Воскресенье, 19 апреля 2026

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў

102

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

БЕЛТА