Воскресенье, 26 октября 2025

Туризм

У Стойлах паказалі батлейку

У Стойлах паказалі батлейку

І вось яно адбылося: першае прадстаўленне батлеечнага спектакля ў грамадска-адукацыйным цэнтры “Вясковы рэнесанс”, што ў вёсцы Стойлы. Так-так, той самай батлейкі, пра якую, як памятаеце, мы пісалі ў снежні. Напачатку гэтай зімы  яе        талакой рабілі майстры – члены грамадскага аб‘яднання аматараў мастацтваў рэгіёна “Белавежская пушча” і Брэстчыны “ТУР”. Для прэм‘еры выбралі класічны калядны сюжэт “Цар Ірад”– біблейскую гісторыю, расказаную немудрагелістай мовай лялечнага спектакля. Якія ўражанні, спытаеце? Уласна кажучы, ёсць гісторыі, якія ніколі не надакучваюць. Адна з іх – аб нараджэнні Немаўляці Ісуса, Віфлеемскай зорцы, што ўказала шлях чарадзеям, і цары Ірадзе, імя якога стала сімвалам зладзейства. Ды толькі неяк сумніўна мне было, што дзясятак драўляных лялек, нават зробленых
У аграсядзібе «Стулы» талакой батлейку ладзяць

У аграсядзібе «Стулы» талакой батлейку ладзяць

Ёсць Беларусь, якой захапляюцца замежныя госці: з шыкоўнымі дарогамі, абкошанымі абочынамі, акуратнымі палеткамі і дагледжанымі вёскамі. Але ёсць іншая Беларусь. Тут канчаецца асфальт і пустыя паўразбураныя хаткі глядзяць сляпымі вачыма-акенцамі на заплеценыя павітухай і хмелем рэшткі платоў. Каб трапіць сюды, даводзіцца мінаць дзікае балота, а ў дажджлівае надвор‘е – нават гразнуць у пары-тройцы бяздонных  лужын... Ды справа аказваецца  таго вартая: настоенае на хваёвым водары паветра запаведных мясцін  здаецца такім густым, што яго можна рэзаць нажом. Сэрца проста замірае ад прыгажосці і першазданнасці наваколля. Тут летам буяюць усімі фарбамі палявыя кветкі, восень расквечвае старыя клёны залатымі і чырвонымі колерамі, а зіма засцілае пухнатым белым кілімам някошаныя мурагі.  Р
На ошибках учимся? В Беловежской пуще приступили к повторному заболачиванию Дикого Никора

На ошибках учимся? В Беловежской пуще приступили к повторному заболачиванию Дикого Никора

«Падмурак беларускай прыроды», «лёгкія» краіны, «еўрапейскія калодзежы» і, адначасова, «праклён прыроды»... Як толькі іх ні называлі — нашы беларускія балоты! Сапраўды, яны заўсёды былі  праблемай рэгіёна. З імі змагаліся, і апошнія паўстагоддзя  яны балансавалі на мяжы знікнення. Але сёння да людзей прыйшло разуменне, што ўнікальныя балотныя ландшафты патрабуюць аховы на самым высокім дзяржаўным узроўні.  Адным з такіх крокаў па іх адраджэнню стала паўторнае забалочванне  Дзікага Нікара ў  Белавежскай пушчы, якое стартавала  28 лістапада. Але перш, чым  сімвалічна перарэзаць чырвоную стужку на ўскрайку балота, прадстаўнікі зацікаўленых бакоў, якія садзейнічалі рэалізацыі гэтага праекта, –  Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДПУ НП «Белавежская пушча», Бела

У Грузію — па вопыт

На апошнім тыдні кастрычніка ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENPI «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» была арганізавана міжнародная паездка ў Грузію, у якой Пружанскі раён прадставіла інструктар-метадыст па турызму Алена Космач. Выбар яе кандыдатуры быў не выпадковы: Алена Аляксандраўна свабодна валодае некалькімі замежнымі мовамі, а таксама мае вопыт працы ў сферы турызму звыш чатырох гадоў. Асноўнай мэтай паездкі стала набыццё практычных ведаў і вопыту ў галіне развіцця экатурызму, культурнага, рэлігійнага, а таксама гастранамічнага відаў турызму. У ходзе візіту былі арганізаваны семінары ў Нацыянальным агенцтве па турызме Грузіі, Міністэрстве навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Грузіі, з трансгранічным сакратарыятам Паўднёвага

“Падляшскі шлях белага бусла” абвясцілі адкрытым!

Веласіпедны прома-тур, які праходзіў 29-30 верасня ў Пружанскім раёне па экатурыстычным маршруце “Падляшскі шлях белага бусла”, паказаў, што аднайменная ініцыятыва ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” знайшла падтрымку. А пачыналася ўсё з таго, што раённае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Агратур” (кіраўнік Алена Ляўчук) сумесна с партнёрамі  –  ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” і аграсядзібай “Залессе” – вырашылі пераняць у нашых заходніх суседзяў вопыт сацыяльна-эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні. Наколькі карысны вопыт? Аказваецца, такі цікавы рэгіён, як Падляшша ў Польшчы, доўгі час меў рэпутацыю краю «другога гатунку». Аднак, калі турыстычныя арганізацыі распрацавалі  веламаршрут

Мы — партнёры!

Тэма «круглага стала», які прайшоў на базе грамадска-культурнага цэнтра «Мікалаеўскі» ў в. Мокрае, без сумненняў, хвалюе кожнага свядомага жыхара нашага горада, для якога не абыякавы яго лёс. Апошнім часам мы ўсё часцей чуем аб праекце з не вельмі зразумелай назвай «Стварэнне кансорцыума «Мясцовая ініцыятыва». Што гэта за  аб’яднанне, з якой мэтай створана, як ідзе рэалізацыя праекта, —  вырашылі нагадаць прадстаўнікі розных суб’ектаў гаспадарання, аб’яднаныя намаганні якіх накіраваны на ўстойлівае развіццё нашага раёна. У «круглым стале» прынялі ўдзел больш за 30 чалавек – прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў культуры і адукацыі, бізнэс-структур, грамадскіх аб’яднанняў і проста людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Менавіта яны тры месяцы таму на першым семінары агучылі галоўныя праблемы раё

Турызм: попыт і прапанова

«Распрацоўка стратэгіі развіцця турызму ў Камянецкім і Пружанскім раёнах» — пад такім дэвізам прайшоў чарговы семінар па міжнародным праекце, які фінансуецца Еўрасаюзам, «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» праз пасрэдніцкую арганізацыю European Profiles. Па сутнасці, увесь праект грунтуецца на тым, каб даць беларускаму рынку распрацаваны план дзеянняў па развіцці турызму з перспектывай далейшага яго ажыццяўлення. Схема супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і прадстаўнікамі раённых устаноў – асноўных пастаўшчыкоў турыстычных паслуг у рэгіёне – пабудавана на аснове асабістых адносін і размоў на семінарах. Калі на першых сустрэчах рабочыя групы дзяліліся сваімі ідэямі з вядучымі экспертамі праекта і вызначалі прыярытэтныя, са свайго пункту гледжання, задачы ў развіцці турыст
«Зеленый» коридор для района

«Зеленый» коридор для района

Міжнародны праект «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» набірае абароты. У тым ліку і ў нашым раёне. Нядаўна ў Пружанах прайшоў чарговы семінар па пытаннях павышэння эфектыўнасці выкарыстання турыстычных рэсурсаў у нашым рэгіёне. Адной з асноўных мэт яго было павышэнне кваліфікацыі мясцовых спецыялістаў. Менавіта таму на семінар былі запрошаны прадстаўнікі турыстычна арыентаваных устаноў раёна, якія заявілі пра сваю зацікаўленасць на папярэдняй сустрэчы: загадчык сектара па спартыўна-выхаваўчай рабоце і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.М.Шчыпанаў, дырэктары раённых музеяў Ю.С.Зялевіч і Р.С.Жыткоўскі,  метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны В.У.Зінкевіч, каардынатар адкрытага праекта-кансорцыума “Мясцовая ініцыятыва”, намеснік начальніка
Над Паперней вился дым костров…

Над Паперней вился дым костров…

На Паперні прайшоў раённы турыстычны злёт. На працягу трох дзён — з 24 па 26 чэрвеня — прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна спаборнічалі ў спартыўных, турыстычных і творчых конкурсах. Сёлета заяўкі на ўдзел падалі дзевяць каманд, сярод якіх былі як «бывалыя» турысты з ААТ «Ружаны-Агра», «Айчына», «Радзіма», «Жураўлінае», «Шані-аграпрадукт», «Пружанскі малочны камбінат», Пружанскія электрасеткі, так і навічкі — ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» і 210 авіяцыйны палігон. Саперніцтва пачалося ўжо ў дзень заезду, падчас конкурсу візітовак, у якім журы звяртала ўвагу на акцёрскае майстэрства, гумар, музычнае суправаджэнне, касцюмы, дэкарацыі. Забягаючы наперад, варта сказаць, што творчыя конкурсы аказалася найбольш складана ацэньваць: арыгінальнасці, фантазіі і вынаходліва
День открытых дверей прошел в агроусадьбах района

День открытых дверей прошел в агроусадьбах района

Рэалізацыяй ініцыятывы “Стварэнне кансорцыума “Мясцовая ініцыятыва” з мэтай аб’яднання намаганняў дзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і бізнэсу для рашэння мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Пружанскага раёна” займаецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Вось чаму разам з работнікамі райвыканкама наведаў аграсядзібы рэгіянальны каардынатар праграмы развіцця ААН па Брэсцкай вобласці Анатоль Бялецкі. Вядома ж, не ўпусціла такога моманту і журналіст “раёнкі”. Варта адзначыць, што актыўна падтрымалі ў той дзень гаспадароў аграсядзіб самадзейныя артысты. Каб прыгожа і весела бавілі час госці, ад душы іх забаў
Залесские робинзоны. Орнитолог-любитель Сергей Сидорук и певица Настя Хмель осваивают жизнь в Пружанской деревушке

Залесские робинзоны. Орнитолог-любитель Сергей Сидорук и певица Настя Хмель осваивают жизнь в Пружанской деревушке

Брастаўчанін Сяргей і мінчанка Анастасія сваю пяцімесячную дачку Мілену называюць сапраўднай вясковай жыхаркай. Гэтыя, некалі выключна гарадскія жыхары, раптам сталі вясковымі, карэнным чынам памяняўшы  свой лад жыцця. Цяпер іх пастаянным месцам жыхарства з’яўляецца вёска Залессе. Тут нарадзілася іх Мілена. А трохгадовы Себасцьян, які паспеў пажыць у сталіцы, лёгка “прыжыўся” ў калектыве вясковай дзятвы ў Кляпацкім дзіцячым садку, які наведвае. …У печцы патрэскваюць дровы. Сярод пакоя вісіць плеценая з лазы калыска. Цешыць вока ярка-жоўтым колерам экзатычная памэла ў кошыку з садавінай. А за размаляваным марознымі ўзорамі акном у шыкоўнай кармушцы правяць вяселле сініцы і вераб’і. Ад гэтага ў доме вядомага на Пружаншчыне знаўцы экатурызму і арніталогіі Сяргея Сідарука здаецца яшчэ ўт
В Перерове открылся Музей народного быта и стародавних технологий

В Перерове открылся Музей народного быта и стародавних технологий

Сучаснаму чалавеку складана  ўявіць свой побыт без такіх рэчаў, як пральная машына, тэлевізар, мікрахвалевая печ, камп’ютар і многага іншага. А некаторыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення наогул іншы раз нават і не ведаюць, як выглядалі  прадметы, якімі карысталіся літаральна стагоддзе-паўтара таму. Балазе, усё больш характэрным для беларусаў становіцца жаданне спасцігнуць свае карані, хаця б на непрацяглы час вярнуцца да вытокаў, наблізіцца да абстаноўкі, у якой жылі нашы продкі. У дапамогу такім — новы этнаграфічны  аб’ект, які размясціўся пад разлапістымі векавымі пушчанскімі дрэвамі, Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій.     Тут жылі людзі Урочышча Перароў знаходзіцца на тэрыторыі НП «Белавежская пушча». Сёння там, непадалёку ад аднайменнага пешаходна-веласіпеднага
Увидеть Краков и заплакать. Активисты областной организации общества Красного Креста посетили Польшу

Увидеть Краков и заплакать. Активисты областной организации общества Красного Креста посетили Польшу

Гэтую паездку арганізавала для 47 сваіх актывістаў абласная арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа. За два дні належыла наведаць дзве  славутасці Польшчы: яе другую сталіцу – Кракаў і суседнічаючы з ёю горад Вялічка з адзіным ва ўсім свеце падземным музеем на глыбіні больш чым 300 метраў. Нам загадзя аб’явілі: абувайце самы зручны абутак, бо трэба будзе шмат хадзіць. Але, забягаючы наперад, адзначу: натаптаныя кіламетры і ныючыя ад хадзьбы ногі былі дробяззю побач з тымі ўражаннямі, якія  запаланялі нас на кожным кроку. У Кракаў прыехалі на  самым досвітку. Стаяў густы туман. Ён лёгкім покрывам укрыў Віслу і хаваў гатычныя вежы велічнага Каралеўскага замка, пабудаванага ў 10-11 стагоддзях на Вавельскай гары. Каралеўскі замак для палякаў – як для расіян Крэмль. Толькі ў Расіі Крэмль т
Зоя и Валера выступили в агроусадьбе «Жаденский дворик»

Зоя и Валера выступили в агроусадьбе «Жаденский дворик»

Другі год запар гаспадыня аграсядзібы ў Жадзенах Ніна Рамановіч 1 кастрычніка стварае свята для сваіх аднавясковак, а сёлета нават дамовілася з зоркамі.  Знакамітыя спевакі-самавучкі  Зоя і Валера, якія сталі фіналістамі конкурсу талентаў “Мінута славы”, у Дзень пажылых людзей завіталі ў “Жадзенскі дворык” і далі канцэрт для двух дзясяткаў бабулек. Гісторыю брата і сястры з Бярозаўскага раёна, якія выпадкова сталі славутымі, пэўна, ведае кожны, у каго ёсць тэлевізар ці выхад у інтэрнэт. Падчас звычайнага застолля Валера ўзяў гармонік, Зоя заспявала, як і раней рабілі яны для душы. Але ў гэты раз пляменніца ўпотай зняла ўсё на камеру мабільнага тэлефона,  выклала відэа на Youtube і… не паспявала сачыць за колькасцю праглядаў. Моцны голас і харызматычнасць Зоі не маглі пакінуць нікога абы
В агроусадьбе «Жаденский дворик» прошел сельский мастер-класс «Мы сами с руками»

В агроусадьбе «Жаденский дворик» прошел сельский мастер-класс «Мы сами с руками»

Падчас адзінага дня аграэкатурызму гасцінна расчыніла вароты аграсядзіба «Жадзенскі дворык». Яе гаспадыня Ніна Раманюк разам з іншымі ўдзельнікамі раённага грамадскага аб’яднання «Агратур»,  падрыхтавала і правяла сялянскі майстар-клас «Малочная кухня. Мы і самі з рукамі», у якім прынялі ўдзел  турысты з Санкт-Пецярбурга – сям’я Гаруновых і калегі з «Агратура». Спрытнай гаспадыняй былі прапанаваны наступныя варыянты: прыгатаванне свежага хатняга тварагу, выраб клінковага сыру і вытворчасць масла. Першыя два майстар-класы праводзіла сама гаспадыня Ніна Раманюк. Усё пачалося з нагрэву на пліце вядзёрнай каструлі малака. Гаспадыня ўвесь час ад яе не адыхо-дзіла, памешваючы малако вялікай драўлянай лыжкай і праз пэўны час патрохі падліваючы папярэдне падрыхтаваную зеленаватага колеру зак