Суббота, 18 апреля 2026

Президент

Лукашэнка адкрыў Рэспубліканскі баль выпускнікоў. У гэтым годзе ў яго незвычайны фармат

Лукашэнка адкрыў Рэспубліканскі баль выпускнікоў. У гэтым годзе ў яго незвычайны фармат

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дарагія сябры! У вас скончыліся самыя шчаслівыя, прыемныя гады ў вашым жыцці. Так лічаць многія з вас, хто тут сядзіць, калі не ўсе, і праз шмат гадоў пасля заканчэння ВНУ лічаць людзі старэйшыя. Я катэгарычна з гэтым не згодны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што ў зале сабраліся лепшыя выпускнікі Беларусі, выдатнікі ў вучобе - у іх гэтыя гады былі, можа, і шчаслівымі, але самымі цяжкімі і складанымі ў жыцці. "А вось самы добры і шчаслівы дзень - сёння, калі ўсё ў мінулым, здадзены экзамены, залікі прыкрыя, і дыплом у кішэні. Гэта сапраўды самы шчаслівы дзень", - лічыць кіраўнік дзяржавы. "Сёння я магу вас
Ад эканомікі і пастаўкі ўгнаенняў да люстранога адказу Захаду. Галоўнае з заяў Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу

Ад эканомікі і пастаўкі ўгнаенняў да люстранога адказу Захаду. Галоўнае з заяў Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Характэрна, што перагаворы былі прымеркаваны да даты 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. https://www.youtube.com/watch?v=M14GjplnAeA Ахоп тэм сустрэчы вельмі шырокі - ад пытанняў лагістыкі і эканамічнага супрацоўніцтва да рэагавання на пагрозы ваеннай бяспекі і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. У полі зроку кіраўнікоў дзяржаў застаюцца і пытанні, звязаныя з будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы, ход рэалізацыі намечаных мэт. "Дзень не радавы, таму мы з вамі дамаўляліся ўбачыцца. І аб'ём нашага ўзаемадзеяння такі, што патрабуе пастаяннай зверкі гадзіннікаў, што мы і робім", - растлумачыў Уладзімір Пуцін неабходнасць сустрэчы з Аляксандра
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся вельмі жорстка кантраляваць працэс імпартазамяшчэння

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся вельмі жорстка кантраляваць працэс імпартазамяшчэння

Актуально, Президент, Экономика
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся вельмі жорстка кантраляваць працэс імпартазамяшчэння. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы рады таму, што мы ў поўным аб'ёме запатрабаваны на расійскім рынку. Сёння пытанне ўжо не стаіць, як прадаць, як гэта было раней. Сёння стаіць пытанне, як задаволіць попыт перш за ўсё нашай Расіі, велізарнай краіны, па тых таварах, якія мы вырабляем. Задача нашага ўрада - ні ў якім разе не адмовіць ні па адным з напрамкаў, не пакінуць кантракты незадаволенымі. Мы аб гэтым шмат у апошнія дні вялі размову і з Прэзідэнтам Расіі, гаворачы аб імпартазамяшчэнні. Гэта пытанне нумар адзін. І мы дамовіліся, што вельмі жо

Зварот Лукашэнкі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа

Новости, Президент
Паважаныя суайчыннікі! Сёння мы ўспамінаем самотную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала жахам бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт. Больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, знаходзячы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей - расстраляных, павешаных, спаленых жывымі. Многім на Захадзе хацелася б забыць аб зверствах, якія ўчынялі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны перапісалі ўжо гісторыю вайны ў сваіх падручніках, забылі вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы

Лукашэнка расказаў, хто ў бліжэйшай будучыні будзе дыктаваць моду для ўсяго свету

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў бліжэйшай будучыні буйныя азіяцкія краіны будуць вызначаць сусветнае развіццё. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Як гісторык, я абсалютна ўпэўнены ў тым (і гэта мы ўжо з вамі ўбачым у бліжэйшы час), што ўся планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчана Індыя. Вялікі Кітай, велізарная Індыя. Вельмі перспектыўныя, дынамічна развіваюцца, яны будуць дыктаваць моду ў бліжэйшай будучыні для ўсяго свету", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Мы вітаем такую будучыню планеты і, зразумела, хацелі б знайсці сваё месца ў растучай індыйскай эканоміцы. Хацелі б карыстацца і мець падтрымку індыйскай дзяржавы на ўсіх узроўнях. У

Старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў падзяліліся ўражаннямі ад рэспубліканскага семінара-нарады з удзелам Прэзідэнта

Актуально, Новости, Президент
Аб эфектыўнай рабоце з насельніцтвам як індыкатары прафпрыгоднасці мясцовай улады гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас рэспубліканскага семінара-нарады “Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні”. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічалі і першыя асобы Пружанскага раёна. Мы папрасілі іх падзяліцца сваімі ўражаннямі ад семінара. Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч: — Удзел у рабоце семінара-нарады, асабліва другі яго дзень, калі да нас звярнуўся Презідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, даў магчымасць даведацца пра новыя падыходы па рознабаковых накірунках работы са зваротамі грамадзян. Дарэчы, зараз рыхтуецца новы закон. У ім ёсць пэўныя моманты, якія дапрацоўваюцца, шліфуюцца. Пасля прыняцця ўсе гэтыя зм
Пабудаваць прыватны жылы дом стане прасцей. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ

Пабудаваць прыватны жылы дом стане прасцей. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ

Актуально, Президент
У Беларусі спрошчаны парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Адпаведны ўказ нумар 202 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Ад якой папяровай цяганіны вызваляе ўказ? Дакументам прадугледжана, што такія аб'екты можна будзе пабудаваць без атрымання дазволаў, без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без далейшай прыёмкі іх у эксплуатацыю. Пабудаваць дом у вёсцы? Патрэбен толькі дакумент на зямлю Для будаўніцтва або рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска) грамадзянам дастаткова мець дакумент, які засведчвае права на зямельны ўчастак.
Лукашэнка: айчынныя распрацоўкі ВПК здольны здзівіць і ацвярэзіць праціўнікаў Беларусі і СД

Лукашэнка: айчынныя распрацоўкі ВПК здольны здзівіць і ацвярэзіць праціўнікаў Беларусі і СД

Актуально, Новости, Президент
Айчынныя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу здольны здзівіць і ацвярэзіць людзей, якія выношваюць агрэсіўныя планы адносна Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стане і развіцці мікраэлектронікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на значны патэнцыял і дасягненні ваенна-прамысловага комплексу краіны. "Беларускія радыёлакацыйныя сістэмы рознага прызначэння здольны даць дакладнае цэлеўказанне па любых, нават самых распіяраных, сродках нападзення. Прычым у любое надвор'е і на любых вышынях", - прывёў ён прыклад. Беларусь, паводле яго слоў, уваходзіць у лік сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай разумнай беспілотнай тэхнікі. "Наш

Лукашэнка: эфектыўная работа з насельніцтвам — гэта індыкатар прафпрыдатнасці ўлады на месцах

Актуально, Наша з табой Беларусь, Президент
Эфектыўная работа з насельніцтвам - індыкатар прафпрыдатнасці ўлады на месцах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы ведаеце, што эфектыўная работа з насельніцтвам - гэта індыкатар прафпрыдатнасці кіраўніцтва і вобласці, і раёна, і асобна ўзятага прадпрыемства. А скаргі - гэта паказчык нашых недапрацовак. У ідэале іх наогул быць не павінна. Вядома, такі вынік - са сферы фантастыкі, але нам трэба да яго імкнуцца. Гэта што датычыцца работы са зваротамі грамадзян", - сказаў Прэзідэнт. Не менш значным напрамкам у дзейнасці дзяржслужачых Аляксандр Лукашэнка назваў і інфармацыйна-камунікацыйную работу. "Мы разумеем, наколькі сён
Лукашэнка: мы прынялі рашэнне і будзем эфектыўней змагацца з фэйкамі

Лукашэнка: мы прынялі рашэнне і будзем эфектыўней змагацца з фэйкамі

Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
У Беларусі будуць эфектыўней змагацца з фэйкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", - перадае карэспандэнт БЕЛТА. Не менш значным напрамкам у дзейнасці дзяржслужачых Аляксандр Лукашэнка таксама назваў інфармацыйна-камунікацыйную работу. "Мы разумеем, наколькі сёння важна максімальна і разумна выкарыстоўваць магчымасці ў тым ліку лічбавых рэсурсаў, выбудоўваць узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Бачым, як імгненна разлятаецца інфармацыя, часам самыя відавочныя фэйкі, што стварае аснову для сацыяльных узрываў. Бачым, як важна своечасова рэагаваць на ўкіды, тлумачыць прынятыя рашэнні людзям, а таксама ўключаць іх у працэс кіравання, адэкватна рэаг
Лукашэнка: ля руля Беларусі знаходзяцца не алігархі, а людзі ад зямлі

Лукашэнка: ля руля Беларусі знаходзяцца не алігархі, а людзі ад зямлі

Актуально, Наша з табой Беларусь, Президент
Ля руля Беларусі знаходзяцца не алігархі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У нашай краіне, гэтым можна ганарыцца, чыноўніцкі апарат не з'яўляецца "небажыхарамі". Гаворачы простай мовай, ля руля знаходзяцца не алігархі, не патомныя правіцелі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. І вылучае са сваёй гушчы, з народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўсе яны ў роўных умовах атрымліваюць адукацыю, рухаюцца па кар'ернай лесвіцы, ствараюць сем'і, гадуюць, выхоўваюць і вучаць дзяцей. "І адпавядаюць галоўнаму патрабаванню: за плячыма ў кожнага сур'ёзны
Лукашэнка: беларуская дзяржава была створана народам і для народа, такой яна і застаецца

Лукашэнка: беларуская дзяржава была створана народам і для народа, такой яна і застаецца

Актуально, Год гістарычнай памяці, Наша з табой Беларусь, Президент
Вытокі беларускіх палітычных традыцый ідуць у часы старажытных вечаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вось ужо больш за чвэрць стагоддзя ў Беларусі мэтанакіравана ўмацоўваюць вертыкаль улады знізу, максімальна набліжаючы яе да людзей. Прэзідэнт заявіў, што ўсе вядомыя ў беларускай гісторыі арыстакратычныя рэжымы - княжацкі, шляхецкі і царскі - трывала асацыююцца з прыгнётам. "Беларуская ж дзяржава была створана народам і для сябе самога - для народа. Такой яна і застаецца. Іншымі словамі, гаворачы аб актуалізацыі форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні, мы павінны разумец
Не толькі гандаль і пастаўкі. Лукашэнка прапанаваў Курскай вобласці супрацоўніцтва пад ключ

Не толькі гандаль і пастаўкі. Лукашэнка прапанаваў Курскай вобласці супрацоўніцтва пад ключ

Актуально, Президент, Экономика
Беларусь гатова не толькі развіваць гандаль з Курскай вобласцю Расіі, але і рэалізоўваць у гэтым рэгіёны праекты пад ключ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Няхай мы не дасягнулі вялікіх вышынь у тавараабароце (гэта 205-210 мільёнаў долараў), але ўсё ж такі мы бачым значны прырост, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Нюанс адзін: у нас адмоўнае сальда. Але мы гатовы нівеліраваць гэты недахоп. Галоўнае, ёсць чым". Асаблівую ўвагу, падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна сканцэнтраваць на найбольш перспектыўных напрамках узаемадзеяння: будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, аграпрамысловым комплексе. "Мы зацікаўлены ў нарошчванні паставак у ваш рэгіён кар'ернай тэхнікі, гру
Лукашэнка абмеркаваў з арабскім інвестарам будаўніцтва «Паўночнага берага» і супрацоўніцтва ў ІТ

Лукашэнка абмеркаваў з арабскім інвестарам будаўніцтва «Паўночнага берага» і супрацоўніцтва ў ІТ

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіруючым дырэктарам эмірацкай кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі рэалізацыя праекта "Паўночны бераг" і супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=eBHDgIRYJF0 "Я рады з вамі сустрэцца чарговы раз. Вы даўно сталі сябрам Беларусі. Знаходзіцеся тут часта. Мы вітаем такую схему і сістэму вашай работы. І заўсёды гатовы вас сустракаць у Беларусі, тым больш вы заўсёды прыязджаеце з канкрэтнымі прапановамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы, вядома, асноўны час сёння ўдзелім нашаму галоўнаму праекту - "Паўночны бераг", які вы маеце намер пабудаваць. Гэта буйнейшы праект. Думаю, больш буйнога праекта ў нас у Беларусі яшчэ не было". Яш
Лукашэнка: у гэту пару шалёных санкцый мы спраўляемся. І справімся!

Лукашэнка: у гэту пару шалёных санкцый мы спраўляемся. І справімся!

Актуально, Президент, Экономика
Беларусь спраўляецца з санкцыйным націскам з боку Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гадоў пяць таму крытыкаваў Мінск за недастаткова развітую сістэму аховы здароўя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі. За гэтыя гады, падкрэсліў Прэзідэнт, было зроблена шмат: пабудаваны новыя ўстановы, закуплена дарагое абсталяванне. "У гэту пару шалёных санкцый усе крычалі: "Ахову здароўя чапаць не будзем!" Нічога падобнага. Ім пляваць на нашых людзей. У цэлым мы спраўляемся. Справімся. Абыдземся і без іх. Ёсць прадпрыемствы, дзе мы можам закупляць патрэбную нам тэхніку, запасныя часткі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Як бачыце,