Воскресенье, 8 декабря 2024

Президент

Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы ў Лукашэнкі

Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы ў Лукашэнкі

 Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сур'ёзная размова на архіважную тэму У пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на парадку дня - сур'ёзная размова аб тым, як будзе развівацца навука, перш за ўсё акадэмічная, і як жыць далей - з навукай ці без. "Адказ адназначны", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Без эфектыўнай акадэмічнай навукі развіццё краіны будзе праблематычным. Але з такой навукай, як у нас (Нацыянальнай акадэміяй навук), мы не паскорымся і поспехаў не даб'ёмся". Такая выснова, паводле слоў Прэзідэнта, вынікае з прадстаўленых яму матэрыялаў. Але ўсё ж гэта не с
Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт назначыў: Чарнецкага Руслана Іосіфавіча - міністрам культуры; Чапурнога Станіслава Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане; Налівайку Сяргея Эдуардавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці; Радзівоніка Дзмітрыя Аляксеевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:Цывакі Аляксандра Мікалаевіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама; Кавалёва Валерыя Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам ДВА па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз"; Малецкага Марата Іванавіча - генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская н
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Перакананы, што ў гэты цяжкі для жыхароў Палесціны час выпрабаванняў спадчына яе першага Прэзідэнта Ясіра Арафата, які змог аб'яднаць суайчыннікаў і паказаць шлях да ўстанаўлення доўгатэрміновага міру на Святой Зямлі, асабліва запатрабавана, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, дээскалацыя напружанасці на Блізкім Усходзе, хуткае дасягненне міру і бяспекі будуць садзейнічаць стабільнасці і эканамічнаму развіццю Палесціны і дзяржаў усяго рэгіёна". Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца пазіцыі забеспячэння неад'емных законных правоў палесцінцаў на незалежнас
Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Астане прыбыў на саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У сталіцу Казахстана беларускі лідар прыляцеў напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мерапрыемства праводзіцца ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку прывітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ. Усяго ў саміце прымуць удзел пяць кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Акрамя Прэзідэнта Беларусі, гэта прэзідэнты Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана. У склад АДКБ таксама ўваходзіць Арменія, аднак раней прэм'ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян заяўляў аб замарозцы ўдзелу ў рабоце арганізацыі. На саміце ў Астане лідары краін абмяняюцца меркаваннямі аб міжнароднай і рэгіянальнай
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве двух лідараў, якая была прынята па выніках перагавораў у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абодва лідары дзяржаў выказалі глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе, які прывёў да разбуральнага гуманітарнага крызісу і значных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў сектары Газа і Ліване. Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, удараў па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, забеспячэння бесперабойнай і бяспечнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі, стрыманас
Лукашэнка і Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Ісламабадзе

Лукашэнка і Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Ісламабадзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф праводзяць афіцыйныя перагаворы ў Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перад тым як адправіцца ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Пакістана, Аляксандр Лукашэнка правёў пратакольную сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Мухамадам Ісхакам Дарам. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ў адпаведнасці з практыкай дзяржаўнага пратакола Пакістана коратка прадставіў Прэзідэнту інфармацыю аб асноўных элементах праграмы візіту і стане двухбаковых беларуска-пакістанскіх адносін, пасля чаго кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў афіцыйную рэзідэнцыю прэм'ер-міністра. Шахбаз Шарыф сустрэў беларускага лідара каля ганка. Перагаворам папярэднічала цырымонія фатаграфавання і афіцыйнай сустрэчы Алякс
Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Асноўная ўвага ў час візіту будзе ўдзелена далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя крокі па развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. У Ісламабадзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам. Сустрэча пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і абмяркуюць сумесны план дзеянняў на перспектыву. Асобная ўвага будзе ўдзелена тэме рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, узаемадзеянню ў інтэграцыйных аб'яднаннях і сумеснай рабоце на міжнародных пляцоўках. Па выніках п
У Пружанскім райвыканкаме правялі Адзіны дзень інфармавання на тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі

У Пружанскім райвыканкаме правялі Адзіны дзень інфармавання на тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у райвыканкаме. На яго запрасілі супрацоўнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне, дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Пружанскім раёне» і Пружанскай архітэктуры. У рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гаманчук. Перад тым як прадаставіць слова Міхаілу Грышкевічу, Таццяна Гаманчук азнаёміла прысутных з тэмай адзінага дня інфармавання: «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучае залежыць ад нас». Яна зрабіла акцэнт на тым, чаго наша краіна дабілася за трыццаць гадоў, які скачок адбыўся ў галіне эканомікі, індустрыялізацыі, развіцця прамысловасці, сельскай гаспадарк
Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, паведамляе БЕЛТА. Разгледжаны ход падрыхтоўкі да правядзення ў пачатку снежня ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні арганізацыі маючых адбыцца замежных візітаў беларускага лідара. Прэзідэнт трымае на кантролі будаўніцтва Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. Аб гэтым Дзмітрый Крутой таксама падрабязна далажыў кіраўніку дзяржавы. Яшчэ адна тэма - змяненне заканадаўства, якое датычыцца работы і паўнамоцтваў старшынь райвыканкамаў. Гэта пытанне абмяркоўвалася на праведзеным нядаўна пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць аператыўнай дапрацоўкі і хутчэйшага прыняцця д
«Я нават не чакаў, што так будзе». Лукашэнка ацаніў ужо сабраныя больш за 1,5 млн подпісаў за яго вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах

«Я нават не чакаў, што так будзе». Лукашэнка ацаніў ужо сабраныя больш за 1,5 млн подпісаў за яго вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах

За вылучэнне дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на маючых адбыцца ў студзені 2025 года прэзідэнцкіх выбарах ужо сабрана больш за 1,5 млн подпісаў. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Я вельмі ўдзячны ўсім вам, каардынатарам і тым групам, якія створаны ў рамках ініцыятыўнай групы. Вы, не лічачыся з часам, ведаю, што вельмі акуратна і асцярожна ўсё гэта робіце. Нікога не прымушаеце, не націскаеце. Гэта правільна. Правільна таму, што нам гэта не трэба. Гэта абсалютна не трэба. І каб не ствараць потым лішніх пытанняў, даводзіцца вельмі акуратна ў гэтым напрамку дзейнічаць", - сказаў Прэзідэнт. "Але па той колькасці подпісаў, якую вы сабралі, - гэта катастрафічная работа. Я
Лукашэнка: праблемы, якія трывожаць людзей, для мяне вельмі важныя, каб потым выпраўляць недахопы

Лукашэнка: праблемы, якія трывожаць людзей, для мяне вельмі важныя, каб потым выпраўляць недахопы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы заявіў, што для яго важна ведаць праблемныя пытанні, на якія звяртаюць увагу людзі ў час збору подпісаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адзін з самых важных аспектаў у час збору подпісаў - гэта ўзаемадзеянне членаў ініцыятыўнай групы з людзьмі. "Я б вас вельмі прасіў, каб у вас былі сканцэнтраваны ўсе тыя даныя (якія агучваюць грамадзяне ў час збору подпісаў. - Заўвага БЕЛТА), і вы мяне праінфармавалі, каб я ведаў, аб чым людзі гавораць, на што трэба звяртаць увагу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта добры сацыялагічны зрэз. Лепшага не бывае. Толькі сумленна мне напішыце, што добрага людзі сказалі, - двума радкамі - і ўсё астатняе, што патрабуюць людз
Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы

Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы

Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны яшчэ 32 асобы, асуджаныя за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны. Усе яны прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў. Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі. БЕЛТА
Лукашэнка: УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады

Лукашэнка: УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады

Усебеларускі народны сход нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства адзначыў, што гэта пасяджэнне Прэзідыума першае, і таму ў самым пачатку абазначыў ключавыя прыярытэты ў рабоце УНС - вышэйшага канстытуцыйнага прадстаўнічага органа народаўладдзя. "Я павінен сказаць тое, што мяне вельмі непакоіць у частцы Усебеларускага народнага сходу. Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне Прэзідыума ў шырокім складзе, паколькі нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашана ў Канстытуцыі): мы ўсе павінны разумець, што У
Указам Прэзідэнта скарэкціраваны правілы палявання: дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь

Указам Прэзідэнта скарэкціраваны правілы палявання: дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ нумар 420, якім карэкціруюцца правілы палявання і правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі, зацверджаныя ўказам ад 21 сакавіка 2018 года нумар 112. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме, які дае магчымасць кантралюема рэгуляваць іх колькасць, на падставе распрацаваных Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі планаў кіравання папуляцыямі. Такое рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні. Акрамя таго, Міністэрству лясной гаспадаркі прадастаўлены паўнамоцтвы на вызначэнне пераліку патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, дазволеных для здабычы паляўнічых жывёл у залежнасці ад віду
Пазбаўлены званняў больш за 20 былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў

Пазбаўлены званняў больш за 20 былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ нумар 425 "Аб пазбаўленні воінскіх і спецыяльных званняў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці з указам былыя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў (асобы начальніцкага складу) пазбаўлены воінскіх і спецыяльных званняў - усяго 21 чалавек. У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны ўчынілі проціпраўныя дзеянні, якія несумяшчальны са статусам ваеннаслужачага. У сувязі з гэтым кіраўнікі сілавых ведамстваў ва ўстаноўленым парадку ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні гэтых асоб воінскіх і спецыяльных званняў. БЕЛТА