Одежду для модниц Европы шьют пружанские портнихи
Не ўсе мясцовыя модніцы ведаюць, што ў Пружанах ужо трэці год працуе філіял СТАА «Атэлье «Марозаў» — прадпрыемства, прадукцыя гандлёвай маркі якога неаднаразова адзначалася высокімі прэміямі і дыпломамі. Напрыклад, на паказе Premiеre Vision у Францыі, дзе была ўзнагароджана знакам якасці, на міжнароднай выставе Paris EXPO (дыплом лаўрэата), у рамках тыдняў моды ў Санкт-Пецярбургу (дыпломы за лепшую калекцыю і наватарства ў намінацыі «Ready-to-Wear»), на подыумах Варшаўскага цэнтра моды, Кіева, Берліна і г.д.
Я спадзявалася сустрэцца з самім мастаком-мадэльерам Мікалаем Марозавым, які нядаўна быў у Пружанах. Але ён нечакана паехаў у Францыю. На пытанні згадзіліся адказаць дырэктар філіяла прадпрыемства ў Пружанах Сяргей Вакульчык, загадчык вытворчасці Любоў Гацько і майстар Лар
