Четверг, 23 октября 2025

Культура

Хлопчыкі і дзяўчынкі выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зорка» наведалі ўнікальны музей «Успаміны Бацькаўшчыны» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка

Хлопчыкі і дзяўчынкі выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зорка» наведалі ўнікальны музей «Успаміны Бацькаўшчыны» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка

Праводзілася мерапрыемства ў рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону «Дзіцячы аўтапоезд». Экскурсія пачалася каля драўлянай выявы Мікалая Васільевіча, дзе нас чакала яго дачка Лідзія Мікалаеўна Шчука. Яна паведаміла пра жыццё і творчасць бацькі, гісторыю стварэння музея. Ціхае, утульнае мястэчка на хутары Стойлы прываблівае не толькі сваёй прыродай, але і тым, што захоўвае ў сабе жамчужыну самабытнага мастацтва. Каштоўнасць такога тыпу творчасці была пацверджана на выставе мастака ў 1994 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск). Выхаванцы лагера наведалі невялікі блакітны домік, упрыгожаны рознымі фігурамі жывёл. У ім «жыве» драўляны люд Мікалая Тарасюка. Кожная кампазіцыя перадае свой час, абрады і традыцыі беларускага народа, характар г
Яго жыццё  як душэўная песня… Уладзімір Грышкевіч — чалавек, у біяграфіі якога гарманічна зліліся дзве, здавалася б, далёкія стыхіі: строгасць ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння і вольная паэзія песні

Яго жыццё як душэўная песня… Уладзімір Грышкевіч — чалавек, у біяграфіі якога гарманічна зліліся дзве, здавалася б, далёкія стыхіі: строгасць ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння і вольная паэзія песні

Жыццё часам піша дзіўныя партытуры, дзе радкі лёсу пераплятаюцца з нотамі, а ваенная выпраўка змякчаецца лірычным смуткам гітарных акордаў. Уладзімір Барысавіч амаль 30 гадоў прысвяціў службе Айчыне, прайшоў ваенны шлях ад лейтэнанта да палкоўніка РВСН, але ў душы заўсёды заставаўся тым самым хлапчуком з Пружан, для якога музыка была не проста захапленнем, а ціхім сховішчам, месцам, дзе нараджаліся аўтарскія вершы і мелодыі. Баян, гітара, палігоны, вучэнні — усё пераплялося ў адну песню, якую ён працягвае спяваць і сёння. Цяга да мастацтва пачалася яшчэ з малых гадоў, калі Вова бегаў крадком слухаць акардэон. — Дзяцінства маё прайшло ў Свярдлоўскай вобласці, уг. Ніжні Тагіл, куды бацькі паехалі па камсамольскай пуцёўцы. Памятаю, як цудоўна іграў наш сусед, мне тады гадоў пяц
Рок-фестываль «Сонцастаянне» завалодаў Пружанамі больш, чым на 2 дні

Рок-фестываль «Сонцастаянне» завалодаў Пружанамі больш, чым на 2 дні

Нехта скажа: чаму больш? Справа ў тым, што яшчэ ў чацвер, напярэдадні афіцыйнага адкрыцця свята рока «Сонцастаянне», своеасаблівую адмашку фестывалю даў беларускі рок-музыкант Алег Арлоў. Зараз пра ўсё раскажам. «Анёл» раскінуў крылы над ПружанаміПра Алега Арлова, фронтмэна групы «Goffman», газета крыху пісала раней. Але 26 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада Алег даў сольны канцэрт, які называўся «Анёл». Можна сказаць, што ў нашым горадзе адбылася своеасаблівая прэм’ера будучага альбома музыканта. Такі падарунак быў вельмі прыемны. Нехта не ўспрымае стыль музыкі Алега Арлова, некаторыя выгляд музыканта. Гэта не важна. Як казаў Паратаў — герой п‘есы Аляксандра Астроўскага «Беспасажніца» («Бесприданница»), нехта любіць кавун, нехта свіны храсток. У кожнага свае перавагі
У Пружанскім раёне прайшоў мастацкі пленэр

У Пружанскім раёне прайшоў мастацкі пленэр

Сінія кветачкі льну, якія ўвасоблены нават у якасці элемента Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь, сталі таксама сімвалам мастацкага пленэра, які прайшоў у Пружанах. Арганізатарамі і ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства сталі ТАА «БелБрэндАўдыт», аддзел культуры райвыканкама і ААТ «Пружанскі льнозавод». Як расказала нам дырэктар ТАА «БелБрэнд Аўдыт» Валянціна Дыніч, падчас падрыхтовак да рэспубліканскіх фестываляў «Вытокі», «Свята льну» высветлілася наступнае: нягледзечы на тое, што лён — гэта наша адна са стратэгічных культур, але фатаграфій, карцін са льном вельмі мала. Таму было прынята рашэнне адправіцца ў тую мясцовасць, дзе гэтая расліна расце, займае значную плошчу. Пры падтрымцы пружанскага райвыканкама і было арганізавана гэта мерапрыемства. На натуральныя замалёўкі
Раённы выпускны 2025 — хвалюючы дзень

Раённы выпускны 2025 — хвалюючы дзень

Гэтымі двума словамі можна апісаць усе тыя эмоцыі, уражанні, слёзы радасці і смутку, усмешкі, а яшчэ гонар бацькоў, педагогаў… Усю тую атмасферу выпускнога балю, які ў мінулую пятніцу прайшоў ва ўсіх сярэдніх школах раёна. Асабліва ўзнёсла прайшла агульнагарадская ўрачыстасць, падчас якой атэстаты сталасці атрымалі 124 выпускнікі гімназіі, СШ№ 1 імя ЧБВА, № 3, № 4 і № 5. У многім мерапрыемства складалася з традыцый, аднак менавіта падчас такой падзеі і была патрэбна падобная пераемнасць. Таму што, толькі дзякуючы гэтаму, ва ўсіх дзяўчат і юнакоў застануцца трывалыя цёплыя ўспаміны.Па традыцыі шэсце выпускнікоў пачалося ад музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Каля помніка «Спаленым вёскам» калона спынілася на кароткі мітынг з ускладаннем кветак. Да выпускнікоў звярнуўся ст
Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье" ("Александрия собирает друзей"), который состоится 5-6 июля в Шкловском районе. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Могилевском областном методическом центре народного творчества и культурно-просветительной работы. В выставке-ярмарке примут участие творческие делегации всех регионов Беларуси, а также 28 регионов России. Экспозиция отразит тематику Года благоустройства, а также сделает акцент на культурном наследии двух стран, самобытности народной культуры и ее региональных особенностях, презентует творчество мастеров декоративно-прикладного искусства. Частью праздника станет финал регионального конкурса "Дрэва жыцця", в котором заявлено около 60 участни
Адбылося адкрыццё персанальнай выставы творчасці Ганны Васільеўны Захарчук

Адбылося адкрыццё персанальнай выставы творчасці Ганны Васільеўны Захарчук

«Фарбы душы»-пад такой назвай 4 чэрвеня ў палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё персанальнай выставы творчасці Ганны Васільеўны Захарчук. Калі глядзіш на работы, прадстаўленыя тут, то адразу разумееш, чаму яна так называецца. У творах мастачкі знайшлі адлюстраванне ўсе перажыванні і пачуцці, якія аўтар трымала ў душы ў час іх стварэння. Разам з Ганнай Васільеўнай на адкрыццё прыехала яе сяброўка Юлія. Яна падкрэсліла, чым мастак адрозніваецца ад звычайнага чалавека: уменнем бачыць прыгажосць навакольнага свету — у людзях, прадметах і ва ўсім тым, што мы часта не заўважаем. Уменне перанесці гэта ў свае работы з’яўляецца важнай часткай творчага працэсу. Са слоў жа самой мастачкі, яе творчы шлях пачаўся ў бальніцы, дзе яна стварыла свае першыя карціны. Напачатку Га
«Абеліскі вялікага подзвігу» — мультымедыйны праект выдавецкага дома «Беларусь сегодня»

«Абеліскі вялікага подзвігу» — мультымедыйны праект выдавецкага дома «Беларусь сегодня»

На гэтым тыдні ў нашым горадзе прайшлі мерапрыемствы мультымедыйнага праекта выдавецкага дома «Беларусь сегодня» «Абеліскі вялікага подзвігу», прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства пачалося ля помніка «Спаленым вёскам», дзе ўдзельнікі ўшанавалі памяць ахвяраў тых страшных падзей мінутай маўчання і ўскладаннем кветак да мемарыяла.Пасля чаго праект перамясціўся ў гарадскі Палац культуры, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта фотавыстава, прысвечаная знакавым мясцінам сілы і доблесці нашага народа. — Падарожнічаючы з гэтым праектам па Беларусі і наведваючы месцы, звязаныя з Вялікай Перамогай, разумееш, якую гіганцкую цану заплацілі нашы продкі за тое, каб мы маглі жыць пад мірным небам. Таму наш святы абавязак памятаць п
Аркадзь Дзенісевіч — мастак, паэт, мастацтвазнаўца і педагог

Аркадзь Дзенісевіч — мастак, паэт, мастацтвазнаўца і педагог

Наша Пружанская зямля вельмі багатая на таленавітых людзей. Адным з такіх з’яўляецца Аркадзь Дзенісевіч — мастак, паэт, мастацтвазнаўца і педагог. Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Вашчынічы. Скончыў Хараўскую сельскую школу. Працаваў дырэктарам Дома культуры ў Дабучыне і Калядзічах. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 54 гады, скончыўшы Уральскі дзяржуніверсітэт імя Горкага ў Екацерынбургу. Выкладаў гісторыю сусветнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна, працаваў выкладчыкам у Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе. Сфера інтарэсаў Аркадзя Мікалаевіча разнастайная. Перш за ўсё, Дзенісевіч — мастак. У 1959 годзе напісаў першую карціну «Паляванне на львоў» (копія работы невядомага мастака). Першыя аўтарскія творы з’явіліся ў сярэдзіне
Майстар з народу   Людміла Яроцкая

Майстар з народу Людміла Яроцкая

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падчас святкавання Дня працы ва ўрачыстай абстаноўцы уручыў Людміле Яроцкай з вёскі Смаляніца важны дакумент — пасведчанне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прысваенні такога высокага звання нашай зямлячцы было прынята экспертным саветам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што Людміла Міхайлаўна — гэта трэці прадстаўнік Пружаншчыны, які ўдастоены такога звання. У 2003 годзе яго атрымаў майстар драўлянай пластыкі Мікалай Тарасюк (в. Стойлы), а ў 2009 годзе — Марыя Кулецкая (г. Пружаны), якая адрадзіла «роспіс па шкле».    Людміла Яроцкая з’яўляецца прадаўжальнікам і папулярызатарам традыцый мясцовага ткацтва і вышыўкі (гладзь, крыжык). Яна зберагае навыкі і прыёмы, атрыманыя ад продк
Экскурсія для ветэранаў

Экскурсія для ветэранаў

Бываюць сустрэчы, якія запамінаюцца на ўсё жыццё. Не сумняваюся, што менавіта такой стане для ўсіх нас і паездка, арганізаваная нядаўна раённым саветам ветэранаў. Далёка ехаць не прыйшлося. Ужо праз паўгадзіны нас сустракала вёска Зарэчча. — Раней тут жыло амаль 500 чалавек. Цяпер жылымі з’яўляюцца толькі два дамы, калі не лічыць тыя, у якія на лета з’язджаюцца дачнікі, — расказвае наш экскурсавод Раіса Аляксандраўна Бульчук. Ёй, як былому кіраўніку Шарашоўскага філіяла райспажыўсаюза «Стымул», добра знаёмы гэтыя мясціны. Гэта мясцовая гісторыя. Але ў 2018 годзе яна атрымала неспадзяваны працяг, які прадказвае цяпер неперспектыўнай вёсцы сапраўднае бяссмерце. Думку наконт стварэння ў родным Зарэччы памятнага месца Міхаіл Куц выношваў не адзін год. Падтрымліваў яго і аднавя
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна»

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна»

Напрыканцы мінулага тыдня на працягу некалькіх дзён на Пружаншчыне праходзіла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна», якую ініцыянаваў райвыканкам пры арганізацыі Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемства праходзіла на базе Шарашоўскай школы мастацтваў, музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і цэнтральнай раённай бібліятэкі. Канферэнцыя дзялілася на некалькі секцый, у рамках якіх праводзіліся лекцыі аб здабытках вучоных-гісторыкаў. Апошнія працяглы час працавалі на Пружаншчыне, вывучаючы старадаўнія дакументы і артэфакты. Значную падтрымку ім аказвалі мясцовыя этнографы і даследчыкі, знаходкі якіх такс
Как перевезти через границу картину или инструмент? Минкультуры о перемещении культурных ценностей

Как перевезти через границу картину или инструмент? Минкультуры о перемещении культурных ценностей

Сегодня белорусы активно участвуют в международных музыкальных конкурсах и выставках и путешествуют по миру. У наших граждан есть возможность делиться своей материальной и нематериальной культурой за пределами страны. О том, какие документы сегодня нужно получить для вывоза культурных ценностей из страны, напомнил заведующий сектором искусствоведов-экспертов по вывозу культурных ценностей с территории Республики Беларусь управления профессионального искусства главного управления государственных специальных культурных мероприятий и профессионального искусства Министерства культуры Глеб Козырев. "Для вывоза культурных ценностей, входящих в единый перечень товаров, к которым применяются меры нетарифного регулирования в торговле с третьими странами, необходимо получить заключение (
Ночь музеев 2025 — «Назад в СССР»

Ночь музеев 2025 — «Назад в СССР»

Именно жизни в советские времена и была посвящена акция в этом году.И многие смогли окунуться в свои детские годы, вместе вспомнив, как это было. У советских детей не было гаджетов, сладостей каждый день и мультфильмов, которые можно включить в любое время. Зато те, кто рос в СССР, знали множество способов себя занять, дружили только офлайн, умели фантазировать и радоваться мелочам. Детство было счастливым. С улицы нас было не загнать: резиночки, мячик, казаки-разбойники, прятки, платьишки для куколок из цветов мальвы и многое другое. И вот это самое «мемное» — «хочу пить, но домой не пойду, а то загонят». Всем тем, кто «крутил» кассету на карандаше, переключал телеканалы плоскогубцами, ездил под рамой на велосипеде «Аист», менял «пасик» в магнитофоне, и был посвящен этот
Гістарычная вандроўка з навукай і практыкай

Гістарычная вандроўка з навукай і практыкай

22 – 23 мая 2025 г. у г.п. Шарашэва і г.Пружаны адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну», арганізатарамі якой выступаюць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ: 22 мая, г.п.Шарашова Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» (вул.Кастрычніцкая, д.11) 14.30 – 18.00 – пленарнае пасяджэнне: - Шарашоўскае староства ў 1798 г., - Прозвішчы жыхароў Шарашова і вакольных вёсак як фрагмент нацыянальнай карціны свету беларусаў, - Шарашова на старонках кніг Метрыкі ВКЛ, - Фарміраванне мемарыяльнага ладшафта Пружан