Пятница, 23 мая 2025

Наша з табой Беларусь

Ключ да гісторыі Вялікай Перамогі

Ключ да гісторыі Вялікай Перамогі

Напярэдадні знамянальнай даты 80-годдзя Вялікай Перамогі працуючая моладзь Пружаншчыны аб’ядналася ў займальным інтэлектуальна-рухомым мерапрыемстве, арганізаваным аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама сумесна з Маладзёжным парламентам. У ходзе падзеі яго ўдзельнікі аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, праверылі свае веды ў гісторыі, а таксама яшчэ лепш пазнаёміліся з мясцінамі нашага горада. Адкрыццё мерапрыемства адбылося каля помніка «Спаленым вёскам». Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гаманчук падкрэсліла значнасць гадавіны Перамогі і подзвігаў нашых продкаў, пасля чаго прысутныя ўсклалі кветкі да манумента, выказваючы шчырую павагу і падзяку. Затым моладзь адправілася ў музей-сядзібу «Пруж
Дарогамі памяці

Дарогамі памяці

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў Ружанскай СШ імяК. Марача адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю ваенна-патрыятычнага класа з музейнай зонай. Да гэтага знамянальнага дня навучэнцы старэйшых класаў рыхтаваліся доўга і грунтоўна. Стройныя, падцягнутыя, мэтанакіраваныя, а галоўнае — матываваныя на вывучэнне гісторыі сваёй краіны і ваеннай справы. Адным словам, сапраўдныя патрыёты і ўжо ў ваеннай форме з адметнымі знакамі ваенна-патрыятычнага клуба «Юны армеец». Гэта падганяе юнакоў і дзяўчат выдатна вучыцца, быць добрым прыкладам сваім малодшым таварышам.Пра тое, з чаго ўсё пачыналася, нам расказала дырэктар школы Ала Стасюкевіч. — У снежні мінулага года на базе аб’яднання па інтарэсах адкрыўся ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец», куды прыйшлі вучні 7-9 кл
Режим работы участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

Режим работы участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

Для приема избирателей с целью ознакомления со списками избирателей за 15 дней до выборов с 10 января 2025 года:   в будние дни — с 17.00 до 19.00, в субботу —  с 12.00 до 14.00. В период досрочного голосования — с 21 по 25 января 2025 года — с 12.00 до 19.00 (без перерыва). В день выборов 26 января 2025 года — с 8.00 до 20.00.
Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

У канцы года, калі завяршаецца стары і надыходзіць новы, кожны з нас чакае цудаў. І ў Пружанах гэтыя чаканні спраўдзіліся ўвечары 15 снежня, калі на галоўнай плошчы горада адбылося адкрыццё раённай Навагодняй ёлкі. Яркае, каляровае мерапрыемства «Стартуем у Новы год!» стала адпраўной кропкай у цудоўнае падарожжа зімовага цыклу абрадаў і свят. Плошча, якая ўпрыгожылася святочнымі агеньчыкамі і дэкарацыямі, ператварылася ў сапраўдны казачны свет. Тут можна было сустрэць знаёмых герояў: Ф’ёку, Лісу, Снегавікоў і іншых. Кожны з іх па-свойму забаўляў гасцей, уносіў сваю часцінку радасці і святочнага настрою. Самымі чаканымі госцямі, безумоўна, сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Іх з’яўлення заўсёды чакаюць затаіўшы дыханне. Гледачы з цікавасцю і захапленнем слухалі іх навагоднія віншаван
Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Чым бліжэй да Новага года, тым больш у раёне святочных мерапрыемстваў, яркай ілюмінацыі, якая стварае адпаведны настрой. Так, толькі ў мінулыя выхадныя заззялі агеньчыкі адразу на трох навагодніх ёлках раёна. Адна з іх — у аграгарадку Клепачы. І сапраўды, хто сказаў, што ёлка павінна радаваць выключна жыхароў райцэнтра? Галоўны сімвал Новага года ў Клепачах запаліў агні толькі другі год, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. Магчыма, таму госці свята і нашы падпісчыкі ў сацсетках ужо паспелі параўнаць кляпацкую ёлку з парыжскай! Але мы ўпэўнена заяўляем: у Клепачах лепшая! Свая навагодняя ёлачка ў аграгарадку з’явілася дзякуючы сумеснай рабоце Мокраўскага сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае». Разам вырашылі, што каля цэнтральнай сядзібы аднаго з вядучых с
Якія каманды перамаглі ў «Вялікай маладзёжнай гульні» і хто прадставіць Пружаншчыну на абласным этапе

Якія каманды перамаглі ў «Вялікай маладзёжнай гульні» і хто прадставіць Пружаншчыну на абласным этапе

На базе гарадскога Палаца культуры сярод актывістаў ГА «БРСМ» Пружанскага раёна прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая маладзёжная гульня». У ёй прынялі ўдзел 16 каманд з розных адукацыйных устаноў. Мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і гледачоў, падарыўшы мноства яркіх эмоцый і ўражанняў. Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда ДУА «Гімназія г. Пружаны», крыху вышэй размясціліся актывісты з Магілявецкай сярэдняй школы. Пераможцам турніру стала каманда Ліноўскай сярэдняй школы, якая і будзе абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе. Гона Пружанскага СШ на абласным эатпе будзе абараняць каманда Ліноўскай СШ. Калектывы, якія занялі месцы ў першай тройцы, былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.
Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Серада бягучага тыдня для сістэмы адукацыі нашага раёна была адзначана чарговай знакавай падзеяй. Цяпер ужо на базе Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача быў адкрыты ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец», у які ўступілі навучэнцы сёмых і дзявятых класаў. Сёння ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Што ёсць такое патрыятызм? Канечне, непамерная любоў да Радзімы, жаданне прыносіць ёй толькі карысць, заўсёды быць гатовым стаць яе абаронцам, годна несці званне грамадзяніна сваёй самай непаўторнай Беларусі. Гэта ў агульных рысах. А для навучэнцаў? У першую чаргу добра вучыцца, быць заўсёды чэсным з сабой і таварышамі, прымаць актыўны ўдзел у жыцці школы і роднай старонкі і, канечне, рыхтавацца да таго, каб у будучым стаць абаронцам сваёй
Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Падчас мерапрыемства запланавана мастацкая праграма з паказальнымі выступленнямі навучэнцаў-спартсменаў аддзялення фігурнага катання СДЮШАР № 2.
Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Наша знаёмства з моладдзю, якая прыехала на работу ў Пружаны і раён, працягваецца. Даведваемся, як сустрэлі ў новым калектыве і як клапоцяцца на першым працоўным месцы ў маладога спецыяліста з дзіцячага сада № 3 г. Пружаны. Маладая выхавацельніца дашкольнай адукацыі дзіцячага садка № 3 г. Пружаны Паліна Давідзюк нарадзілася ў Пружанскім раёне ў аграгарадку Лінова. Дзяўчына скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва». Цяпер Паліне Сяргееўне 20 гадоў, і яна працягвае ўдасканальваць і павышаць сваю кваліфікацыю ў прафесіі. — Апроч сваёй працы я вырашыла працягнуць атрымліваць адукацыю па сваім профілі і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на факультэт фізічнага выхавання і спорту, цяпер з’яўляюся сту
Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

У Палацы культуры ў новым фармаце адбыўся форум маладых спецыялістаў «З моладдзю на роўных», якія прыбылі на сваё першае працоўнае месца ў Пружанскі раён. Якаснай падрыхтоўцы маладых спецыялістаў і іх далейшаму працаўладкаванню ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага. Атрымаць запаветны дыплом — гэта ўсяго толькі адзін бок медаля, а вось не расчаравацца ў прафесіі, замацавацца на працоўным месцы, быць па-сапраўднаму запатрабаваным — зусім іншая гісторыя. У гэтым годзе ў раён прыбыла 170 навічкоў, большая палова якіх папоўніць шэрагі сельскагаспадарчай галіны і аграсэрвісу, а таксама сферы медыцыны, культуры, адукацыі, гандлю, сілавыя структуры і іншыя. Маладзёжны форум умоўна падзяліўся на некалькі блокаў. У кожным прынялі ўдзел свае спікеры, члены Маладзёжнага парламента
Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Людзі, чэсныя, працавітыя, адкрытыя душой, — заклад поспеху ў сельскай гаспадарцы. Менавіта такімі працаўнікамі і славіцца ААТ «Ружаны-Агра». Хоць колькі купі трактароў і аўтамабіляў, але калі на іх няма каму працаваць або за руль сядае гультай, то якой аддачы ад тэхнікі тады чакаць? Можна сказаць, выкінутыя на вецер грошы. А вось калі за справу бярэцца чалавек, які з дзяцінства марыў круціць абаранку, наогул з тэхнікай на ты, даглядае яе, як сваю любімую жонку, тады абавязкова будзе рэзультат. І кіраўніцтва любой гаспадаркі будзе спакойнае і ўпэўненае, што ўсё будзе зроблена своечасова і якасна, у любы дзень тыдня. Прыкладам такой надзейнасці і працавітасці, аптымізму з’яўляюцца вадзіцель Аляксандр Макарэвіч і трактарыст-машыніст Аляксей Юрэня. Абодва карэнныя жыхары, Аляксандр Ула
Лёгкаатлеты пружанскай ДЮСШ №1 вярнуліся з узнагародамі з міжнароднага турніру

Лёгкаатлеты пружанскай ДЮСШ №1 вярнуліся з узнагародамі з міжнароднага турніру

Пакуль звычайныя пружанцы заканчвалі мінулы працоўны тыдзень і рыхтаваліся да выхадных, лёгкаатлеты ДЮСШ № 1 г. Пружаны абаранялі гонар Пружанскага раёна. Яны паспяхова выступілі на 67-м Міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы памяці Дзмітрыя Карбышава. Спаборніцтвы штогод праходзяць у Брэсце. Іх удзельнікамі на гэты раз сталі спартсмены двух узроставых катэгорый: 2008—2009, а таксама 2009—2010 гадоў нараджэння з Расіі і Беларусі. Па выніках турніру ў выхаванцаў ДЮСШ № 1 г. Пружаны пяць узнагарод. Дзве з іх заваяваў Анатоль Хоміч. Нагадаем, што ён — чэмпіён і прызёр ІІ Гульняў краін СНД, а таксама леташні чэмпіён Міжнароднага турніру памяці Карбышава. Сёлета ў Анатоля, які змагаўся сярод юнакоў 2008—2009 г.н., бронзавыя ўзнагароды ў кіданні дыска (вынік — 46.09 м) і штурханні ядр
Малады спецыяліст Параслянскай СШ Вікторыя Дзенісевіч: прыемна ісці на работу, ведаючы, што цябе там чакаюць

Малады спецыяліст Параслянскай СШ Вікторыя Дзенісевіч: прыемна ісці на работу, ведаючы, што цябе там чакаюць

Працягваем знаёміцца з моладдзю, якая прыехала на работу ў наш горад і раён, і даведваемся, як іх сустрэлі ў новым калектыве і як пра іх клапоцяцца на першым працоўным месцы. На гэты раз мы завіталі ў Параслянскую сярэднюю школу. Вікторыя Дзенісевіч родам з нашага горада, і ёй усяго 18 год. Юная дзяўчына сёлета скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва» і была накіравана на сваё першае рабочае месца ў Параслянскую сярэднюю школу на пасаду педагога-арганізатара. — Мне заўсёды падабалася гэтая прафесія, менавіта таму яе і выбрала. Сустрэлі ў школе мяне добра, і гэтая цеплыня адчуваецца дагэтуль. Мае старэйшыя калегі заўсёды гатовы прыйсці мне на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца. Прыемна, калі ад цябе не адварочваюцца, а, на
Газавік з больш як 30-гадовым стажам Андрэй Кунда расказаў пра сваю справу жыцця

Газавік з больш як 30-гадовым стажам Андрэй Кунда расказаў пра сваю справу жыцця

Распавядаць аб людзях рэдкіх прафесій заўсёды цікава, а калі чалавек на сваім месцы, прыемна ўдвая. З Андрэем Аляксандравічам Кундам мы сустрэліся ў райгазе раніцай, паколькі шчыльны працоўны графік не дазваляе яму ні на мінуту адхіліцца ад пастаўленых задач. Ды і большую частку працоўнага дня ён знаходзіцца ў раз’ездах. Здавалася б, прафесія электраманцёра зразумелая кожнаму. Гэта звычайны спецыяліст, які мае пэўны ўзровень кваліфікацыі па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, прыбораў і ўстановак. Але калі справа тычыцца газавай галіны, то ўсё, што звязана з электрычнасцю, становіцца больш складаным. Гэтая сфера патрабуе дакладных ведаў, павышанай увагі і пэўных навыкаў, а галоўнае — вялікай адказнасці за праведзеную работу і жадання заставацца ў прафесіі. Не кожны зможа в
Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Запрашаем на свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў аг. Клепачы Пружанскага раёна! Вас чакаюць парад Дзедаў Марозаў, гульні каля навагодняй ёлкі, карагоды, флэшмоб, канцэрт і дыскатэка. Свята адбудзецца 14 снежня на плошчы перад Кляпацкім СДК. Пачатак у 17.00 гадзін.