Па выніках агульнага балу Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж стаў першым сярод навучальных прафесійных устаноў Брэстчыны
Кажуць так: калі чалавек майстравіты, то ва ўсім. Можа і разетку прыкруціць, і палічку прыбіць, і радыёлу тую ж адрамантаваць. А яшчэ і віртуоз сваёй справы, калі можа не толькі тэхнікай кіраваць, але і сваімі рукамі яе адрамантаваць. Вось такімі людзьмі даражыць любое прадпрыемства, бо яны — неацэнныя кадры, прыклад для іншых у працы.
Тое ж і ў сельскай гаспадарцы. Яна ж трымаецца на прафесіянальных і сумленных работніках. Іх рады патрэбна пастаянна папаўняць. Вучыць беражлівым адносінам да зямлі, адказнаму стаўленню да працоўных абавязкаў. А для гэтага і праводзіцца чацвёрты год запар на базе УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» абласны конкурс «Аграмайстэрства» сярод навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытвор



