Суббота, 18 апреля 2026

Віншуем з узнагародай!

693

За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўнай дзейнасці вырашана:


— прысвоіць чарговае званне «Старшы прапаршчык унутранай службы» вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 аг. Кабылаўка Аляксандру Жабруну і старшаму інструктару па ваджэнні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Пружаны Вячаславу Біруку;


— уручыць нагрудны знак «Выдатнік» вадзіцелю ПАВЧ № 2
г.п. Шарашэва Юрыю Калінейку;


— адзначыць юбілейным медалём «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» вадзіцеля ПАВП № 14 г.п. Ружаны Дзяніса Харытоніка і старшага інструктара-выратавальніка ПАВЧ № 1 г. Пружаны Антона ГалабародзькУ, а таксама ветэрана службы Уладзіміра Фралова;


— узнагародзіць памятным нагрудным знакам органаў і падраздзяленняў, падпарадкаваных МНС, «165 год пажарнай службе» начальніка дзяжурнай змены і старшага інструктара-выратавальніка ПАВЧ № 2 г. п. Шарашэва Паўла Мацкевіча і Андрэя Нежывінскага, а таксама вадзіцеляў ПАВП № 13 аг. Кабылаўка і ПАВП № 12 аг. Клепачы Руслана Жука і Мікалая Тарасава;


— уручыць Ганаровую грамату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь старшаму інструктару-выратавальніку ПАВП № 13 аг. Кабылаўка Андрэю Каско, а таксама грамату МНС старшаму вадзіцелю ПАВЧ № 1 г. Пружаны Барысу Шчарбанёву;

—узнагародзіць Падзячным лістом Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:
за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм і адукаванасць, праяўленыя пры ліквідацыі на тэрыторыі Пружанскага раёна надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, і ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка
ХАВАЎКА Інну Аляксандраўну, капітана ўнутранай службы, старшага інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;

—узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:
за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм і адукаванасць, праяўленыя пры ліквідацыі на тэрыторыі Пружанскага раёна надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, і ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка
РУДЧЫКА Аляксандра Анатольевіча, лейтэнанта ўнутранай службы, начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».