Четверг, 22 августа 2019

Специалисты призывают местных жителей искать остатки метеорита. И просят не тянуть с этим!

3 645

Навіна пра метэарыт, што праляцеў над Пружаншчынай у калядную ноч 7 студзеня ў 3.33 (па дадзеных камер відэаназірання ў Брэсцкім раёне), распаўсюдзілася ў сродках масавай інфармацыі з хуткасцю святла. Адразу ж “пасыпаліся” заклікі шукаць месца падзення нябеснага госця. І, як аказалася, нездарма.
Днямі наш раён наведала група навукоўцаў — супрацоўнікаў Польскай лабараторыі камет і метэораў, якія збіралі аповеды магчымых відавочцаў рэдкай з’явы, паколькі некалькі польскіх фотакамер таксама зафіксавалі пралёт метэарыта ў бок Пружан.
Як адзначаюць замежныя даследчыкі, метэарыт пры пралёце праз атмасферу мог важыць да 500 кг, а пры падзенні — да 100 кг. Ён таксама мог раздрабніцца на меншыя кавалкі — ад 50 кг да 100 г.
Па навуковых разліках была вызначана прыкладная зона падзення метэарыта. А гэта раён вёсак Палонна-Забалацце, Смаляны, Задвараны, Тулоўшчына, Загор’е і Стасюкі. У суседнім Бярозаўскім раёне – Давыдавічы, Бухалі, Міхновічы.


Спецыялісты заклікаюць мясцовых жыхароў як мага хутчэй правесці пошукі нябеснага каменя, пакуль ён яшчэ ляжыць на паверхні зямлі (з пачаткам палявых сельгасработ знайсці рэшткі метэарыта будзе амаль немагчыма).
Для навукоўцаў вельмі важна зафіксаваць фотаздымкамі месца падзення метэарыта і яго знешні выгляд, а таксама вызначыць дакладныя каардынаты гэтага месца.
Па іх меркаванні, знешне “пружанскі” метэарыт павінен быць чорным, а на сколах — больш светлым. Верагодна, метэарыт быў жалезным, таму нават малыя яго кавалкі будуць параўнальна цяжкімі.
Мы звяртаемся да неабыякавых пружанцаў з просьбай: калі вам трапіцца ў вызначанай зоне падобны “камень”, сфатаграфуйце знаходку, вызначце яе каардынаты і паведаміце навуковым супрацоўнікам музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.
Алена Зялевіч.