Воскресенье, 19 апреля 2026

Калонка галоўнага рэдактара

Калонка галоўнага рэдактара. Як знайсці ўправу на тых, хто смеціць?

Калонка галоўнага рэдактара. Як знайсці ўправу на тых, хто смеціць?

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
У гэтым матэрыяле гаворка пойдзе не пра хатніх жывёл, якія рохкаюць і рыюцца ў гноі, а пра людзей, якія засмечваюць навакольнае асяродзе, «арганізоўваюць» несанкцыянаваныя звалкі. І пра тое, якія штрафныя санкцыі за засмечванне прыроды прадугледжаны. Кожны панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама робіць справаздачу начальнік Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд. Паведамленне Вольгі Міхайлаўны заўсёды суправаджаецца фотаматэрыяламі, на якіх паказаны не прыгожыя кветнікі, чысціня вуліц і сквераў, а сметнікі, утвораныя людзьмі, на самых розных месцах, на якіх смецця ўвогуле не павінна быць. Стыхійныя звалкі не толькі псуюць выгляд, але і наносяць шкоду прыродзе. Так, ёсць у гэтым плане некаторыя недапрацоўкі суб’ектаў г
Тэрарызм не мае нацыянальнасці

Тэрарызм не мае нацыянальнасці

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Происшествия
Напрыканцы мінулага тыдня прагрэсіўнае чалавецтва ўскалыхнуў крывавы тэрарыстычны акт, які быў ажыццёўлены ў падмаскоўным Краснагорску, у «Крокус Сіці Хол». У выніку гэтай жахлівай бойні загінула больш за 140 чалавек, даволі шмат атрымалі раненні і атручванні прадуктамі гарэння. Чаму я напісаў пра прагрэсіўнае чалавецтва? Ды таму, што былі і такія, хто радаваўся, скакаў ад шчасця, спачуваў не ахвярам, а тэрарыстам з-за таго, што іх злавілі і нанеслі пабоі. Такіх можна адносіць да нелюдзяў. Чым яны лепей за забойцаў? А нічым! Тыя, хто ўхваляе тэрарызм, нягледзячы на тое, у чый адрас ён быў накіраваны, падобныя на пачвар, якія прагнуць крыві… Іх чакае не толькі мірскі суд і пакаранне, але і суд Боскі. Не буду я высвятляць: чаму не было ўзброенай аховы на такім шматлюдным мерапрыем
Калонка галоўнага рэдактара. Вітаем кожнага падпісчыка!

Калонка галоўнага рэдактара. Вітаем кожнага падпісчыка!

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Подписка
Не толькі вясна набірае сілу, у актыўную фазу ўвайшла падпісная кампанія на ІІ квартал 2024 года. Увесь калектыў рэдакцыі раённай газеты «Раённыя будні» рады вітаць усіх, хто аформіў ці збіраецца аформіць падпіску на наша выданне. «Раёнка» застанецца вернай сваім традыцыям, якія фарміраваліся на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Гэта значыць, што мы будзем расказваць пра гісторыю роднага краю, Пружаншчыну, Брэсцкую вобласць, дарэчы, нашаму рэгіёну ў гэтым годзе спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння. Разам з вобласцю нарадзілася і раённая газета, якой таксама ў кастрычніку спаўняецца 85 гадоў. Мы працягнем серыю публікацый аб людзях раёна, яго перадавіках. Разам з тэлеканалам «Пружаны ТВ» мы распачынаем серыю публікацый. Размова пойдзе пра самабытнасць, традыцыі, культурныя набы
Калонка галоўнага рэдактара. Сцэнарысты дрэннага кіно — збеглыя

Калонка галоўнага рэдактара. Сцэнарысты дрэннага кіно — збеглыя

Актуально, Единый день голосования, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
Выступаючы на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што збеглыя і іх замежныя куратары ад спецслужбаў прапрацоўваюць тры асноўныя сцэнарыі сваіх дзеянняў на цяперашні перыяд. Трэба адзначыць, што сцэнарыі, якія нарадзіліся ў запаленых мазгах лялек-змагароў і іх лялькаводаў, у выпадку рэалізацыі нічога добрага не нясуць нашай краіне і яе народу. Як паведаміў Кіраўнік дзяржавы, першы сцэнарый — самы жаданы для нашых небратоў і несясцёр. Гэта арганізацыя дзяржаўнага перавароту або гвалтоўны захоп улады непасрэдна ў перыяд правядзення электаральных кампаній. Што цікава, змагары і іх куратары ацэньваюць гэты сцэнарый як малаверагодны. Рэальных перадумоў для разгойдвання сітуацы
Калонка галоўнага рэдактара. Пагулялі з жывой цацкай і выкінулі?..

Калонка галоўнага рэдактара. Пагулялі з жывой цацкай і выкінулі?..

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Ужо колькі разоў у "раёнцы" публікаваліся матэрыялы аб адказнасці людзей за братоў нашых меншых, якіх мы бяром маленькімі шчанюкамі, кацянятамі, нагуляемся, пасля выкідваем. Бессардэчнасць прагрэсіруе. Бо як растлумачыць той факт, што колькасць бяздомных сабак і катоў расце, нягледзячы на тое, што камунальная служба робіць спробы рэгуляваць колькасць жывёлы. У інтэрнэце, як цяпер кажуць «завірусілася» навіна пра тое, як сабака чакае сваіх гаспадароў, якія прывезлі яго аднекуль і выкінулі з машыны на ўскрайку вёскі. Там жывёла зараз і знаходзіцца, не адыходзячы ні на метр, нягледзячы на халоднае надвор’е. Да сябе нікога не падпускае, але ежу прымае, спрабуе падтрымліваць свае сілы, каб дачакацца родных яму людзей. Людзі ж прыехалі і выкінулі сабаку не толькі з машыны, але і з сва
Калонка галоўнага рэдактара. Памяць, ты можаш, ты павінна…

Калонка галоўнага рэдактара. Памяць, ты можаш, ты павінна…

Актуально, Великая Победа, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Крыху перарабіўшы радкі з песні кампазітара Георгія Маўсесяна на словы Роберта Раждзественскага «Память, память, за собою позови…», хачу акцэнтаваць увагу чытачоў на памяці аб гераічным мінулым нашага народа, на захаванні, замацаванні подзвігу салдата Вялікай Перамогі. Для гэтага трэба працаваць з моладдзю, тлумачыць, расказваць праўду. Патрыятычнае выхаванне зараз набірае абароты. Вось адзін з прыкладаў. На гэтым тыдні для моладзі ў сацыяльнай сетцы Instagram праводзіўся прамы эфір, прысвечаны тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і захаванні гістарычнай памяці. Арганізатарам эфіру выступіў цэнтральны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Маладзёжная арганізацыя супрацоўнічае з інстытутам права нашай краіны. Накіравана
Калонка галоўнага рэдактара. Хто да беларусаў з мірам, таму мы заўсёды рады

Калонка галоўнага рэдактара. Хто да беларусаў з мірам, таму мы заўсёды рады

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
У беларусаў такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, адкрытасць заўсёды былі ў крыві. Гэта ў нас закладзена на генным узроўні. Мы заўсёды добра ставіліся да тых, хто прыходзіў з мірам. Але ніколі не цярпелі захопнікаў, якія спрабавалі знішчыць нас як этнас, нацыю, людзей. Хто толькі не спрабаваў гэта зрабіць. Не атрымалася. Беларусь — адкрытая краіна, якая сваім існаваннем, развіццём даказвае, як на даволі невялікай тэрыторыі можна пабудаваць сацыяльнаарыентаваную дзяржаву, якая клапоціцца пра ўсіх — ад самых маленькіх сваіх грамадзян да людзей сталага ўзросту. Вось нядаўна зноў павысіўся памер дапамогі на ўтрыманне дзяцей, пастаянна павышаюцца пенсіённыя выплаты. Усё робіцца дзеля таго, каб людзі адчувалі клопат дзяржавы аб сённяшнім дні і нашым будучым. Краіна поўнасцю з
Калонка галоўнага рэдактара: з газетай у новы год

Калонка галоўнага рэдактара: з газетай у новы год

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Фотофакт
Снежань — гэта месяц, калі нашы старыя сябры (а, спадзяюся, і новыя) змогуць аформіць падпіску на раённую газету на наступны год. Наш слоган «Свая газета — у кожны дом» напоўнены асаблівым сэнсам. Мы імкнемся і прыкладаем максімум сіл, каб газета «Раённыя будні» стала сваёй у кожным доме, кватэры, офісным будынку, на вытворчасці… Штат творчых і тэхнічных работнікаў рэдакцыі працуе над тым, каб «раёнка» была цікавай і жаданай, даносіла да кожнага даступную інфармацыю. Што чакаюць газету многія, вядома з тэлефанаванняў, якія да нас паступаюць. Мы рады такім зваротам. Калі людзі хвалююцца, што выданне не даставілі своечасова, стараемся максімальна выправіць сітуацыю. Дарэчы, з нашымі паважанымі паштовымі работнікамі мы заўсёды на сувязі, працуем у цеснай звязцы. Вось і зараз, ка
Калонка галоўнага рэдактара. Хто ж падпісваўся пад «ПіС»?

Калонка галоўнага рэдактара. Хто ж падпісваўся пад «ПіС»?

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Крыху больш за месяц прайшло з дня парламенцкіх выбараў у Польшчы. Большасць галасоў — 35,38% — набрала кіруючая партыя «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі. Што цікава, нягледзячы на ўмоўную перамогу, правячая партыя, якая ў руля дзяржавы вось ужо восем гадоў, зойме ў Сейме краіны меншасць дэпутацкіх месцаў — 194 з 460. Большую колькасць парламенцкіх крэслаў займае парламенцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць партыя «Грамадзянская кааліцыя» на чале з экс-прэм’ерам і былым кіраўніком Еўракамісіі Дональдам Тускам — 30,70% галасоў і 157 мандатаў; аб’яднанне «Трэці шлях» — 14,40% і 65 мандатаў; партыя «Левыя» — 8,61% і 26 мандатаў. Сукупнасць вынікаў гэтых трох апазіцыйных сіл дазваляе ім атрымаць большасць у Сейме з 248 мандатамі. У Сенаце партыя Качыньскага ат
Калонка галоўнага рэдактара. Двайныя стандарты, ці Слёзы па Кубертэну: чаму Міжнародны Алімпійскі камітэт ужо не той

Калонка галоўнага рэдактара. Двайныя стандарты, ці Слёзы па Кубертэну: чаму Міжнародны Алімпійскі камітэт ужо не той

Актуально, Год мира и созидания, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Спорт
Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) ужо не той. Калі дакладней, то свае функцыі аб’яднальніка спартсменаў усяго свету ў адзіную кагорту гэтая арганізацыя страціла канчаткова. Мяркуйце самі. Беларускім і расійскім спартсменам забаронены ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія будуць праводзіцца ў Парыжы ў наступным годзе. Афіцыйная фармуліроўка нядопуску расіян гучыць прыкладна так: «… Абмежавальныя меры супраць расійскіх спартсменаў сталі вынікам пачатку СВА расійскай арміяй падчас Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пекіне-2022, што было парушэннем дзеючага ў гэты час перамір‘я і парушэннем алімпійскай Хартыі». На пытанне, чаму ж не маюць допуску да гульняў таксама і беларускія атлеты, функцыянеры ад МАК прамаўчалі. Тут, як кажуць, усіх пусцілі пад адзін грабеньчык. Маўляў, а не сябр

Батарэі ў жыльцоў аднаго з пад’ездаў дома № 2 па вуліцы Юбілейнай у Пружанах нарэшце сталі цёплымі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Официально
"У вас цёпла? У нас – не…" Менавіта такія фразы яшчэ нядаўна можна было пачуць ад жыльцоў аднаго з пад’ездаў дома № 2, што па вуліцы Юбілейнай у Пружанах. Ацяпляльны сезон у сувязі з раптоўным пагаршэннем надвор‘я сёлета пачаўся даволі рана. За некалькі першых дзён кастрычніка ў жылых дамах, адміністрацыйных будынках стала не вельмі камфортна, таму і паспяшаліся ўключыць цэнтральнае ацяпленне. Але, як аказалася, не ўсе адчулі падачу цяпла, недзе яшчэ даводзілася ўхіляць непаладкі. Чаму мы засяродзілі ўвагу менавіта на гэтым доме па вул. Юбілейнай? Справа ў тым, што цяпло не падавалася толькі па стаяку аднаго з пад’ездаў. У астатніх жыльцоў прэтензій да ацяпляльнай сістэмы не было. Не скажу, што камунальшчыкі не рэагавалі на праблему. Яны прыязджалі, нешта рабілі, радыятары цяплелі,
Калонка галоўнага рэдактара. Калі жыццё нічога не каштуе

Калонка галоўнага рэдактара. Калі жыццё нічога не каштуе

Актуально, Год мира и созидания, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
У гэтым маім разважанні размова пойдзе пра чалавечае жыццё, няхай і грамадзяніна іншай краіны, іншага веравызнання, менталітэту. Зноў на межах Беларусі, Польшчы, Латвіі гінуць людзі… Іх, як смецце, перакідваюць праз плот, адтуліны, разлічаныя на пераход звяроў, на бок Беларусі. Адбываецца гэта даволі часта. Мы неаднойчы расказвалі нашым чытачам пра такія абуральныя факты. Па паведамленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, 24 кастрычніка былі выяўлены два целы бежанцаў на латвійска-беларускай мяжы. Усяго з пачатку гэтага года на мяжы з Латвіяй было знойдзена 10 трупаў. Польшча і Літва таксама працягваюць праводзіць жорсткую палітыку ў адносінах да мігрантаў. У свой час былі прыпынены дамовы аб рэадмісіі, прасцей кажучы — цывілізаваным кантролі над нецывілізаванай міграцыяй, і нашы су
«ЗіС»-партыя ва ўладзе, ці Камілу – на сцэну!

«ЗіС»-партыя ва ўладзе, ці Камілу – на сцэну!

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Менш за дэкаду засталося да таго часу, калі ў Польшчы пройдуць ключавыя выбары ў Сейм. Пасля іх будзе вызначаны вектар развіцця краіны-суседкі на бліжэйшыя чатыры гады. Чаго там граху ўтойваць, апошнія некалькі год Польшча без усялякіх падстаў стала лезці, як кажуць, папярод бацькі ў пекла. Хаця падставы ёсць. Залаты ярлык на гэта выдалі ёй за акіянам. А яшчэ і спіс загадаў, сярод якіх — раскалоць Еўропу, хоць не зжэрці, то пакусаць Расію і Беларусь. Трэба аддаць належнае, Польшча нядрэнна з гэтым спраўляецца. Чаму ж не? Гістарычная памяць аб сваіх здольнасцях яшчэ засталася. Разводзячы інтрыгі паміж краінамі Еўропы, пагражаючы вайной шляхам сцягвання войскаў да мяжы Беларусі, накачваючы Украіну знішчальнай зброяй, бо стала своеасаблівым хабам гэтаму, суседняя для нас краіна ста
Калонка галоўнага рэдактара. Не кажы «ПіС», пакуль не пераскочыш

Калонка галоўнага рэдактара. Не кажы «ПіС», пакуль не пераскочыш

Актуально, Год мира и созидания, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости
Яшчэ ў 1938 годзе англійскі палітык, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль даў ёмкую мянушку Польшчы — «гіена Еўропы». Ці адпавядае наша краіна-суседка такому выразу? Паспрабуем разабрацца. Гіена — гэта дзікі звер, які жыве ў Афрыцы. Вядомы сваім злосным характарам, самым моцным укусам. Сківіцы і зубы гіены прыродай сканструяваны такім чынам, што могуць разгрызаць самыя моцныя косткі. Ад ахвяры гіены нічога не застаецца. У зграі гэтыя звяры могуць нават адагнаць ільва. Гіены па сваёй сутнасці — падальшчыкі. Могуць рабіць і напады, але толькі гуртам: па адным яны баязлівыя, уцякаюць, падціснуўшы хвост. Чаму ж Чэрчыль даў Польшчы такую немілагучную па сваёй сутнасці мянушку? Ды справа ў тым, што ў сучасных крыніцах фразу «гіена Еўропы» звязваюць яшчэ з перыядам паміж адна
Калонка галоўнага рэдактара. Нягледзячы на цяжкасці, мы — разам з чытачамі

Калонка галоўнага рэдактара. Нягледзячы на цяжкасці, мы — разам з чытачамі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Подписка
У сярэдзіне гэтага тыдня ўдалося пабываць на сельскім сходзе ў аграгарадку Сухопаль. Можна сказаць, што сам напрасіўся туды прыехаць. Старшыня Сухопальскага сельскага савета дэпутатаў Міхаіл Мартынаў быў не супраць, каб і супрацоўнікі рэдакцыі паўдзельнічалі ў сходзе, на якім разглядаліся надзённыя пытанні добраўпарадкавання аграгарадка. Але аб гэтым я падрабязней раскажу ў іншым матэрыяле. Пасля абмеркавання праблем, якія так хвалююць сухопальцаў, я рызыкнуў звярнуцца і са сваім надзённым пытаннем. А якое яно ў рэдакцыі газеты на гэты час? Правільна: падпіска на наша раённае выданне. З кожным годам падпіска ідзе ўсё цяжэй. Асабліва пасля таго, як пачаўся ў Пружанах эксперымент, які, мне здаецца, не жыццяздольны. Не, я не супраць новаўвядзенняў, якія вядуць да прагрэсу, але п