Воскресенье, 26 октября 2025

Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

106

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Ёсць людзі пенсійнага ўзросту.

Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязацельстваў па даручэнні кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў.

Падпісаны акт аб памілаванні — фактычна шанц гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам.

БЕЛТА