Новы аб‘ект на туркарце Пружаншчыны
Для аграгарадка Калядзічы запомніцца мінулы тыдзень тым, што тут было ўрачыста адкрыта кафэ «Рассвет», якое належыць мясцоваму сельгаставарыству.
Яно гарманічна ўпісалася ў агульны выгляд утульнага населенага пункта, нават яшчэ больш упрыгожыла яго. І размяшчаецца кафэ вельмі ўдала, каля аўтатрасы, якая праходзіць праз цэнтральную сядзібу гаспадаркі. Так што праехаць і не заўважыць прыгожа аздоблены будынак ніяк не ўдасца. Ды і яшчэ адно месца для жыхароў раёна, дзе можна не толькі адпачыць душой, паслухаўшы прыгожую музыку, але і смачна паесці, лішнім ніяк не будзе. Нават чамусьці ўпэўнены, што персаналу кафэ не давядзецца сумаваць без работы і наведвальнікі будуць няспынна дзякаваць за разнастайныя стравы.
Сярод запрошаных гасцей на ўрачыстасці, якую падрыхтавалі работнікі Кал














