Воскресенье, 26 сентября 2021

Што чытаюць жанчыны на нашым сайце? Топ-5 чэрвеньскіх публікацый

3 345

Амаль 12 тысяч наведвальнікаў завітала на наш сайт у чэрвені. 30% з іх гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў, 24,5% — ва ўзросце ад 35 да 44 гадоў. Што адметна, 68% нашых чытачоў у інтэрнэце — жанчыны.


Самым папулярным матэрыялам месяца стаў фотарэпартаж з адкрыцця «Пружаны-сіці». Дарэчы, ён трымаецца ў тройцы лідараў і ў сацыяльных сетках. Другім па колькасці праглядаў стала ўшанаванне сем‘яў-юбіляраў у ЗАГСе. Не намнога саступіў фотарэпартаж з выпускнога вечара ў СШ №4, да таго ж, гэта і самы папулярны пост у нашым Іnstagram. А вось аповед пра вучня СШ №5 Руслана Мурыновіча, які дапамог выратаваць жанчыну, акрамя ўпэўненага знаходжанння ў ТОП-5 навін сайта, лідзіруе ў нашых групах https://vk.com/publicbudniby і https://www.facebook. com/budni.by
Нашы падпісчыкі ў https://ok.ru/budni найбольш падабаек паставілі вынікам «Белагра-2021», дзе сярод пераможцаў апынуўся навучэнец каледжа Ілья Ліцкевіч, а на другім месцы тут замалёўка пра Валерыю Цабрук (дарэчы, яна — аднакласніца Руслана Мурыновіча), якая стала адной з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ідэй “Першыя”.
Шмат увагі прыцягнуў і рэйд па сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.