Пружанцы, як вам мінулая зіма?
Сёння апошні дзень зімы, якая паднесла нам снегапады і моцныя маразы. Гэта стала нечаканасцю для беларусаў, бо ўжо адвыклі ад пастаяннага іскрыстага снежнага покрыва і такіх нізкіх тэмператур. Цікава, як жа ўсё гэта перажылі жыхары нашага раёна ці не адмарозілі вушы і нос?
Кацярына Кавелька, аг. Клепачы:
— Успомніла дзяцінства, калі гэта была заканамернасць: гурбы снегу і зусім не слабы мароз. І было шчасце для нас, цэлымі днямі прападаць на вуліцы, ляпіць снегавікоў. Дый для здароўя лепш такое надвор’е, чым слата вакол. Так што, з нецярпеннем буду чакаць паўтарэння зімовай казкі ў бягучым годзе. Спадзяюся, што мая мара спраўдзіцца.
Яна Карунас, в. Мокрае:—Проста цуд! А калі ўспомніць неймаверныя малюнкі на вокнах, вытанчаныя і іскрыстыя сняжынкі, то наогул з’яўля



