Воскресенье, 19 апреля 2026

Президент

Лукашэнка зацвердзіў эмблему і сцяг МУС

Лукашэнка зацвердзіў эмблему і сцяг МУС

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ нумар 246 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства ўнутраных спраў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый, умацавання аўтарытэту органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, павышэння прэстыжу службы кіраўнік дзяржавы пастанавіў заснаваць эмблему і сцяг Міністэрства ўнутраных спраў. Указам таксама зацверджаны палажэнні аб эмблеме і сцягу МУС, іх апісанні і выявы. Эмблема Міністэрства ўнутраных спраў уяўляе сабой стылізаваную выяву авальнага шчыта серабрыстага колеру з гарызантальным графленнем і беражком. На шчыце вастрыём уніз размешчаны меч, у цэнтры эмблемы на чырвоным фоне паказаны зямны шар, над ім - узыходзячае сонца з прамянямі і к
Лукашэнка: чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны

Лукашэнка: чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны

Актуально, Президент, Профессия
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў транспартных войскаў з прафесійным святам - Днём чыгуначных войскаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Гісторыя гэтага ўнікальнага роду войскаў бярэ свой пачатак у далёкім 1876 годзе, калі ў Баранавічах быў створаны першы чыгуначны батальён. З таго часу чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, баяздольнасці і мабільнасці Узброеных Сіл", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Валодаючы высокімі кваліфікацыяй і прафесійным майстэрствам, разам са спецыяльнымі задачамі воіны-чыгуначнікі ўносяць значны ўклад у рэалізацыю важных дзяржаўных праграм па развіцці транспартнай інфраструктуры Рэспублікі Беларус
Выступленне Лукашэнкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД

Выступленне Лукашэнкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД

Актуально, Президент, Спорт
Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД https://www.youtube.com/watch?v=iZ1roHSMVIo Дарагія сябры! Паважаныя атлеты, трэнеры, суддзі, арганізатары і, вядома ж, гледачы! Я вітаю ўсіх, хто знаходзіцца тут, на "Мінск-Арэне". Усіх, хто сочыць за цырымоніяй адкрыцця анлайн. Беларуская зямля прымае Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Зноў да нас прыкавана ўвага мільёнаў балельшчыкаў ва ўсім свеце. Гэтак жа, як і чатыры гады таму, калі на нашых стадыёнах гучалі пераможныя фанфары Другіх Еўрапейскіх гульняў. Іх агонь, запалены ў Мінску, не згас. Ён гарыць верай у алімпійскія ідэалы, сапраўдную справядлівасць і спартыўнае братэрства. Ён аб'ядноўвае шчырых сяброў, верных і надзейных, - людзей з жалезны
«Трэба ўзварухнуць вучоных». Лукашэнка аб айчынных сартах раслін

«Трэба ўзварухнуць вучоных». Лукашэнка аб айчынных сартах раслін

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер на сваім узроўні пасля завяршэння ўборачнай кампаніі сур'ёзна вярнуцца да пытання насення і сартоў айчыннай селекцыі. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на гэтай тэме яшчэ ў пачатку тыдня ў Камянецкім раёне і цяпер зноў да яе вярнуўся. Пакуль у сельскай гаспадарцы краіны выкарыстоўваецца вялікая колькасць замежнага насення. Ёсць і насенне сартоў айчыннай селекцыі, але ў шэрагу выпадкаў па тых ці іншых параметрах яно ўступае замежнаму. "Трэба працаваць з вучонымі. Трэба іх варушыць, - сказаў Прэзідэнт. - Скончыцца ўборка - трэба вярнуцца да гэтага пытання. На маім узроўні збяромся і паглядзім, падумаем. Трэба ўзварухнуць в
Лукашэнка аб недапушчальнасці падзяжу БРЖ: павінна стаўленне быць да нованароджанага цяляці, як да дзіцяці

Лукашэнка аб недапушчальнасці падзяжу БРЖ: павінна стаўленне быць да нованароджанага цяляці, як да дзіцяці

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараніць факты падзяжу буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках, а з нядбайных арганізацый перадаваць цялят туды, дзе яны будуць належным чынам дагледжаны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Бераставіцкім раёне пры наведванні буйнога комплексу па адкорме і ўтрыманні БРЖ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На жаль, у шэрагу гаспадарак застаецца праблема высокага падзяжу. "Наогул не павінна быць падзяжу. Акрамя выключных выпадкаў. Трэба забіраць. Пакуль у іх (у нядбайных гаспадарках. - Заўвага БЕЛТА) не адпрацуюць тэхналогіі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Чаму з нядбайных гаспадарак не прывезці яму жывёлу і не аддаць?! Ён не адмовіўся б. У тых, хто не ўмее ўтрымліваць цялят да месяца, - забіраць. Гэта жалезабетонна павінна быць". Ён падкрэ
Лукашэнка ставіць задачу выходзіць на тэмпы ўборачнай 6 працэнтаў плошчаў у дзень

Лукашэнка ставіць задачу выходзіць на тэмпы ўборачнай 6 працэнтаў плошчаў у дзень

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць аграрыям задачу выходзіць на тэмпы ўборкі збожжавых 6 працэнтаў плошчаў у дзень. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання сельгаспрадпрыемства "Алекшыцы" ў Бераставіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як праінфармаваў Прэзідэнта намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, у краіне ўжо ўбрана трэць плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Прычым Брэсцкая вобласць набліжаецца да паловы, а Віцебская ледзь перасягнула 15 працэнтаў плошчаў. Намалочана па рэспубліцы амаль 2,1 млн т збожжа. Але калі тэмпы ўборачнай значна вышэйшыя за мінулагоднія, то ўраджайнасць, наадварот, крыху ніжэйшая. Безумоўны лідар тут Гродзенская вобласць: ураджайнасць у рэгіёне 49,3 ц/га. Для
«Вы лепшыя з лепшых, эліта арміі і прыклад для моладзі». Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ССА

«Вы лепшыя з лепшых, эліта арміі і прыклад для моладзі». Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ССА

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "У самых складаных умовах - і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сучасных лакальных канфліктах - дэсантнікі заўсёды паспяхова выконвалі складаныя, цяжка вырашаемыя для іншых войскаў задачы, праяўляючы пры гэтым найвышэйшую баявую вывучку, неверагодныя сілу духу, бясстрашнасць і адвагу", - гаворыцца ў віншаванні. Беражліва захоўваючы і з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў і пастаянна ўдасканальваючы баявое майстэрства, сілы спецыяльных аперацый сёння надзейна абараняюць інтарэсы дзяржавы, бяспеку і спакой грамадзян, ка
Лукашэнка: мы яшчэ раз вернемся да праблемы з карткай паляка, але важна не перагнуць палку

Лукашэнка: мы яшчэ раз вернемся да праблемы з карткай паляка, але важна не перагнуць палку

Актуально, Наша з табой Беларусь, Президент
Грамадзянства можна пазбавіць толькі тых ворагаў, якія змагаюцца супраць сваёй роднай краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адна з жыхарак аграгарадка адзначыла, што нядаўна ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб грамадзянстве, які абавязаў грамадзян паведамляць, калі ў іх ёсць замежнае грамадзянства. З'явіліся нормы, на падставе якіх могуць пазбавіць беларускага грамадзянства. "А як быць з карткай паляка? Можа, яе трэба наогул па-за законам пакінуць і неяк абмежаваць людзей, у якіх ёсць гэта картка паляка?" - спыталі кіраўніка дзяржавы. "З аднаго боку, вы перажываеце, што нехта можа пазбавіць грамадзянства. А з іншага боку, трэба націснуць так, каб гэтых з карткай
Лукашэнка: на працы сельскіх жыхароў трымаецца наша краіна

Лукашэнка: на працы сельскіх жыхароў трымаецца наша краіна

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
На працы сельскіх жыхароў трымаецца Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы, вядома, малайцы. Я (заўважаю за сабой) рэдка хвалю людзей, але вы малайцы. Дзякуй вам вялікі за працу. Сяляне наогул у нас людзі моцныя. Хвалю вас не таму, што я сам з сялян. Вы моцныя людзі, на вас трымаецца краіна. І нават у тыя цяжкія часы ніводны з вас не завагаўся і не зварухнуўся. Усе былі ў полі, кармілі ўсіх - і тых, хто павінен быў карыстацца плёнам працы сялян, і тых, хто хадзіў (у асноўным, па Мінску) і размахваў рукамі. Таму вы аснова нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "І я ніколькі не шкадую аб тым, што ў свой час прымалі праграмы па адраджэнні вёскі і
«Задача нумар адзін». Лукашэнка патрабуе шырэй выкарыстоўваць насенне айчыннай селекцыі

«Задача нумар адзін». Лукашэнка патрабуе шырэй выкарыстоўваць насенне айчыннай селекцыі

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе шырэй выкарыстоўваць айчыннае насенне пры вырошчванні сельгаскультур. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Камянецкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Глабальнае даручэнне ад Аляксандра Лукашэнкі - замяшчэнне імпартных сартоў айчыннымі. На гэтым пытанні ён акцэнтаваў увагу пры аглядзе рапсавага поля. "Задача нумар адзін: каб гэта было ў нас", - падкрэсліў Прэзідэнт. Забяспечанасць уласным насеннем - гэта не толькі імпартазамяшчэнне, але і пытанне харчовай бяспекі. Пры гэтым важна забяспечыць і якасць насення, яго адпаведнасць высокім запатрабаванням. "Каб мы не пераконвалі кіраўніка (той ці іншай гаспадаркі выкарыстоўваць айчыннае насенне. - Заўвага БЕЛТА). Ён гэта сам павінен бачыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Гэту
Лукашэнка патрабуе не расслабляцца пасля ўборкі хлябоў

Лукашэнка патрабуе не расслабляцца пасля ўборкі хлябоў

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не расслабляцца пасля ўборкі хлябоў, паколькі наперадзе яшчэ вялікі шлейф сельгасработ, якія трэба паспець зрабіць у аптымальныя тэрміны. Такое глабальнае даручэнне аграрыям даў кіраўнік дзяржавы ў ходзе рабочай паездкі ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як далажылі Прэзідэнту, у цэлым па краіне ёсць добрыя разлікі на ўраджай па многіх культурах, хоць у перыяд засухі і былі апасенні. Аднак па кукурузе чакаюць прыбаўку да ўзроўню мінулага года, гэтак жа як і па цукровых бураках. У добрым стане і бульбяныя палі. "Дзе ёсць тэхналогіі - пытанняў не ўзнікае", - адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Уладзімір Гракун. "Калі няма тэхналогіі, то, напэўна, і сеяць не трэба. Чаго сеяць і атрымліваць 15
Лукашэнка назначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага Суда

Лукашэнка назначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага Суда

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 243 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Суддзямі Вярхоўнага Суда назначаны Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук, якія да гэтага займалі пасады суддзяў Мінскага гарадскога суда, Гродзенскага і Гомельскага абласных судоў адпаведна. Кадравыя змяненні адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ аб прысваенні кваліфікацыйных класаў шэрагу суддзяў Рэспублікі Беларусь. БЕЛТА
Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь

Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь

Актуально, Президент, Экономика
Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 31 ліпеня 2023 года нумар 241, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Гэтым дакументам унесены змяненні ва ўказ ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 261 "Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Дадатковымі напрамкамі дзейнасці для Банка развіцця стануць задачы па ўдзеле ў рэалізацыі праектаў, праграм і мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця; ажыццяўленне фінансава-эканамічнай ацэнкі, вызначэнне структуры фінансавання, маніторынг і суправаджэнне рэалізацыі найбольш значных для дзяржавы інвестыцыйных праектаў. Акрамя таго, нараўне з ужо ажыццяўляемай падтрымкай суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Указам вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

Указам вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 239 "Аб кампенсаванні аказанай дзяржаўнай падтрымкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваны на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (рабоце). Пры невыкананні гэтай умовы грамадзянін абавязаны будзе кампенсаваць аказаную яму і членам яго сям'і дзяржаўную падтрымку. Пры гэтым кампенсаванне дзяржпадтрымкі будзе ажыццяўляцца толькі ў выпадку звальнення з ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане па ўласн
Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы «Зялёная картка»

Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы «Зялёная картка»

Актуально, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 240 "Аб міжнародным аўтастрахаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне адносін па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры выездзе за мяжу ва ўмовах выхаду Беларусі з міжнароднай сістэмы страхавання "Зялёная картка". Указам прадугледжваецца адмена для беларускіх аўтаўладальнікаў (вадзіцеляў) абавязку прад'яўлення страхавога сертыфіката, які засведчвае заключэнне дагавора страхавання "Зялёная картка", пры выездзе з тэрыторыі Беларусі. Беларускаму бюро па транспартным страхаванні прадастаўлены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым "Зялёная картка"), а таксама на заключэнне