У нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У Беларусі гэта свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта ад 1998 года і ўжо амаль два дзесяцігоддзі штогод адзначаецца ў чацвёртую нядзелю сакавіка
Безумоўна, да яго далучаецца і ўвесь калектыў Пружанскага КУВП «Камунальнік», які па колькасці работнікаў з’яўляецца адной з самых буйных арганізацый раёна. А па «зоне адказнасці» прадпрыемства — безумоўны лідар. Як зазначае яго дырэктар Сяргей Бабрук, практычна ўсе сферы нашай паўсядзённасці залежаць менавіта ад камунальшчыкаў. Дабрабыт, парадак, камфорт жыцця і нават забеспячэнне многімі неабходнымі для існавання рэчамі разам з паслугамі.
З канца мінулага года дзейнічае абноўленая кацельня ў в. Слабудка. Па сваіх паказчыках яна пакуль адзіная ў вобласці. І за работай яе абсталявання сочаць аператар Дзмітрый Ільяшэвіч, электрагазазваршчык Валерый Сушко, слесары Віктар Гарбатаў, Артур Гумен, Сяргей Хільковіч і майстар Аляксандр Алейнік.
— Каб выконваць ускладзеныя на нас задачы,











