Суббота, 18 апреля 2026

У нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У Беларусі гэта свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта ад 1998 года і ўжо амаль два дзесяцігоддзі штогод адзначаецца ў чацвёртую нядзелю сакавіка

947

Безумоўна, да яго далучаецца і ўвесь калектыў Пружанскага КУВП «Камунальнік», які па колькасці работнікаў з’яўляецца адной з самых буйных арганізацый раёна. А па «зоне адказнасці» прадпрыемства — безумоўны лідар. Як зазначае яго дырэктар Сяргей Бабрук, практычна ўсе сферы нашай паўсядзённасці залежаць менавіта ад камунальшчыкаў. Дабрабыт, парадак, камфорт жыцця і нават забеспячэнне многімі неабходнымі для існавання рэчамі разам з паслугамі.

З канца мінулага года дзейнічае абноўленая кацельня ў в. Слабудка. Па сваіх паказчыках яна пакуль адзіная ў вобласці. І за работай яе абсталявання сочаць аператар Дзмітрый Ільяшэвіч, электрагазазваршчык Валерый Сушко, слесары Віктар Гарбатаў, Артур Гумен, Сяргей Хільковіч і майстар Аляксандр Алейнік.


— Каб выконваць ускладзеныя на нас задачы, прадпрыемства ЖКГ мае патрэбнае аснашчэнне,— падкрэслівае Сяргей Васільевіч.— Больш за тое, штогод тэхнічна мы абнаўляемся, набываем машыны, абсталяванне і іншыя працоўныя прылады. Не буду пералічваць усе «абноўкі», што паступілі нам у 2025 годзе, адзначу толькі самыя буйныя. У прыватнасці, летась быў набыты новенькі самазвал «МАЗ», прычапная падмятальна-прыбіральная машына «Магістраль», дзве «ГАЗэлі», агрэгат для правядзення ямачнага рамонту «Бастыён» і 3 кампактныя смеццявозы зялёнага колеру, якія ўжо калясяць па населеных пунктах раёна. Усяго на абнаўленне было выдаткавана каля 2 мільёнаў рублёў.

А за чысцінёй каля нашых дамоў сочыць у тым ліку вадзіцель Віталій Якавеня, якому даручаны новенькі смеццявоз.


Аднак не гэта самае галоўнае, а тое, што ўсё набытае ёсць каму даручыць. Пра рашучую сілу кадраў кожны з нас выдатна ведае, а знакаміты выраз чулі неаднойчы. Паўтараць яго можна і зараз, нават па некалькі разоў на дзень, таму што актуальнасці ён не губляе і сёння. Тым больш, для такога аб’ёму работ, які ўскладзены на «Камунальнік» з яго падраздзяленнямі, патрэбны адказныя і вопытныя работнікі, якімі мы таксама можам пахваліцца.


У бацькі і сына Віцько на абодвух працоўны стаж у «Камунальніку» налічвае больш за 45 га-доў. Хаця значная частка з яго належыць менавіта Уладзіміру Генрыкавічу. А сын Дзмітрый яшчэ толькі пачынае назапашваць вопыт, зараз працуючы начальнікам цэха.

— А сам калектыў арганізацыі абнаўляецца?

— Так, і прыемна, што адбываецца паўнавартасны кадравы кругаварот, калі моладзь прыходзіць не ў «вакуум», а трапляе ў рукі вопытных работнікаў. І ў нас ёсць такія, хто адпрацаваў больш за 35 гадоў на прадпрыемстве. У іх ліку варта назваць начальніка аддзела Галіну Гардзей, тэхніка па ўліку Ларысу Мітлашук, слесара-рамонтніка Уладзіміра Віцько, вартаўніка Надзею Ляховіч, рабочую зялёнага будаўніцтва Вольгу Кандарэвіч, начальніка ўчастка Сяргея Грыбоўскага, вадзіцеляў Валерыя Мароза, Уладзіміра Тарасюка і Генадзя Парэмскага. А больш «малодшых» можна налічыць звыш сотні работнікаў. Словам, ёсць каму захоўваць традыцыі і перадаваць іх наступным камунальшчыкам.

— Сяргей Васільевіч, Ваша арганізацыя — лідар і па колькасці ведамаснай падпіскі на «Раённыя будні». Чаму вы выпісваеце столькі экзэмпляраў?

— Камунальшчыкам патрэбны позірк «збоку», каб ведаць, як чытацкая аўдыторыя «раёнкі» ацэньвае іх работу. А яшчэ даведвацца пра праблемныя месцы, таму і крытыка бывае карыснай. Вось для чаго мы і выпісваем «Раённыя будні» ў такой колькасці, каб актуальная інфармацыя была даступна для ўсіх работнікаў арганізацыі. Лічу, што гэта таксама паспрыяе павышэнню якасці работы службы ЖКГ.

Прыклад бацькоў часта ўплывае на выбар дзяцей. Менавіта так атрымалася і ў Вольгі Кандарэвіч, працай якой зацікавілася яе дачка Марыя Зеляняк. Маці аддала «Зелянгасу» больш за 36 гадоў свайго жыцця, а ў Марыі, якая кіруе гэтым участкам, працоўны стаж ужо набліжаецца да чвэрці стагоддзя.

Вось менавіта гэтага і хачу пажадаць усяму калектыву КУВП «Камунальнік» з нагоды надыходзячага свята. Хай хопіць сіл, здароўя, энергіі для выканання задач. І звяртаюся да ўсіх пружанцаў з просьбай: не шкадуйце лішні раз падзякаваць.

Вадзіцель Уладзімір Бялоў працуе на цэлым комплексе з грузавіка «МАЗ» і комплексу «Магістраль». Зараз ён калясіць па гарадскіх і вясковых вуліцах, каб ачысціць іх пасля зімовага смецця.

— Ад нашых чытачоў мы таксама віншуем кожнага камунальшчыка і выказваем шчырую ўдзячнасць за прыгажосць пружанскіх населеных пунктаў і ўтульнасць нашых дамоў.


Гутарыў Алег Сідарэнка
Фота аўтара і Кацярыны Масік