У аўторак, 7 мая, адбылася сустрэча актыву Брэсцкай вобласці са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам.
Падчас яе ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта, Цэнтрвыбаркама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага аблвыканкама за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці атрымалі каля 70 актывістаў, сярод іх:

- намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Васільевіч Супрыновіч,
- намеснік дырэктара філіяла «Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» Дзмітрый Валер‘евіч Мацяш,
- дырэктар Мураўскай сярэдняй школы Алена Мікалаеўна Хоміч,
- настаўнік сярэдняй школы №1 г. Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі Раіса Аляксандраўна Чарняўская,
- культарганізатар ДУ «Шарашоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Генадзь Мікалаевіч Фасевіч,
- пенсіянерка Людміла Мікалаеўна Анур‘ева.