Цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма запрашае 27 кастрычніка ў 15.00 гадзін на праваслаўную вечарыну «Моя жизнь во Христе» (да 195-годдзя з дня нараджэння Іаана Кранштацкага).

У праграме:
— аповед пра Іаана Кранштацкага,
— вершы, слайды і відэафрагменты,
— гутарка-пропаведзь благачыннага цэркваў Пружанскага раёна пратаіерэя Міхаіла Носкі.
Наш адрас: г. Пружаны, вул. Савецкая, 30, цэнтральная раённая бібліятэка, 3-ці паверх.