Пружаншчына прымала калегію Пагранкамітэта Саюзнай дзяржавы
Брэстчына, а менавіта Пружанскі раён стаў пляцоўкай для правядзення 64-га пасяджэння калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі пагранведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі — генерал-маёр Канстанцін Моластаў і генерал арміі Уладзімір Кулішоў, члены калегіі, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, а таксама расійскія і беларускія эксперты. Гасцей сустрэў старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.
На пасяджэнні быў абмеркаваны ход рэалізацыі праграмы па развіцці пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Працягнута работа па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы аператыўна-службовай дзейнасці ўзаемадзеючых ведамстваў па ахове граніцы. Па выніках агульных абмеркаванняў былі падпісаны пастановы калегіі Пагранічнага камітэ





