Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме вытворчасці камбікорму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Камбікорм павінен быць паўнацэнным, каб аддача ад яго была нармальнай», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння на гэту прадукцыю: «Самае галоўнае — разабрацца ў цэнамі. Каб не атрымалася — сельгаспрадпрыемствы на камбікормавыя заводы адвязуць зерне па адной цане, а камбікорм потым атрымаюць на парадак, у дзесяць разоў, даражэйшы. Гэта няправільна».
«Трэба ўстанавіць парадак з цэнаўтварэннем», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
