Воскресенье, 26 октября 2025

Тварам да веры

Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Перад Вялікаднем чапялёўскія жанчыны вырашылі прывесці ў належны выгляд крыж на ўскрайку вёскі. Ды толькі аказалася, што адной афарбоўкай справу не вырашыць: драўляны крыж, высечаны мясцовымі майстрамі-ўмельцамі, прастаяў больш за два дзясяткі гадоў і патрабаваў сур‘ёзнага аднаўлення. — «Лепш новы зрабіць», — паступіла прапанова, з якой пагадзіліся ўсе вяскоўцы. У ініцыятыўную групу ўвайшлі сем‘і, якія жывуць побач з нашай вясковай святыняй. Убаку не засталіся і іншыя жыхары Чапялёў, і так званыя дачнікі, якія з‘язджаюцца сюды ў летні сезон. Перш-наперш заняліся добраўпарадкаваннем: высеклі кустоўе, прыбралі сухое галлё, прывезлі пяску, каб выраўнаваць участак. Адначасова адрамантавалі помнік, які ўстанавілі ў Славу Божую на Ражство Хрыстова 2000 года браты Мікулікі, і лавачку нову
Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Па старонках старых газет Давайце на момант адыдзем ад таямніц і пагаворым аб тым, што мы пэўна ведаем пра засімавіцкую царкву. Як мы казалі ўжо, існуючы будынак узведзены ў 1811 годзе, а значыць, гэта самая старая мураваная царква Пружанскага благачыння пасля Петрапаўлаўскай у г.п. Ружаны. Царква ў стылі класіцызму зарыентавана алтаром на ўсход (гэта пацвярджае, што храм не будаваўся як каталіцкі). Пабудова прамавугольная, кампактная, памерам 8,4 х 17 м. Самы звыклы для сённяшняга дня спосаб атрымання інфармацыі — перыядычны друк. Але згадванняў пра царкву ў перыёдыцы ХIX стагоддзя знайшлося няшмат, сярод іх — паведамленне ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» за 15.03.1892 пра тое, што ў памяць цудоўнага збавення пры замаху ў Японіі 29 красавіка 1891 года на наследніка прастола
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў аўторак у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Засімавічы. Узначаліў літургію архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, якому саслужылі прадстаўнікі духавенства Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў і Брэста. Прагучалі цудоўныя песнапенні ў выкананні хору засімавіцкага храма. Падчас богаслужэння маліліся аб аднаўленні міру, адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Іаан. Ён жа акрапіў святой вадой царкву і пахаванні на яе тэрыторыі. Таксама ўручыў царкоўныя граматы 26 прыхаджанам, якія папрацавалі на карысць храма і Брэсцкай епархіі. Уладзіслаў Шпарла
Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка першая

Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка першая

Вы жадаеце даведацца, калі з’явіўся храм у вёсцы Засімавічы? Гэта проста: зазірніце ў «Вікіпедыю» ці адкрыйце любы сайт, прысвечаны царкоўнай гісторыі. Усе яны ўпэўнена называюць дату пабудовы царквы, асвячонай у памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца, — 1811 год. Гэта ж дата — на шыльдачцы, якая сведчыць, што храм з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай. Не будзем падвяргаць сумненню гэтыя звесткі, тым больш што яны пацвярджаюцца і дадзенымі Гродзенскага праваслаўнага царкоўнага календара, выдадзенага ў 1899 годзе. Адкрыем яго старонкі і мы. «Царква мураваная, з драўлянаю званіцай, у драўлянай агароджы, збудавана ў 1811 годзе памешчыкам Яльцом. Адстаіць ад Пружан у 6 вярстах. Прыхаджан пры ёй: 1482 мужчынскага полу і 1505 жаночага, а ўсяго 2987, — у сямі паселішчах: Зосімавіч
Расклад набажэнстваў з нагоды ўспаміну памерлых на каталіцкіх могілках і ў касцёлах раёна

Расклад набажэнстваў з нагоды ўспаміну памерлых на каталіцкіх могілках і ў касцёлах раёна

Традыцыйна пачатак лістапада ў каталіцкіх вернікаў — час асаблівай малітвы за памерлых. У касцёлах і на могілках праводзяцца памінальныя малебны, адбываецца асвячэнне помнікаў. Не выключэннем стане гэты год. Расклад наступны: 1 лістапада (пятніца) — Урачыстасць Усіх Святых12.00 — чытанне «выпамінак» (імёнаў памерлых), затым — Святая Імша, працэсія і магчымасць асвячэння помнікаў у г.п. Шарашэва,16.00 — Святая Імша ў капліцы на могілках уаг. Лыскава,18.30 — Святая Імша ў касцёле Святой Тройцы ў г.п. Ружаны. 2 лістапада (субота) — Успамін усіх памерлых вернікаў10.00 — малітва за памерлых на могілках у в. Новыя Засімавічы,11.00 — на могілках у в. Слабудка,11.00 — Святая Імша ў касцёле Святой Тройцы ў г.п. Ружаны,12.00 — малітва за памерлых на могілках у аг. Шані,13.00 — чытанне
На праваслаўную вечарыну «Моя жизнь во Христе» запрашае цэнтральная раённая бібліятэка 27 кастрычніка

На праваслаўную вечарыну «Моя жизнь во Христе» запрашае цэнтральная раённая бібліятэка 27 кастрычніка

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма запрашае 27 кастрычніка ў 15.00 гадзін на праваслаўную вечарыну «Моя жизнь во Христе» (да 195-годдзя з дня нараджэння Іаана Кранштацкага). У праграме: — аповед пра Іаана Кранштацкага,— вершы, слайды і відэафрагменты,— гутарка-пропаведзь благачыннага цэркваў Пружанскага раёна пратаіерэя Міхаіла Носкі. Наш адрас: г. Пружаны, вул. Савецкая, 30, цэнтральная раённая бібліятэка, 3-ці паверх.
Раённы этап Афанасьеўскага турніру выявіў лепшых. Хто паедзе на вобласць? (+фота)

Раённы этап Афанасьеўскага турніру выявіў лепшых. Хто паедзе на вобласць? (+фота)

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка ў мінулую суботу стала месцам правядзення раённага этапу Афанасьеўскага турніру сярод праваслаўнай моладзі. Менавіта тут па добрай традыцыі штогод збіраюцца выхаванцы нядзельных школ раёна, каб праверыць свае веды па асновах праваслаўя і выявіць лепшых. Сёлетні Афанасьеўскі турнір — ужо восьмы ў Брэсцкай епархіі. Чацвёрты год запар далучаецца да ўдзелу ў ім Пружанскае благачынне. Напачатку вядучыя нагадалі пра тое, што сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. Менавіта таму ў рамках інтэлектуальных баталій, якія складаліся з 75 пытанняў, — трох этапаў і супергульні, — успомнілі святых зямлі беларускай, іх жыццёвы і асветніцкі шлях. За перамогу ў турніры змагалася пяць каманд — юнакі і дзяўчаты ад 11 да 15 га
На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

Бываючы ў Ружанах, штораз ловіш сябе на думцы, што знаходзішся ў месцы, дзе перасякаюцца розныя эпохі і ажывае гісторыя. Не выключэнне і касцёл Святой Тройцы. Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, храм ніколі не зачыняўся і заўсёды чакаў вернікаў. Як і свайго часу чакаў унікальны барочны арган — сапраўдны гонар касцёла, які, дзякуючы Божай дапамозе і людской неабыякавасці, быў адрэстаўраваны да канцэртнага стану. Музычны інструмент маўчаў цэлае стагоддзе, каб сёлета нарэшце «загаварыць» сваёй велічнай і непаўторнай мелодыяй. Інаўгурацыя аргана адбылася ў сярэдзіне верасня, і з гэтага часу на працягу цэлага месяца ў касцёле Святой Тройцы праходзілі канцэрты арганнай музыкі ў рамках фестывалю «Ars Magna Organi» («Вялікае Мастацтва Аргана»). На працягу пяці выхадных запар жыхары і госц
Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

У мінулую суботу ў Ружанах, здавалася, перапляліся мінулае і сучаснасць і ў літаральным сэнсе ажыла гісторыя. З гарадскога пасёлка, аднаго з культурных і рэлігійных цэнтраў Пружаншчыны, было вырашана распачаць святкаванне 100-годдзя Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Каб разам памаліцца, падзякаваць Богу за Яго дары, дакрануцца да святыняў, з’ехаліся каталікі і вернікі іншых канфесій не толькі з Пружанскага раёна, але і з розных куткоў Беларусі і нават з іншых краін. Старт юбілею — з Ружан Гісторыя Пінскай дыяцэзіі бярэ свой пачатак у 1925 годзе. Менавіта тады заснаваў яе Папа Рымскі Пій XI. Сёння ў склад дыяцэзіі ўваходзяць касцёлы Брэсцкай і Гомельскай абласцей — усяго 90 парафій, у тым ліку ў Пружанах, Вялікім Сяле, Ружанах, Шарашэве, Перадзельску. Юбілейную дату выра
Святочнае богаслужэнне з нагоды прастольнага свята і 110-годдзя храма пройдзе ў аранчыцкай царкве 28 верасня

Святочнае богаслужэнне з нагоды прастольнага свята і 110-годдзя храма пройдзе ў аранчыцкай царкве 28 верасня

27 верасня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць вялікае свята Узвіжанне Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга. На гэтую дату прыпадае і прастольнае свята царквы ў вёсцы Аранчыцы. А сёлета гэта яшчэ і юбілейная дата: каменны будынак Крыжаўзвіжанскага храма быў узведзены 110 гадоў таму, у 1914 годзе. Святочнае богаслужэнне з нагоды юбілею храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы пройдзе ў суботу 28 верасня 2024 года. Яго ўзначаліць архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Сустрэча Уладыкі — у 8.20, пачатак богаслужэння — у 8.30 гадзін.
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў ліст да вернікаў з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое пачнецца ў Ружанах 28 верасня

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў ліст да вернікаў з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое пачнецца ў Ружанах 28 верасня

Пінская рымска-каталіцкая дыяцэзія была заснавана Папам Рымскім Піем ХІ 28 кастрычніка 1925 г. «Рыхтуючыся да гэтай юбілейнай даты ўсёй супольнасцю мясцовага Касцёла, мы распачынаем год падзякі Міласэрнаму Богу за ўсе Яго ласкі, якія нашая дыяцэзія атрымлівала на працягу гэтых ста гадоў. 28 верасня а 11-й гадзіне ў мястэчку Ружаны жадаем распачаць святкаванне 100-й гадавіны з часу заснавання Пінскай дыяцэзіі. Божы Провід дазволіў аднавіць там велічную капліцу святога Казіміра, якая была ўзведзеная ў XVIII стагоддзі ў памяць пра перанясенне і захаванне ў Ружанах рэліквій гэтага святога», – адзначыў біскуп. Антоні Дзям’янка запрасіў усіх прыняць удзел у святой Імшы ў капліцы святога Казіміра 28 верасня. Падчас літургіі адбудуцца асвячэнне адноўленай святыні і сумесная малітв
След Багародзіцы ў вёсцы Паўлава: праўда ці вымысел?

След Багародзіцы ў вёсцы Паўлава: праўда ці вымысел?

Кожны з нас, напэўна, хоць раз у жыцці пабываў ва ўнікальных або, як у народзе аб іх кажуць, «святых» мясцінах. Там проста ціха і спакойна, яны прасякнуты духам часу, абвеяны таямніцамі і легендамі, разгадаць якія мала каму пад сілу. Мне хочацца падзяліцца з чытачамі сваёй гісторыяй і расказаць пра адно дзіўнае месца, дзе я апынулася зусім выпадкова. І гэты выпадак зрабіў на мяне невыказнае ўражанне. Калі ехаць праз в. Паўлава, што за 3 км ад г.п. Ружаны, прама каля дарогі наўрад ці заўважыш тое самае «святое» месца, пра якое крыху ведаюць толькі жыхары бліжэйшых вёсак. Мне прыйшлося па крупінках збіраць хоць нейкую інфармацыю, каб самой ва ўсім разабрацца. Таксама выпадкова даведаўшыся, што яно недзе ёсць, я адправілася на пошукі. Пад цяністымі кронамі ліп, ясеняў і клёнаў знаходзі
Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем: Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры

Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем: Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры

Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мне з вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды - кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана - практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі. Бяспекі ў Еўропе. Пазіцыі абсалютна сугучныя. І гэта паказвае канфлікт ва Украіне, дзе мы займаем практычна аднолькавую пазіцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Я з вамі абсалютна згодны, і мы даўно аб гэтым гаворым: Еўропе, каб жыць спакойна і жыць так, як мы жывём (як бы мы ні плакаліся, жывём нядрэнна), - нам патрэбны новы дагавор аб міры, патрэбны новы мір, калі можна так сказаць, у Еў
У юбілейны 15-ты раз праваслаўную моладзь сабраў семінар-злёт «Адзінства» ў Вежным (+відэа)

У юбілейны 15-ты раз праваслаўную моладзь сабраў семінар-злёт «Адзінства» ў Вежным (+відэа)

Кожны год на тэрыторыі Мікалаеўскага падвор’я Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра ў Вежным збіраюцца сотні прадстаўнікоў праваслаўнай моладзі. Вось ужо 15 гадоў запар у жніўні тут праходзіць маладзёжны семінар-злёт Брэсцкай епархіі «Адзінства». Не стаў выключэннем і гэты год. На чатыры дні, з 9 па 12 жніўня, у Вежным разгарнуўся сапраўдны мала-дзёжны гарадок. Удзельнікамі «Адзінства» сёлета сталі прыкладна 450 маладых людзей з Брэсцкай вобласці і не толькі. Разам яны маліліся, удзельнічалі ў гульнях і квэстах, спявалі песні ля кастра. Цікава, што ў кожнага з маладзёжных брацтваў, якія ўдзельнічалі ў семінары-злёце, былі свае абавязкі: хтосьці, напрыклад, адказваў за касцёр і музыку, хтосьці дзяжурыў на палявой кухні. Традыцыйна ўдзел у семінары прыняў архіепіскап Брэс
Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Сэрца чалавека б’ецца, пакуль ён жывы. Сэрца ж святыні — яе вернікі. І б’ецца яно толькі тады, калі ў сценах храма з іх вуснаў гучыць малітва. Пружанскаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — амаль паўтара стагоддзя. За сваю гісторыю ён перажываў рознае, у тым ліку перыяд, калі сюды прыходзілі не каб памаліцца, а каб патанцаваць — у Дом культуры. Сёння касцёл адкрыты для вернікаў. Ні ў адным храме Беларусі няма столькі ўнікальных хрысціянскіх рэліквій. А вечарам у чацвер каталіцкая святыня была напоўнена вернікамі. Тут адбылася ўрачыстая Святая Імша з нагоды свята прыхода. Дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сэрцы кожнага пружанскага каталіка пазначаны чырвонымі літарамі. У гонар Нябеснай Апякункі асвечаны храм, таму менавіта на сярэдзіну апошняга летняга