
На мінулым тыдні маштабныя вучэнні прайшлі на базе Шарашоўскага сацыяльнага пансіяната «Бярозавы гай»
На тэрыторыі нашага раёна ёсць установы з вялікай колькасцю наведвальнікаў, якія знаходзяцца на асаблівым уліку райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Такім чынам выратавальнікі кантралююць сітуацыю, каб аператыўна рэагаваць у выпадку трывожных здарэнняў. Больш таго, рэгулярна праводзяць вучэнні, каб работнікі МНС дасканала вывучалі падобныя аб’екты і ведалі, дзе і як праводзіць ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый.
На мінулым тыдні такія маштабныя вучэнні прайшлі на базе Шарашоўскага сацыяльнага пансіяната «Бярозавы гай». У ім пражываюць сотні пацыентаў, працуюць дзясяткі работнікаў. Тэрыторыя ўстановы змяшчае шэраг вялікіх аб’ектаў, ды і плошча дастаткова вялікая. Менавіта для вывучэння ўсіх гэтых асаблівасцей і былі праведзены практычныя заняткі па адпрацоўцы планаў эваку