Калонка галоўнага рэдактара. А калі за 101-ы кіламетр?
Пры Савецкім Саюзе ўсіх дармаедаў, якія не хацелі працаваць, адпраўлялі далей ад сталіцы — «за 101-ы кіламетр». Хачу сказаць, што ў гэтым была свая логіка.
Зразумела, што ў тыя часы былі і свае перагібы, якія маглі паламаць чыйсці лёс. Але па большай частцы прынятыя меры мелі рацыю. Было вельмі сорамна, калі цябе называлі дармаедам, людзі спяшаліся пазбавіцца гэтага кляйма. Зараз жа — па-іншаму. Каштоўнасці, прыярытэты памяняліся. Цяпер у многіх вызываюць павагу тыя, хто нідзе не працуе, а грошы аднекуль бярэ. Такія не прыносяць карысць не толькі дзяржаве, але і блізкім, родным, ды і сабе. Аднак жа на ўзроўні з усімі карыстаюцца льготамі па аплаце камунальных паслуг, медыцынскім абслугоўваннем і многімі іншымі «смачнымі» дадаткамі, якія дае дзяржава. Паклаўшы руку на сэрца, можна б


