Ёсць дзяўчынка адна…
Гераіня майго нарыса — вучаніца 10 класа нашай школы Ксенія Жэбіт. Знешне дзяўчынка нічым не вылучаецца сярод аднагодкаў: заўсёды строга, з густам апранута, валасы акуратна падабраныя… А вось што яе вылучае, дык гэта сур’ёзнасць, засяроджаны погляд, дабрадушны характар, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу і сціпласць.
— Я вельмі рада, што Ксюша засталася ў школе, а не выбрала сабе першую прафнавучальную ўстанову пасля заканчэння 9-га класа. Гэта ўсебакова развітая вучаніца. Яна вельмі адказна ставіцца да любога даручэння. Заўсёды перажывае за вынікі сваёй працы. Гэта ўнікальны, творчы чалавек. Адным словам, гэта мая правая рука, — так характарызуе сваю вучаніцу класны кіраўнік Святлана Герасімук.Такія рысы, як настойлівасць, засяроджанасць, мэтанакіраванасць дапамаглі Ксеніі













