Воскресенье, 28 мая 2023

Подписка

«Раённыя будні» з ліпеня пачнуць публікаваць на сваіх старонках тэлефонны даведнік з нумарамі прадпрыемстваў і арганізацый Пружаншчыны

«Раённыя будні» з ліпеня пачнуць публікаваць на сваіх старонках тэлефонны даведнік з нумарамі прадпрыемстваў і арганізацый Пружаншчыны

Тэлефонны даведнік з нумарамі прадпрыемстваў і арганізацый Пружанскага раёна хутка пачне друкавацца на старонках «Раённых будняў». Неаднаразова ў нашу рэдакцыю звярталіся чытачы, якія прасілі газету пасадзейнічаць у выпуску новага тэлефоннага даведніка Пружаншчыны. Мы заўсёды стараемся пачуць нашых шаноўных падпісчыкаў і выканаць іх просьбы. Аднак, на жаль, выданне поўнага тэлефоннага даведніка — не ў нашай кампетэнцыі. А вось сабраць і сістэматызаваць тэлефонную базу асноўных прадпрыемстваў і арганізацый раёна нам пад сілу. І вось яна, прыемная навіна! Ужо з ліпеня асобныя старонкі нашага даведніка пачнуць паэтапна друкавацца ў розных нумарах газеты. Каб не прапусціць ніводнага выпуску, падпісвайцеся на «Раённыя будні» на бліжэйшыя месяцы. Тады ўсе старонкі даведніка гарантаван
Знаёмцеся: пераможца конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні», вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук

Знаёмцеся: пераможца конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні», вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук

Умець не толькі выслухаць чалавека, але і пачуць яго жаданні, намеры, просьбы — гэта талент. Менавіта так лічыць вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук. Гэты спецыяліст ужо не адзін раз станавіўся героем газетных публікацый, але амаль кожны год журналісты атрымліваюць чарговую нагоду сустрэцца з гэтым сапраўдным «чалавекам на сваім месцы». На пачатку бягучага года Анатоль Фёдаравіч стаў безумоўным пераможцам конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні» практычна па ўсіх намінацыях. Як удалося яму дабіцца такіх вынікаў? Назваць дасведчаным ветэранам гэтага спецыяліста нельга, бо ён працуе ў паштовай сувязі раёна толькі дзявяты год. Хаця справа не ў працягласці працы, таму што і за год можна зрабіць тое, што не атрымалася ў папярэдніка за дзесяцігоддзі. Галоўнае, як лічыць наш герой, не механіч
Якімі матэрыяламі больш за ўсё зацікавіліся нашы чытачы ў лютым?

Якімі матэрыяламі больш за ўсё зацікавіліся нашы чытачы ў лютым?

Кожны месяц для карэспандэнтаў «раёнкі» асаблівы па-свойму. І калі люты — самы кароткі ў годзе, гэта далёка не значыць, што тэм для публікацый у ім было мала. Наадварот! А што больш за ўсё зацікавіла нашых чытачоў у мінулым месяцы? Размову, як заўсёды, будзем весці пра электронныя рэсурсы нашай газеты. Лютаўскі ТОП на budni.by узначальвае навіна пра адкрыццё новага дыскаўнтара «Маяк» у Пружанах. Яно і зразумела: людзей цікавіла, дзе і што адкрылася. Вось толькі каментарыі ў нашых сацсетках былі рознымі: ад радасных да нават гнеўных, маўляў, навошта нам столькі магазінаў? Хтосьці сумняваўся, ці не абазначаюць нізкія цэны такую ж якасць, хтосьці слушна прапаноўваў дадаткова адкрыць магазін у раёне вуліцы 8 Сакавіка. Прагучала і меркаванне, што Пружанам больш за магазін патрэбны сучас
Працягваем чытаць вашы пісьмы

Працягваем чытаць вашы пісьмы

Зносіны з чытачамі заўсёды карысныя для журналістаў. І не мае значэння, у якой яны форме: асабістая сустрэча, гутарка па тэлефоне або ліст, атрыманы па пошце. Дарэчы, вялікі стос чытацкіх пісьмаў з пажаданнямі, парадамі і заўвагамі ўжо пачаў «працаваць»: мы не толькі робім агляды напісанага, але і спланавалі шэраг артыкулаў для будучых нумароў. «Зусім і не адчуваеш, што ты — пенсіянер: родная газета дазваляе быць разам з калегамі, сябрамі, землякамі, — напісалі ў сваім лісце Генадзь Людвікавіч і Таццяна Мікалаеўна Крацы з в. Гарадняны. — Дзякуючы карэспандэнтам «раёнкі» мы даведваемся пра працавітых, таленавітых людзей, на якіх багатая пружанская зямля. Пісаць пра людзей заўсёды няпроста, але адчуваецца, што кожны матэрыял рыхтуецца з душой». Як педагог па прафесіі, Таццяна Мікалаеўна
Выязная рэдакцыйная «лятучка» прайшла ў Ружанах, на чарзе — іншыя сельсаветы раёна

Выязная рэдакцыйная «лятучка» прайшла ў Ружанах, на чарзе — іншыя сельсаветы раёна

Выязная рэдакцыйная «лятучка» адбылася ў сераду ў Ружанскім сельвыканкаме. На сустрэчу з галоўным рэдактарам «Раённых будняў» Віктарам Ільюшчанкам і загадчыкамі аддзелаў Ірынай Сядовай, Алегам Сідарэнкам, Вадзімам Раўнейкам і Уладзіславам Шпарлам сабраліся чытачы і няштатныя карэспандэнты, людзі, нераўнадушныя да праблем сваёй малой радзімы, старасты населеных пунктаў Ружанскага сельсавета. Скажам адразу, што размова была шчырай і зацікаўленай. Журналісты атрымалі нямала падказак па напрамках работы, тэм для публікацый, якія будуць цікавымі жыхарам не толькі Ружаншчыны, але і іншых куткоў раёна. Старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская прапанавала пачаць гутарку з пытанняў сацыяльна-бытавой сферы. Менавіта такіх, як аказалася, у ружанцаў назбіралася найбольш. І першае
Рэдакцыя «Раённых будняў» правядзе выязную «лятучку» ў Ружанах

Рэдакцыя «Раённых будняў» правядзе выязную «лятучку» ў Ружанах

Паважаныя жыхары г.п. Ружаны і наваколля! Запрашаем да ўдзелу ў выязной «лятучцы», якая 15 лютага ў 15.00 пройдзе ў будынку Ружанскага сельвыканкама. У сустрэчы прымуць удзел супрацоўнікі рэдакцыі «Раённых будняў», а таксама мясцовы актыў. Чакаем вас для цікавай размовы. Вы атрымаеце магчымасць напрамую звярнуцца да журналістаў з прапановамі, падказаць новыя ідэі для артыкулаў і задаць пытанні на сацыяльна-бытавыя тэмы.
Чытаем вашы пісьмы: «Не заменяць гаджэты любімую «раёначку»!

Чытаем вашы пісьмы: «Не заменяць гаджэты любімую «раёначку»!

Працягваем знаёміць чытачоў з удзельнікамі рэдакцыйнага апытання і наогул ідэямі і пажаданнямі чытачоў наконт публікацый у «раёнцы». Раіса Грышкевіч. «Мне хацелася б больш чытаць парад, якія тычацца здароўя і лячэння, а мужу — пра рыбалку, а яшчэ перыядычна бачыць на апошняй старонцы хаця б невялікія красворды і шахматныя задачы (мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў шахматна-шашачнага турніру на прызы «Раённых будняў», аматараў падобнага баўлення часу нямала)», — прапануе жыхарка Пружан Раіса Тадэвушаўна Грышкевіч. Вера Сахарко з унукам. «У газеце склаўся добры звычай — дарыць навагоднія падарункі чытачам. І нават чакаеш ужо часу, калі з‘явяцца фрагменты малюнка, які трэба збіраць, таму што, нібы дзіця, спадзяешся на цуд», — прызнаецца Вера Сахарко з аг. Лінова. Вера Віктараўна а
Студзеньскія перавагі падпісчыкаў і наведвальнікаў нашых электронных рэсурсаў

Студзеньскія перавагі падпісчыкаў і наведвальнікаў нашых электронных рэсурсаў

Багатым на добрыя і не вельмі, дзесьці нават дзіўныя навіны стаў студзень для нашых электронных рэсурсаў. Чаго тут толькі ні было: аператыўныя паведамленні, віншаванні, матэрыялы пра людзей, фота і відэа. Надышоў час расказаць пра тыя запісы і пасты, якія выклікалі найбольшую цікавасць аўдыторыі — нашых падпісчыкаў. І спачатку звернемся да нашых сацыяльных сетак. Больш за іншыя пасты «УКантакце» вам спадабаўся запіс з навагоднім віншаваннем і фотаздымкам Дзядулі Мароза са Снягуркай на фоне лічбаў 2023. А вось ва ўсіх астатніх сацсетках безумоўным лідарам стаў першы Калядны баль моладзі. Так, на нашай старонцы @budni.by у Instagram фота з балю сабралі амаль 700 лайкаў. У «Аднакласніках» больш за 170 класаў — у запісу са спасылкай на відэарэпартаж з мерапрыемства. https://www.yo
Творчыя, апантаныя, працалюбівыя — нашы чытачы! Агляд пісьмаў удзельнікаў і пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу

Творчыя, апантаныя, працалюбівыя — нашы чытачы! Агляд пісьмаў удзельнікаў і пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу

«Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Газету «Раённыя будні» мы выпісваем і чытаем шмат гадоў…» Менавіта з гэтых слоў пачынаецца большасць пісьмаў, накіраваных у рэдакцыю ў рамках сёлетняга чытацкага апытання. Але, здаецца, падабенства — толькі ў адданасці газеце, шчырых пажаданнях, адрасаваных калектыву. Прапановы, якімі, як вы памятаеце, мы папрасілі падзяліцца, у кожнага свае. Як і густы, і прыхільнасці розных людзей. Калі мы прапанавалі чытачам выказаць свае заўвагі і меркаванні наконт газеты, крыху хваляваліся: здавалася, што атрымаем у асноўным негатыўныя выказванні або простыя адпіскі. А атрымалі шмат цёплых слоў і канструктыўных прапаноў, якія, спадзяёмся, стануць штуршком да дзеяння для журналістаў, дапамогуць зрабіць нашу і вашу газету больш цікавай і запатрабаванай. На
Першыя аўтары пісьмаў у рэдакцыю атрымалі падарункі, якія «Раённыя будні» падрыхтавалі разам з ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»

Першыя аўтары пісьмаў у рэдакцыю атрымалі падарункі, якія «Раённыя будні» падрыхтавалі разам з ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»

На пачатку гэтага тыдня мы атрымалі апошняе пісьмо з вялікага патоку карэспандэнцыі, што даслалі да нас чытачы газеты. Нагадаем, што напрыканцы мінулага года рэдакцыя «раёнкі» прапанавала паўдзельнічаць актыўным жыхарам раёна ў своеасаблівым вывучэнні жаданняў і чаканняў чытацкай аўдыторыі і параіць журналістам новыя накірункі работы, цікавыя тэмы, ідэі для рэалізацыі. Безумоўна, нехта можа абвінаваціць нас у суб’ектыўнасці: маўляў, такія сачыненні можна было напісаць і не чытаючы «раёнку». Але мы прымалі пісьмы толькі разам з карцінкай, сабранай з 6 фрагментаў, якія друкаваліся ў асобных выпусках газеты на працягу снежня 2022-га і студзеня 2023-га гадоў. Толькі тыя, хто мэтанакіравана атрымлівае «раёнку» ў паштовую скрыню або купляе ў кіёсках «Белсаюздруку», маглі знайсці гэтыя фр
З Годам Труса! Пухнаты сімвал уступае ў правы, а мы чакаем вашыя лісты!

З Годам Труса! Пухнаты сімвал уступае ў правы, а мы чакаем вашыя лісты!

Як аказалася, нам мала было сустрэць Новы год ажно двойчы, па новым і старым стылі. Зыходзячы з папулярнасці ўсходняй сімволікі, цяпер настаў час вітаць сапраўдны год Труса, які надыдзе ўноч з 21 на 22 студзеня. Калі тыгр або, напрыклад, дракон успрымаюцца як экзотыка, то трус — гэта блізкая ўсім нам жывёла (хаця «вадзяных» трусаў, як абвяшчае гараскоп, бачыць у Беларусі пакуль не даводзілася). Таму сімвал сёлетняга кітайскага года стаў і нашым сімвалам — мілым сэрцу, цёплым і пухнатым. Хочацца, каб спраўдзіліся прагнозы і 2023 год прынёс мір і спакой, радасць і стабільнасць. Пра гэта марыць і калектыў рэдакцыі. Дарэчы, нагадваем: паспяшайцеся адправіць нам карцінкі з фрагментаў! Наш адрас: 225133, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».
У рэдакцыі «Раённых будняў» можна падпісацца на электронную версію газеты

У рэдакцыі «Раённых будняў» можна падпісацца на электронную версію газеты

Паважаныя чытачы, нагадваем вам, што падпіска на газету «Раённыя будні» працягваецца. Мы прапануем вам не толькі традыцыйную друкаваную газету, але і яе электронную версію ў PDF-фармаце, якую мы будзем адпраўляць на ваш электронны адрас. Кошт такой падпіскі — 6 рублёў за адзін месяц. Падпісацца на рассылку электроннай версіі «раёнкі» можна непасрэдна ў рэдакцыі. Па ўсіх пытаннях тэлефануйце нам (4-03-60, 4-01-08) або пішыце на наш е-mail (RRBud2@brest.by).
Працягваецца падпіска на газету «Раённыя будні»

Працягваецца падпіска на газету «Раённыя будні»

Паважаныя падпісчыкі, дарагія сябры! Працягваецца падпіска на газету «Раённыя будні». На жаль, паміж некаторымі з вас і рэдакцыяй склаліся пэўныя непаразуменні па падпісцы. Яшчэ раз тлумачым, што рэдакцыя вымушана была значна павялічыць кошт падпіскі на 2023 год. Гэта звязана з выдаткамі, якія нясе ўстанова па выдавецкім выпуску раёнкі. Зразумела, што як вы, так і мы вельмі хацелі б, каб цана на газету ніколі не мянялася. Але такое немагчыма. Вельмі здзівіў ліст ад ананімнай падпісчыцы, якая патрабуе са словам «павінны» для катэгорыі людзей (да якіх і яна адносіцца) з невялікім памерам пенсіі, а таксама для інвалідаў наогул раёнку афармляць па акцыі, гэта значыць, браць спісы, як яна прапануе, у «райсабесе» («тым больш што далёка вам ісці не трэба!»)… і рабіць бясплатную падпіск
Працягваецца падпісная кампанія. Актуальная інфармацыя для чытачоў «Раённых будняў»

Працягваецца падпісная кампанія. Актуальная інфармацыя для чытачоў «Раённых будняў»

Паважаныя падпісчыкі! Паведамляем, што з 8 снежня 2022 года для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сямей падпіска на раённую газету па новаму падпісному індэксу 63292 на квартал зменшылася да 30 рублёў, на паўгода – да 60 рублёў. На гэты падпісны індэкс не распаўсюджваецца акцыя па падачы прыватных аб’яў і віншаванняў.
Якія матэрыялы выклікалі найбольшую ўвагу нашых віртуальных чытачоў у лістападзе?

Якія матэрыялы выклікалі найбольшую ўвагу нашых віртуальных чытачоў у лістападзе?

Восень вельмі хутка развіталася з намі. Надвор’е за вокнамі і каляндар падказваюць, што зіма ўступіла ў свае правы. Гэта значыць, што да новага года – рукой падаць, а яшчэ – час падвесці вынікі лістапада ў электронных рэсурсах нашай «раёнкі». Перш за ўсё, хочацца нагадаць пра тое, што на нашу газету можна і трэба падпісацца. І калі ў электронных рэсурсах «падпісная кампанія» ідзе круглы год, то для друкаванага выдання самы адказны час – якраз канец восені – пачатак зімы. Многія спытаюць: навошта выпісваць газету, калі навіны ў інтэрнэце можна пачытаць бясплатна? Адказ тут просты: большая частка інфармацыі з друкаванай версіі «раёнкі» якраз і трапляе ў інтэрнэт. Так, ёсць у нас там многа ўнікальнага, таго, што вы не ўбачыце на газетных старонках. Аднак не будзе друкаванай газеты – н