Воскресенье, 19 января 2025

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

308

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў аўторак у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Засімавічы.

Узначаліў літургію архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, якому саслужылі прадстаўнікі духавенства Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў і Брэста. Прагучалі цудоўныя песнапенні ў выкананні хору засімавіцкага храма.

Падчас богаслужэння маліліся аб аднаўленні міру, адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Іаан. Ён жа акрапіў святой вадой царкву і пахаванні на яе тэрыторыі. Таксама ўручыў царкоўныя граматы 26 прыхаджанам, якія папрацавалі на карысць храма і Брэсцкай епархіі.

Уладзіслаў Шпарла