Суббота, 18 апреля 2026

Президент

Кіраўнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў раёна пра асноўныя тэзісы селектарнай нарады і планы на будучыню

Новости, Президент, Профессия, Сельское хозяйство
Аляксандр Пішч, дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы»: — Мы разумеем, наколькі тое, пра што гаварыў Аляксандр Лукашэнка на селектарным пасяджэнні ў аўторак, важна і актуальна. Сапраўды, мы павінны падчас сёлетняга жніва паказаць не толькі паскораныя тэмпы ўборкі, але і, зразумела, належную якасць, ад якой, як адзначаў і Кіраўнік дзяржавы, у першую чаргу, будзе залежаць харчовая бяспека нашай краіны. ААТ «Агра-Калядзічы» ў гэтым сезоне патрэбна ўбраць збожжавыя і зернебабовыя на плошчы 1860 га, на дадзены момант убрана амаль 40%. Ураджайнасць пакуль радуе — 50 ц/га (у мінулым годзе была 48,9 ц/га). І гэта надае ўпэўненасці, што даручэнні Прэзідэнта будуць выкананы ў поўным аб’ёме і ўборка будзе праведзена на высокім узроўні. Пётр Білецкі, дырэктар ААТ «Мурава»: — Сёння ч
Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч даў каментарый па выніках селектарнай нарады з удзелам Кіраўніка дзяржавы

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч даў каментарый па выніках селектарнай нарады з удзелам Кіраўніка дзяржавы

Актуально, Новости, Президент, Профессия, Сельское хозяйство
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама: — Асноўная задача, якая была пастаўлена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам аграрыям і выканаўчай уладзе, — правесці ўборку якасна, без страт. Знешнія фактары, выклікі, тыя ж санкцыі, да гэтага абавязваюць. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў таксама ўвагу на тым, што мы павінны мабілізавацца, як кажуць, сабраць усю волю ў кулак, бо крытычная сітуацыя на сусветным харчовым рынку толькі ўскладняецца. Таму нам патрэбна накарміць краіну. А яшчэ разумеем, што добры ўраджай — гэта прамая магчымасць для сельгаставарыстваў папоўніць свой капітал, тым самым зрабіць заклад на будучыню. Ды і само жыццё паказвае: калі будзе хлеб на стале — тады ніякія пагрозы нам не будуць страшныя. Вельмі зразумелы пасыл Прэзідэнта на наладжванне жа
Сёння спаўняецца 15 гадоў з моманту адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах

Сёння спаўняецца 15 гадоў з моманту адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Праект «Бацькаўшчына», Президент, Спорт
Сёння спаўняецца роўна 15 гадоў з таго дня, як у Пружанах быў адкрыты Лядовы палац. І гэта таксама ўжо наша гісторыя. Сімвалічную чырвоную стужку 27 ліпеня 2007 года перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сапраўды, падрастае пакаленне, якое ў сілу свайго ўзросту не можа памятаць зараснікі акацый і бур‘ян, што адносна не так даўно «красаваліся» на гарадской ускраіне. Дзецям здаецца, што шыкоўныя спартыўныя збудаванні тут знаходзіліся заўсёды. Што ж, «заўсёды» — вельмі добрае слова, слова з позіркам у будучыя пакаленні. І Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня 2007 года, перадаючы ўручаны яму будаўнікамі сімвалічны ключ ад новага спартыўнага збудавання маладому пакаленню, сказаў: «Гэта не мне, а вось ім»… У рэдакцыйным архіве ўдалося знайсці фотаздымак так званага «н
Пружанскія сыры і масла можна набыць у ГЦ «Сталіца»! Прадукцыю «малочкі» ацаніў Прэзідэнт

Пружанскія сыры і масла можна набыць у ГЦ «Сталіца»! Прадукцыю «малочкі» ацаніў Прэзідэнт

Актуально, Президент, Профессия, Экономика
Не проста візітоўка Мінска, а вялікі комплекс, задача якога — паказаць беларускае і ўлюбіць у яго. У мінулую пятніцу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў абноўлены гандлёвы цэнтр «Сталіца». Аляксандр Лукашэнка ацэньвае прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» ў ГЦ «Сталіца». Знакаміты падземны комплекс, які прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей Мінска, нядаўна правёў рэбрэндынг. Цяпер гэта нацыянальны шоурум — гандлёвы цэнтр, дзе прадстаўлена толькі тое, што зроблена ў Беларусі, ад смачных прадуктаў да стыльнага адзення і вопраткі. Зразумела, што знайшлося тут месца і вытворцам з нашага рэгіёна. Прадукцыю з Брэста, Бярозы, Кобрына, Пружан і не толькі цяпер можна набыць у павільёне «Любімы Брэст» канцэрна «Брэстмясамалпрам» у ГЦ «Сталіца». Якасць прадукцыі пад брэндамі «VAN GOLD» і
Лукашэнка: камбікорм павінен быць паўнацэнным і трэба разабрацца з цэнаўтварэннем на яго

Лукашэнка: камбікорм павінен быць паўнацэнным і трэба разабрацца з цэнаўтварэннем на яго

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме вытворчасці камбікорму, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Камбікорм павінен быць паўнацэнным, каб аддача ад яго была нармальнай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння на гэту прадукцыю: "Самае галоўнае - разабрацца ў цэнамі. Каб не атрымалася - сельгаспрадпрыемствы на камбікормавыя заводы адвязуць зерне па адной цане, а камбікорм потым атрымаюць на парадак, у дзесяць разоў, даражэйшы. Гэта няправільна". "Трэба ўстанавіць парадак з цэнаўтварэннем", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі ў гэтым годзе плануюць сабраць амаль 10 млн т збожжа

У Беларусі ў гэтым годзе плануюць сабраць амаль 10 млн т збожжа

Актуально, Президент, Сельское хозяйство, Экономика
У Беларусі ў гэтым годзе плануюць сабраць амаль 10 млн т збожжа. Такія лічбы агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе па ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, разлікі на ўраджай у краіне добрыя: "Па запэўненні спецыялістаў, прагназуецца, што валавы збор збожжа, уключаючы рапс, кукурузу, свірэпіцу, складзе прыкладна 10 мільёнаў тон". "Вёсцы аказана ўся неабходная дапамога: паліва, тэхніка, фінансавыя рэсурсы. Таму ад усіх, у першую чаргу ад кіраўніка да механізатара, патрабуецца максімальная аддача. Інакш будуць страты. Гэта недапушчальна. Страты - гэта ўгнаенне глебы грашыма. Галоўныя патрабаванні на гэты ўборачны перыяд - якасць і тэмпы. Дысцыпліна і адказнасць павінны быць на самым высокім узроўні", - запат
«Я бачыў там і палякаў, славакаў, балгараў». Лукашэнка пра ідэю панславянскай дзяржавы

«Я бачыў там і палякаў, славакаў, балгараў». Лукашэнка пра ідэю панславянскай дзяржавы

Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што марыў аб стварэнні панславянскай дзяржавы або аб'яднання краін. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Журналіст выказаў меркаванне, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мяркуючы па яго выказваннях, марыць аб нейкай славянскай дзяржаве. "Гэта я марыў аб славянскай дзяржаве. Яны развівалі ідэю ў свой час рускага свету. Гэта я заўсёды з 90-х гадоў гаварыў аб тым, што ёсць славянскія дзяржавы. Я бачыў там і палякаў, славакаў, балгараў і іншых. І мы не павінны страчваць вось гэту сувязь. Так, кожны жыве ў сваёй дзяржаве. Але мы славяне. Я аб гэтым гаварыў. Таму Пуцін ні пра якую панславянскую дзяржаву не гаварыў і не марыў. Гэта вы прыдумалі ўжо
Лукашэнка назваў галоўную ўмову для спынення вайны ва Украіне, і яна вядома Захаду

Лукашэнка назваў галоўную ўмову для спынення вайны ва Украіне, і яна вядома Захаду

Актуально, Президент, Украина
Вайну ва Украіне можна закончыць хоць цяпер, але ёсць галоўная ўмова. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), перадае карэспандэнт БЕЛТА https://www.youtube.com/watch?v=txEHIYE7MkI "Гэта ўсё залежыць ад Украіны. Цяпер асаблівасць моманту ў тым, што гэту вайну можна закончыць на больш прымальных умовах для Украіны. Але Украіне ніхто не дасць закончыць вайну", - лічыць Прэзідэнт. На думку кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу Украіна павінна сесці за стол перагавораў. "І згадзіцца, што яны не будуць пагражаць ніколі Расіі і не будуць мець на тэрыторыі Украіны тую зброю, якая будзе пагражаць расійскай тэрыторыі. Гэта галоўнае. А дэнацыфікацыя і іншае - гэта філасофія. Галоўнае - бяспека Расіі. Н

Лукашэнка аб эканамічным развіцці: стаіць задача захаваць тэмпы мінулага года

Актуально, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу захаваць тэмпы эканамічнага развіцця ў краіне і рэгіёнах не горшыя за мінулы год. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=XqF3qKRZ0d8 Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней азнаёміўся з абстаноўкай ва ўсходніх рэгіёнах краіны і напярэдадні сустракаўся з губернатарам Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам. Гэта размова ў тым ліку дапамагла выявіць шэраг недахопаў напярэдадні ўборачнай кампаніі. "Гэта характэрныя недахопы для Беларусі ў цэлым. Думаю, і для Гродзеншчыны ў гэтай сітуацыі. Мы сур'ёзна прааналізавалі наогул эканамічную сітуацыю вобласці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Што датычыцца Гродзенскай вобласці,

Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні Кодэкса аб зямлі. Што змяняецца для грамадзян?

Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, у якім выкладаецца ў новай рэдакцыі Кодэкс аб зямлі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам прадугледжваецца магчымасць прадастаўлення грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах да 1 га. Замацоўваецца таксама права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфіцыента 0,8 на тэрыторыі Мінска і абласных цэнтраў, 0,5 - на іншых тэрыторыях). З 8 да 5 гадоў скарачаецца тэрмін, на працягу якога грамадзяне, атрымаўшыя зямельныя ўчасткі як грамадзяне, якія стаялі на ўліку маючых пат

Лукашэнка аб прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй: мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан’юнктуру

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Для кожнай краіны важна захаваць сваю ідэнтычнасць. Варта аберагаць тое каштоўнае, што трэба пакінуць нашчадкам: незалежнасць дзяржавы, яе традыцыі і самабытную культуру", - гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй на аснове ўзаемаразумення і павагі. "Упэўнены, што мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан'юнктуру, а добразычлівыя адносіны, дзелавыя і культурныя кантакты беларусаў і чарнагорцаў паслужаць надзейнай асновай для пашырэння плённага міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лі
Лукашэнка: супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна

Лукашэнка: супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна

Актуально, Президент
Супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая мае наступальны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на Беларусь нарастае націск не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў іншых сферах, перш за ўсё ў эканамічнай і інфармацыйнай. "Гэта чарговы раз пацвярджае - супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая заўсёды мае наступальны характар, - сказаў беларускі лідар. - У гэтай вайне задзейнічаны як нацыянальныя, так і кааліцыйныя структуры Паўночнаатлантычнага блока, якія спецыялізуюцца на правядзенні псіхалагічных аперацый і падрыўных дзеянняў у кіберпрасторы". Адначасова робяцца спро

Ад калінінградскага транзіту да пытанняў абароны. Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

Актуально, Президент, Экономика
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 11 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сур'ёзна і грунтоўна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэматыку калінінградскага транзіту - гэта тэма ў час размовы стала адной з асноўных. Таксама лідары абмеркавалі ход спецыяльнай ваеннай аперацыі. Дэталёва спыніліся і на сітуацыі на постсавецкай прасторы. Яшчэ адной з цэнтральных тэм, абмеркаванне якой заняло шмат часу, сталі пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў у Еўропу. Прэзідэнт Расіі падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі, якая складваецца. Ён адзначыў, што ў сувязі са шматлікімі складанасцямі напярэдадні зімовага перыяду - вялікага дэфіцыту і сур'ёзнай абстаноўкі з пастаўкамі ў цэлым - Р

Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з днём нараджэння і абмеркаваў з ім па тэлефоне сітуацыю ў рэгіёне

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Напярэдадні першаму прэзідэнту Казахстана кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў тэлеграму, а сёння адбылася тэлефонная размова. Акрамя віншавальнай тэматыкі Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі абстаноўку на бягучы момант - сітуацыю вакол Беларусі і Казахстана і ў краінах постсавецкай прасторы. Нурсултан Назарбаеў падрабязна цікавіўся абстаноўкай у нашым рэгіёне. Беларускаму народу першы Прэзідэнт Казахстана адрасаваў самыя цёплыя пажаданні. У адпраўленай у адрас Нурсултана Назарбаева віншавальнай тэлеграме змешчаны пажаданні добрага здароўя, дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця. "З вашым імем непар
Што зменіцца ў распараджэнні дзяржмаёмасцю. На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі асноўныя падыходы

Што зменіцца ў распараджэнні дзяржмаёмасцю. На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі асноўныя падыходы

Актуально, Новости, Официально, Президент, Экономика
На нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў абмяркоўваўся праект указа "Аб распараджэнні маёмасцю". Кіраўнік дзяржавы падрабязна распытаў адказных службовых асоб аб сутнасці навацый і падкрэсліў, што ўнясенне змяненняў не павінна адмоўна паўплываць на сістэму прыняцця рашэнняў па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч на нарадзе далажыў, што праект указа ўстанаўлівае адзіныя падыходы да распараджэння дзяржмаёмасцю і маёмасцю гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы. Ён растлумачыў, што размова ідзе пра аб'екты нерухомай маёмасці, капітальныя пабудовы, дамы, вытворчасці, заводы, дарогі і гэтак далей. "Гэта ўсё сёння рэгулюецца, толькі вы вырашылі прапанаваць мне ўказам уда