Вторник, 8 октября 2024

Эканоміка, бюджэт і школы — пытанні, якія разглядалі на пашыраным пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

201

У чацвер 15 жніўня адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама, у якім прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч.

На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, служб, старшыні сельвыканкамаў.

На парадку дня наступныя пытанні:
— аб выніках выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Пружанскага раёна ў студзені-чэрвені 2024 года;
— аб выніках выканання бюджэту Пружанскага раёна за І-е паўгоддзе 2024 года;
— аб рабоце аддзела па адукацыі і навучальных устаноў раёна па выкананні тэрытарыяльных планаў рамонтных работ і забеспячэнні гатоўнасці школ да 2024/2025 навучальнага года.

Па першым пытанні выступоўцамі сталі намеснікі старшыні райвыканкама — Святлана Ханавец, Сяргей Глушко, Сяргей Гук, Руслан Супрыновіч. Кожны спыніўся на тых сферах эканомікі раёна, якія яны курыруюць: прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва і ЖКГ, а таксама вынікі сацыяльных напрамкаў.

Пра выкананне бюджэту за вызначаны перыяд прысутным расказала начальнік райфінаддзела Наталля Красоўская, якая засяродзіла ўвагу на захаванні бюджэтна-фінансавай дысцыпліны.

З вынікамі рамонтных мерапрыемстваў у навучальных установах Пружаншчыны, спісам зробленага падчас летніх канікулаў, а таксама з тым, якімі сустрэнуць школы сваіх вучняў, падрабязна азнаёміла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Казарэз.

Алег Сідарэнка