Аляксандр Гарэйка з ААТ «Шані-аграпрадукт» — гэта чалавек, які сумленна працуе, годна нясе сцяг працавітасці і адданасці абранай справе
Калі ўзяўся, дык працуй…
На тым і трымаецца ўся эканоміка нашай роднай Беларусі, на шчырых людзях, такіх як Аляксандр Гарэйка з ААТ «Шані-аграпрадукт», якія сумленна працуюць, годна нясуць сцяг працавітасці і адданасці абранай справе.
І ўсюды парадак і разуменне значнасці таго, чым займаешся. Што б ні рабіў, бачны рэзультат, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Роўныя і дагледжаныя палеткі, поўныя сховішчы залацістага зерня, не спыняецца будаўніцтва фермаў і комплексаў, малочныя рэкі не мялеюць. А многія сельгасработнікі не адзін дзясятак гадоў аддалі гэтым рэзультатам, душой прыкіпелі да вёскі, з усмешкай расказваюць пра свае будні, тым самым сцвярджаючы: нішто і ніхто не парушыць святую працу на зямлі.
Гэтаксама думае і механік па механізацыі працаёмкіх працэсаў з ААТ «Шані-агра














