Воскресенье, 20 апреля 2025

Турызм: попыт і прапанова

1 038

«Распрацоўка стратэгіі развіцця турызму ў Камянецкім і Пружанскім раёнах» — пад такім дэвізам прайшоў чарговы семінар па міжнародным праекце, які фінансуецца Еўрасаюзам, «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» праз пасрэдніцкую арганізацыю European Profiles.

Па сутнасці, увесь праект грунтуецца на тым, каб даць беларускаму рынку распрацаваны план дзеянняў па развіцці турызму з перспектывай далейшага яго ажыццяўлення. Схема супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і прадстаўнікамі раённых устаноў – асноўных пастаўшчыкоў турыстычных паслуг у рэгіёне – пабудавана на аснове асабістых адносін і размоў на семінарах.

Руководитель проекта Януш Сирше_измен.размер

Калі на першых сустрэчах рабочыя групы дзяліліся сваімі ідэямі з вядучымі экспертамі праекта і вызначалі прыярытэтныя, са свайго пункту гледжання, задачы ў развіцці турыстычнай сферы, то сёння настаў час казаць аб прамежкавых выніках працы саміх экспертаў.

IMG_6593_измен.размер

Яны правялі аналіз турызму ў нашай дэстынацыі (рэгіёне), ацанілі па пяцібальнай шкале яе патэнцыял і аформілі ў пэўную стратэгію, з якой і азнаёмілі шырокую аўдыторыю. На гэты раз дэстынацыя была прадстаўлена ў поўным складзе: акрамя пружанскай рабочай групы, прысутнічалі прадстаўнікі з Камянецкага раёна.

Першым з міжнародных экспертаў выступаў ужо вядомы па папярэдняй сустрэчы дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксандр Тарасёнак, які прадаставіў вынікі сітуацыйнага SWOT-аналізу па чатырох катэгорыях: Strengths (моцныя бакі), Weaknesses (слабыя бакі), Opportunities (магчымасці) і Threats (пагрозы). Да моцных бакоў рэгіёна аднесены добрая транспартная даступнасць тураб’ектаў, высокая якасць дарогі-абходу і нядрэннае нават па еўрапейскіх мерках добраўпарадкаванне раённых цэнтраў (улічвалася наяўнасць такіх аб’ектаў баўлення вольнага часу, як лядовы палац і аквапарк). Сярод слабых бакоў – адсутнасць развітой інфраструктуры ўздоўж абходнай дарогі, нізкая рэкламна-інфармацыйная падтрымка турызму і недастатковая кааперацыя двух раёнаў у сферы падтрымкі развіцця турызму.

Международный эксперт Александр Тарасенок_измен.размер

Зроблены вывад: калі не пазбавімся  «ілжывай» канкурэнцыі паміж раёнамі, нас чакаюць такія цяжкасці, як манапалізацыя мясцовага рынку паслуг турызму з боку Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і недахоп патоку інвестыцый у развіццё турыстычнай індустрыі з боку мясцовых і знешніх інвестараў.

Таксама эксперты не выключаюць верагоднасць змяншэння турысцкага попыту з-за зніжэння рэальных даходаў насельніцтва і зніжэнне інтарэсу да агратурыстычнага бізнэсу пасля адмены або скарачэння падатковых ільгот для тураператараў.

Якія яшчэ магчымасці мы можам выкарыстоўваць, каб пазбавіцца ад негатыўных момантаў? Па-першае, спецыялісты раяць мясцоваму кіраўніцтву скааперавацца з Нацыянальным паркам «Белавежская пушча» ў мэтах выкарыстання бязвізавага рэжыму, каб развіваць уязны і трансгранічны турызм. Па-другое, рэкамендуюць больш інтэнсіўна інтэграваць прапановы свайго турпрадукту ў сусветную інфармацыйна-камунікацыйную сетку (як прыклад прыводзілі вопыт «Пружанскага палацыка», які прадстаўлены ў даведачным каталогу TripAdvisor і  ва ўсіх элітных сацыяльных сетках — перш за ўсё такіх, як Facebook, Twitter і LinkedIn, дзе ён рэгулярна і паспяхова прымае ўдзел у міжнародных акцыях).

Толькі дзякуючы такому падыходу мы зможам стварыць патрэбны ланцужок каштоўнасцей для патэнцыяльнага турыста: ад хуткага атрымання даведачнай анлайн-інфармацыі і браніравання-пакупкі паслуг турызму да арганізаванага транспартнага абслугоўвання пры паездцы ў дэстынацыю і своечасовага прадастаўлення комплексу паслуг па размяшчэнні з даступнасцю дадатковых тавараў. На сённяшні момант такое звяно ў ланцужку, як «уражанне пасля паездкі і постпродажнае абслугоўванне», спецыялістамі ацэнена толькі на «1». Дадамо, што па астатніх пунктах вышэй «3» наш раён не набраў.

Як выйсці з гэтага становішча? На што варта звярнуць увагу? Які наш турыстычны патэнцыял? На гэтых пытаннях засяродзіў увагу другі эксперт, намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ Дзмітрый Рашэтнікаў. Вывучыўшы попыт патэнцыяльных турыстаў, найбольш прывабным турпрадуктам у нашым рэгіёне ён назваў прыроду. Ландшафтная і біялагічная разнастайнасць, мяккі клімат, чыстае паветра, удалае экалагічнае асяроддзе рэгіёна – гэтае багацце прыцягвае 58 працэнтаў пакупнікоў на рынку попыту.

Международный эксперт Дмитрий Решетников

Для параўнання, «аздараўленчага» турызму шукаюць на Пружаншчыне 34% рэспандэнтаў, «спартыўнага» – 6%, а «культурнага» – усяго толькі 2%. Такім чынам, фестывалі такога роду, як «Ружанская брама», на жаль, не выклікаюць вялікага інтарэсу ў таго турыста, якога мы маглі б займець.

Эксперт рэкамендуе нароўні з рэспубліканскімі заказнікамі («Дзікое», «Ружанская пушча», «Буслаўка» і іншымі) і надалей развіваць сетку помнікаў прыроды мясцовага значэння на прыкладзе «савінай вёскі» ў Залессі — з «савіным фэстам» і «бёрдвотчынгам» (назіраннем за птушкамі). Аграсядзібам прапануе развіваць тэматычны аграэкатурызм з экасцяжынамі і «зялёнымі маршрутамі», з турамі для караванераў (аўтакемпінгістаў). Аказваецца, падобны «SLOW TOURISM» (павольнае глыбокае «апусканне» ў прыроду і культуру рэгіёна) у спалучэнні з «SLOW FOOD» (традыцыйнай кухняй), сёння карыстаецца найбольшым попытам у турыстаў.

А які ён, наш патэнцыяльны турыст?

Статыстыку попыту па гэтым пытанні прадаставіў  спецыяліст з Германіі Кай Партале. Асноўная чакаемая хваля – гэта, зразумела, расійскі сегмент.  Другі па значнасці сегмент – еўрапейскі, канкрэтныя пажаданні якога аб бяспечным адпачынку на сённяшні дзень мы можам цалкам забяспечыць. Трэба толькі зрабіць больш даступнымі паслугі высокакваліфікаваных англамоўных гідаў. Але на гэта спатрэбіцца пэўны час, а што мы можам зрабіць ужо сёння?

Международный эксперт Кай Партале _измен.размер

Перш за ўсё, кожнаму зацікаўленаму боку забяспечыць прысутнасць свайго турпрадукту ў сетцы інтэрнэт, развіць інтэрнэт-маркетынг і… даверыцца прафесіяналам, якія працягваюць працаваць над брэндынгам нашай дэстынацыі і абяцаюць павелічэнне прытоку турыстаў у рэгіён мінімум на 20%.

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *