так, як яшчэ дзесяць гадоў назад, не кажучы пра пару юнацтва. Многія з’явы і падзеі, якія некалі хвалявалі, не давалі спакою і натхнялі на рашучыя, як тады падавалася, учынкі ці, наадварот, траплялі ў разрад абсурдных і непрыстойных, зараз здаюцца такімі дробязнымі, мізэрнымі, смешнымі ці, наадварот, велічнымі і высакароднымі. І па гэтай прычыне адчуваеш сябе крыху няёмка за сваю ранейшую паспешлівасць, маладушша, крыўдлівасць, марную ўзрушанасць...
Можа, гэта — звычайная ўзроставая мудрасць, а можа – і жыццёвая стомленасць. Як бы гэта ні называлася, але так хочацца верыць: мае цяперашнія вершы таксама памудрэлі, нягледзячы на тое, што закранаюць тэмы, на якія не пісаў хіба што самы лянів

