Воскресенье, 19 апреля 2026

Президент

Лукашэнка назначыў новага намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта

Лукашэнка назначыў новага намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Ігара Гутніка намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Генерал-маёр Сяргей Новікаў, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. БЕЛТА
Лукашэнка зацвердзіў тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Лукашэнка зацвердзіў тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Актуально, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ нумар 222, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам таксама ўстаноўлены пералік асоб, якія вызваляюцца ад прынясення прысягі. Адначасова вызначана працэдура ўнясення кіраўніку дзяржавы матэрыялаў аб страце грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны. Указ распрацаваны ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". БЕЛТА
Што даручыў Лукашэнка па выніках вялікага селектара

Што даручыў Лукашэнка па выніках вялікага селектара

Актуально, Президент
Па выніках правядзення 21 ліпеня селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў шэраг важных даручэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У ліку актуальных тэм, якія абмяркоўваліся на мерапрыемстве, былі пытанні фінансавання сельгасарганізацый, у тым ліку пры закупцы паліва. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў ураду ў бліжэйшы час сабраць старшынь аблвыканкамаў і разам з імі вырашыць праблемныя пытанні. "Там, дзе трэба дапамагчы, - падстаўце плячо. Дзе лайдачаць і не хочуць працаваць - унясіце прапановы", - звярнуўся Прэзідэнт да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў тэматыцы выбару асноўных сельскагаспадарчых культур, на якія варта рабіць асноўны ўпор. Размова ішла пра азімы ячмень, кукуру
Якія рэгіёны больш за ўсё выклікаюць апасенне і што даручыў Лукашэнка. Дэталі прэзідэнцкага селектара

Якія рэгіёны больш за ўсё выклікаюць апасенне і што даручыў Лукашэнка. Дэталі прэзідэнцкага селектара

Актуально, Президент
Правядзенне селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі - гэта перш за ўсё магчымасць узварухнуць вертыкаль і засяродзіць увагу на найбольш праблемных пытаннях. На праведзеным пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі мерапрыемстве было даложана аб выяўленых негатыўных фактах не толькі на цяперашні момант, але і ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Якая вобласць больш за ўсё выклікае насцярожанасць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў генеральнага пракурора Андрэя Шведа. "Два рэгіёны, таварыш Прэзідэнт. Гэта Віцебшчына і Гомельшчына. На сённяшні дзень па шэрагу пазіцый выклікаюць у нас насцярожанасць. І па гатоўнасці па правядзенні работ, звязаных з уборкай ураджаю, і тое, што датычыцца (утрымання і забеспячэння захаванасці. - Заўвага БЕЛТА) буйной рагатай
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Калумбіяй

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Калумбіяй

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Калумбіі Густава Петра з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Беларусь, прыхільная да ідэй узаемавыгаднага развіцця, мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць значныя крокі кіраўніцтва Калумбіі па ўстанаўленні згоды і спакою на калумбійскай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі вельмі блізкая сацыяльная палітыка Прэзідэнта Калумбіі, якая арыентавана на паляпшэнне ўзроўню жыцця найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва. "Мінск зацікаўлены выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Багатой і больш поўна рэалізаваць магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхні
Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх ратавальнікаў за ліквідацыю наступстваў землетрасення ў Турцыі

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх ратавальнікаў за ліквідацыю наступстваў землетрасення ў Турцыі

Актуально, Президент
За ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Адпаведны ўказ нумар 218 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Медалём адзначаны начальнік атрада Ігар Зарэмба і яго першы намеснік Андрэй Мяцельскі, камандзір аддзялення цэнтра пошукава-выратавальных работ і пажаратушэння Анатоль Іванчыкаў, начальнік дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага кіравання Аляксандр Курачкін, аператыўныя дзяжурныя цэнтра аператыўнага кіравання Дзмітрый Мельнік, Яўген Высоцкі і Сяргей Навічук. З 8 па 15 лютага работнікі атрад
Першым намеснікам начальніка Генштаба УС Беларусі назначаны генерал-маёр Андрэй Маціевіч

Першым намеснікам начальніка Генштаба УС Беларусі назначаны генерал-маёр Андрэй Маціевіч

Актуально, Президент
Генерал-маёр Андрэй Маціевіч назначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 212 падпісаў 18 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта. Гэтым жа дакументам генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генштаба УС Беларусі. БЕЛТА
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў

Актуально, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў. БЕЛТА
Лукашэнка на нарадзе аб стварэнні партовых магутнасцей: трэба канчаткова вызначыцца

Лукашэнка на нарадзе аб стварэнні партовых магутнасцей: трэба канчаткова вызначыцца

Актуально, Президент
Неабходна канчаткова вызначыцца з тым, што трэба рабіць для стварэння партовых магутнасцей па перавалцы беларускіх грузаў - будаваць тэрмінал, порт або мадэрнізаваць які-небудзь існуючы, і неадкладна пачаць работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стварэнні партовых магутнасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=TR1JyBOVlME Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў студзені бягучага года ўжо разглядалася пытанне аб партовых магутнасцях для перавалкі беларускіх грузаў. У асноўным размова ішла аб калійных угнаеннях. Сёння гэта тэма таксама будзе абмяркоўвацца, што цалкам відавочна, улічваючы вялікія аб'ёмы паставак, але дабавіцца яшчэ і пытанне пастаўкі нафтапрадуктаў. "Напрамкі работы былі вызначаны, неабходныя рашэнні прыняты.
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў для ваеннаслужачых

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў для ваеннаслужачых

Актуально, Президент
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Адпаведны закон падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Пагадненне рэгулюе пытанні стварэння і функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў на базе воінскіх часцей у Беларусі і Расіі, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяння міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забеспячэння гэтых цэнтраў. БЕЛТА
Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні

Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб народным апалчэнні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам ствараюцца прававыя асновы для добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча, уведзенага ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных (тэрытарыяльных) адзінках рэспублікі, а таксама дадатковыя ўмовы для аказання садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры выкананні імі паўнамоцтваў і абароны маёмасці ўсіх форм уласнасці ад злачынных і іншых замахаў. БЕЛТА
У Беларусі ўзмоцнена абарона інтарэсаў крэдытаатрымальнікаў. Разбіраемся ў новым законе

У Беларусі ўзмоцнена абарона інтарэсаў крэдытаатрымальнікаў. Разбіраемся ў новым законе

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Законам унесены змяненні ў Банкаўскі кодэкс Беларусі ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання банкаўскіх адносін з улікам дзеючага заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі і міжнароднага вопыту. Так, умацоўваецца статус Нацыянальнага банка як дзяржаўнага органа, адказнага за забеспячэнне фінансавай стабільнасці ў банкаўскай і іншых рэгулюемых ім сферах, павышаецца ўзровень прававой абароны спажыўцоў банкаўскіх паслуг, выключаецца празмерная фінансавая нагрузка на крэдытаатрымальнікаў. Прыняты меры для пераходу банкаў да міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці ў якасці першачарговых і адзіных станда
У Беларусі пашыраны пералік падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі

У Беларусі пашыраны пералік падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі

Актуально, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь", які накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Законам прадугледжваецца пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі, а таксама для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца. Акрамя таго, Міністэрства інфармацыі надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў. БЕЛТА
Лукашэнка падпісаў Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці

Лукашэнка падпісаў Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам аб'яднаны і сістэматызаваны нарматыўныя прадпісанні, змешчаныя ў розных актах заканадаўства. Кодэксам прадастаўлена права абласным, Мінскаму гарадскому выканкамам на прыняцце рашэнняў па размяшчэнні на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска аб'ектаў з адступленнем ад зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыі пры ўмове выканання ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў і абмежаванняў. Спрошчаны працэс будаўніцтва для розных катэгорый аб'ектаў. У прыватнасці, вызначаны выпадкі, калі распрацоўка праектнай дакументацыі не з'яўляецца абавязковай або ажыццяўляецца ў скарочаным аб'ёме, аптымізаваны пар
Непазбежнасць адказнасці за генацыд. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК

Непазбежнасць адказнасці за генацыд. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК

Актуально, Президент, Прокуратура расследует факты геноцида
 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Дакумент накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці адказнасці за генацыд, іншыя цяжкія злачынствы і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Законам прадугледжваецца недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спынення вядзення па справе ў адносінах да памерлых асоб, якія ўчынілі не маючыя тэрміну даўнасці злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, уключаючы генацыд, а таксама ваенныя злачынствы. Прадстаўнікамі названых асоб змогуць выступаць іх блізкія сваякі. Пры гэтым адмова такіх сваякоў ад удзелу ў працэсе не будзе з'яўляцца перашкодай для расследавання справы і судовага разбору. Вя