Суббота, 12 октября 2024

День открытых дверей прошел в агроусадьбах района

2 332

Рэалізацыяй ініцыятывы “Стварэнне кансорцыума “Мясцовая ініцыятыва” з мэтай аб’яднання намаганняў дзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і бізнэсу для рашэння мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Пружанскага раёна” займаецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Вось чаму разам з работнікамі райвыканкама наведаў аграсядзібы рэгіянальны каардынатар праграмы развіцця ААН па Брэсцкай вобласці Анатоль Бялецкі. Вядома ж, не ўпусціла такога моманту і журналіст “раёнкі”.

20160528_6140_измен.размер

Варта адзначыць, што актыўна падтрымалі ў той дзень гаспадароў аграсядзіб самадзейныя артысты. Каб прыгожа і весела бавілі час госці, ад душы іх забаўлялі работнікі ГДК і Палаца культуры, Ліноўскага і Навасёлкаўскага СДК, вакальныя групы “Пружаначка” і “Забава”.

20160528_6040_измен.размер

20160528_6031_измен.размер

20160528_6023_измен.размер

20160528_6043_измен.размер

Атмасфера гасціннасці адчувалася паўсюдна. Так, на сядзібе А.М.Ляўчук “Каля царскага тракту” (па вуліцы Жукава ў Пружанах) праводзілася  забаўляльная праграма для дзяцей-інвалідаў. Для гасцей быў адчынены і прасторны дом гаспадыні.

20160528_5986_измен.размер

— Я – за здаровы турызм, — расказвае Алена Міхайлаўна. – Сядайце на веласіпеды, едзьце і атрымлівайце задавальненне.

20160528_5989_измен.размер

Менавіта на велатурыстах акцэнтуе свой сэрвіс гэтая аграсядзіба. На двухколавым транспарце гаспадары пакажуць не толькі наш раён, але і правядуць турыстаў  праз Белавежскую пушчу на тэрыторыю Польшчы. Калі трэба, арганізуюць адпачынак для іх у сябе дома.

Аграсядзіба Ірыны  Жуковіч у в.Малыя Якавічы хоць і знаходзіцца непадалёк, і называецца падобна – “У царскім сяле”, мае зусім іншае прызначэнне. Тут разлічваюць, у першую чаргу, на разнастайныя карпаратывы. У момант нашага прыезду ў разгары была “Джынсавая вечарынка” – для маладых сем’яў  з дзецьмі. На гэтай аграсядзібе ўсё разлічана на адпачынак “на месцы”. Спрыяюць гэтаму прасторная добраўпарадкаваная тэрыторыя і новы прыгожы дом. Тут можна не толькі  прыгатаваць шашлык і пасядзець з сябрамі на шыкоўнай тэрасе, але і папарыцца ў лазні, пагуляць у більярд і нават пераначаваць. І гэта пры тым, што кампанія, напрыклад, з дзесяці чалавек можа наняць аграсядзібу на суткі ўсяго за 1,5 мільёна рублёў. Калі ж арганізоўваюцца тут банкеты ці вяселлі, бярэцца па 150 тысяч рублёў з чалавека. Вось такое “усё ўключана” можна знайсці, аказваецца, фактычна ў самім  райцэнтры.

20160528_6004_измен.размер

Вясковая хатка даваеннай пабудовы па вуліцы Новай  у в.Вялікія Якавічы з буйнымі травамі і яблынямі побач  мае выключна вясковы каларыт. “Фірмовы” знак гэтай аграсядзібы – штучная буслянка, як напамін пра яе назву – “Каля бусла”.

20160528_6032_измен.размер

Гаспадыня аграсядзібы Ніна Міхайлаўна Лось кажа:

— Тут няма нічога «еўрапейскага», сапраўдны наш вясковы адпачынак. Вуллі, гамак побач…  А што значыць басанож па траве раніцай прайсціся, пакасіць, або  проста паваляцца ў пакосах! Чаму б людзям не скарыстацца такой магчымасцю?

Падобны “вясковы” адпачынак вось ужо шэсць гадоў, як арганізаваны і ў в.Жадзены. “Жадзенскі дворык” добра вядомы не толькі многім гараджанам нашай краіны, але і жыхарам расійскіх мегаполісаў.

20160528_6045_измен.размер

Як прызнаецца гаспадыня Ніна Аляксандраўна Рамановіч, на гэта лета ўжо ўсё занята. Напрыклад, сям’я з Санкт-Пецярбурга прыязджае сюды не толькі, каб адпачыць ад гарадскога шуму, але і павазіцца са свойскай жывёлай, папіць казінага малака і паесці дамашняга сыру. А некаторыя і наогул просяць даць папалоць агарод. Лічаць, што так прыемней і карысней адпачываць, чым лежачы на беразе мора.

20160528_6066_измен.размер

Мяркуючы па тым, як цяжка было знайсці аграсядзібу “Забалаць”, што ў в.Палонна-Забалацце, яна поўнасцю адпавядае сваёй назве. Праязджаем палі, мінаем забалочанае кустоўе і… не верым вачам: дабротны драўляны дом на ўзгорачку паўстае бы ў казцы. За тры гады, калі  набыла яго гараджанка Анжэла Строк, і дом, і сядзіба змяніліся так, што не пазнаць. Па-першае, тут быў зроблены сучасны рамонт, з’явіліся ўсе зручнасці. Побач – летняя кухня, лазня, спартыўная пляцоўка, будуецца прасторная альтанка.

20160528_6034_измен.размер

20160528_6038_измен.размер

20160528_6033_измен.размер

Асаблівасць гэтай аграсядзібы ў тым, што тут умела спалучаюцца сучаснасць і народныя традыцыі (балазе, гаспадыня – работнік культуры і ведае ў гэтым толк). І, што падаецца самым важным у гэтым куточку некранутай прыроды, — ніякіх суседзяў, нягледзячы на блізкасць як з самой вёскай, так і з райцэнтрам.

Калі пружанка Анжэла Строк паўнапраўная гаспадыня свайго хутара, то брастаўчанка Ларыса Быцко — амаль што ўсёй вёскі. З нядаўняга часу яна адзіная жыхарка в.Стойлы і гаспадыня ці не самай аўтэнтычнай у нашым раёне аграсядзібы пад назвай “Стулы”.

20160528_6084_измен.размер

Вясковая хатка, якая так прыйшлася даспадобы гараджанцы, патанае ў вышываных посцілках і ручніках, на ганаровых месцах тут гліняны посуд і калаўротак. На прасторнай тэрыторыі сядзібы (гаспадыня не ўтойвае сваёй удзячнасці мясцовай уладзе за падтрымку развіцця яе справы) з размахам вядзецца будоўля. Са сваім галоўным дарадчыкам мужам Аляксандрам  Ларыса паказвае будучыя нумары для турыстаў і так званы “культурны цэнтр”, пра які пакуль асабліва не распавядае.

20160528_6096_измен.размер

— А зараз хадземце ў кіно, — гасцінна запрашаюць гаспадары і, мінаючы старыя яблыні, вядуць да хлява.

Адчыняюцца дзверы і, бы прышаломленыя, усе заціхаюць. Пасярод старога збудавання з павуціннем у кутках і падлогай са шчылінамі ў палец, акуратна расстаўлены прыгожыя драўляныя лавы з лагатыпам “Вёска, якая не павінна знікнуць”. У цэнтры – стол з апаратурай, а на сцяне — экран. І тут, сапраўды, пачынаецца кіно пра народнага майстра Беларусі, аўтара “драўлянага люду” Мікалая Тарасюка, самага знакамітага жыхара Стойлаў, нарэшце, чалавека, дзякуючы якому сямейная пара Быцко ўпершыню пабывала ў гэтай вёсцы.

20160528_6090_измен.размер

Наогул, пра гэтага чалавека і яго творчасць шмат яшчэ што напамінае на аграсядзібе “Стулы”. Чаго вартая толькі брама, аўтар якой, дарэчы, вядомы беларускі разьбяр Уладзімір Чыквін.

20160528_6094_измен.размер

Тут шмат разьбы па дрэве і  прадметаў побыту нашых продкаў. Ведаючы, як шануюць народную беларускую культуру гаспадары гэтай аграсядзібы, думаецца, што яна, бясспрэчна, стане цэнтрам творчай, у тым ліку і замежнай, інтэлігенцыі. Бо з іх лёгкай рукі і “масток кахання” ажыве, і векавая ліпа ў два абхваты культавай стане.

Пакуль некаторыя аграсядзібы толькі будуюцца, а некаторыя — пачынаюць прымаць адпачываючых, аграсядзіба “У Алеся” працягвае сваё ўстойлівае развіццё. Ці таму, што сям’я Шэпель раней за іншых занялася аграбізнэсам, ці таму, што знаходзіцца недалёка ад Пружан, вёску  Сярэдняе ведаюць цяпер многія. Пацвярджэннем таму быў і  Дзень адчыненых дзвярэй. З-за наплыву гасцей, прызнацца, мы з цяжкасцю знайшлі месца для стаянкі свайго транспарту.

20160528_6139_измен.размер

20160528_6137_измен.размер

І зноў зачароўвала прастора. Тэрыторыя ранейшай аграсядзібы з дзядулевай хатай, якая хутка адзначыць стагоддзе, “прырасла” конным манежам і адкрытай альтанкай. Па назначэнні выкарыстоўваецца тут летняя кухня, дзе ўвішная гаспадыня Галіна можа прыгатаваць любую традыцыйную страву самаму патрабавальнаму госцю. Працуе лазня. Да паслуг турыстаў і начлег “У Алеся”, які, між іншым, некаторыя называюць “незабыўным”. А ў сажалцы побач, як з гонарам зазначаюць гаспадары, водзіцца «ўся рыба, якая толькі ёсць у Беларусі». Я не паспела засумнявацца ў гэтым, як каля кінутага  ў сажалку кавалка хлеба “закіпела” ад рыбы вада. І гэта доўжылася да той пары, пакуль вялізны карп проста не падмяў лусту пад сябе…

— Нашы продкі ўмелі будаваць, — гавораць нашчадкі дзядулі Алеся. – Вось старадаўні склеп. А ў ім, нягледзячы, што на двары зімой мароз у трыццаць градусаў ці такая ж спякота летам, усё роўна — пяць градусаў цяпла. Такую ж навуку павінны пераняць і пранесці праз гады і мы. Народная мудрасць, як і традыцыі, павінны жыць.

 

Галіна Каляда

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *