Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Овощи для пружанцев вырастят китайцы

Новости, Сельское хозяйство, Экономика
Предприятие с китайским капиталом ИООО "СиноБелАгро" планирует приступить к производственной деятельности в Пружанском районе (Брестская область) в 2010 году. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Пружанском райисполкоме. Новое предприятие, зарегистрированное в текущем году, имеет сельскохозяйственную направленность. На начальном этапе китайские аграрии планируют наладить в Пружанском районе производство овощей, в частности белокочанной и пекинской капусты, моркови, в том числе ранних сортов, а также выращивать томаты, перцы, баклажаны, арбузы и дыни. Общий объем заявленных инвестиций по проекту составляет $1 млн. Свою деятельность предприятие начнет с обустройства пленочных теплиц, в перспективе - создание тепличного комплекса. Для осуществления производственной деятельности и соз

Лесничая Михалинского лесничества Людмила Макаревич покорила австрийские Альпы

Актуально, Профессия, Спорт, Экология
ЛЯСНІЧАЯ Міхалінскага лясніцтва Людміла Макарэвіч неаднойчы ўдзельнічала ў рознага рангу лыжных спаборніцтвах. І прывозіла з іх нямала ўзнагарод, чым уславіла родны лясгас далёка за межамі раёна. Таму сёлета тут ніхто не здзівіўся, калі жанчына атрымала запрашэнне на 42-ія еўрапейскія лясныя лыжныя гонкі ў Аўстрыю. Па вяртанні яна ахвотна падзялілася сваімі ўражаннямі з карэспандэнтамі «Раённых будняў». — Людміла Андрэеўна, кажуць, што першыя ўражанні найбольш яркія. Чым вас сустрэла Аўстрыя, як толькі перасяклі граніцу? — Гарамі, пакрытымі снегам, і снегападам. Я глядзела ў акно аўтобуса і думала, што недзе сярод гэтых вяршынь знаходзіцца траса, якую трэба будзе абавязкова пакарыць. — Вы прадстаўлялі беларускую дэлегацыю? — Усяго ў складзе беларускай каманды было 22 чалавекі. Я адна ў

Министр информации Олег Пролесковский назвал «Раённыя будні» современным и качественным изданием

Новости
Региональные СМИ являются важной составляющей механизма функционирования государственной идеологии. Об этом заявил министр информации Беларуси Олег Пролесковский сегодня на республиканском семинаре-совещании "Система идеологической работы в Республике Беларусь: современное состояние и перспективы развития", передает корреспондент БЕЛТА. "Региональные СМИ являются важной составляющей механизма функционирования государственной идеологии, серьезным фактором формирования общественного мнения. Именно региональные СМИ ближе всего к людям, а потому они всегда будут актуальны и востребованы", - считает Олег Пролесковский. По его данным, в настоящее время в республике зарегистрировано 136 государственных массово-политических изданий, учредителями которых выступают областные, городские и район

Лучшим ученикам района паспорта вручил депутат Палаты представителей

Молодёжный клуб, Новости
Такога гонару былі ўдастоены адзінаццаць вучняў  школ горада, Ліноўскай, Ружанскай і Параслянскай СШ. Усе гэтыя юнакі і дзяўчаты сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны ў Дзень Канстытуцыі. Дарэчы, менавіта 15 сакавіка ў рамках традыцыйнай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты тым шаснаццацігадовым  школьнікам, якія зарэкамендавалі сябе добрай вучобай і актыўнай грамадскай дзейнасцю. Сёлета, каб  падзея была больш памятнай, уручэнне пашпартаў правялі ў Мінску. Ініцыятарам гэтага выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ М.К.Андрайчук, які разам з галоўным дакументам уручыў школьнікам з Пружаншчыны і падарункавыя наборы. Мікалай Канстанцінавіч расказаў маладым людзям пра работу беларускага парламента і правёў невялік

Экспорт района завоёвывает новые позиции

Актуально, Экономика
У снежні мінулага года ў нашым горадзе было адкрыта прадстаўніцтва ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты». Дарэчы, падобная ўстанова раней мела свой філіял у Пружанах, але з-за скарачэння аб’ёмаў экспарту вырашана было яго закрыць. Такім чынам, леташняе адкрыццё можна лічыць паўтарэннем пройдзенага, але з некаторымі дапаўненнямі. — Вяртанне ў наш горад прадстаўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылося па просьбе кіраўніцтва СТАА «ЮНІМІЛК Пружаны»: таварыства плануе павялічыць аб’ёмы экспарту прадукцыі з раёна. Для аблягчэння працэсу афармлення неабходнай дакументацыі і адкрыты мясцовы філіял,— расказвае прадстаўнік БГПП эксперт С.У.Гардзіенка.— Дарэчы, можна сказаць, што такім чынам наш райцэнтр узняўся на яшчэ

Какой климат у метеоролога дома?

Актуально, Профессия
У шэрагу карысных грамадству навук асаблівае месца займае метэаралогія — навука пра атмасферу Зямлі, фізічныя працэсы і з’явы, якія ў ёй адбываюцца і ствараюць надвор’е і клімат. А ці ведаеце вы, што самастойнай навукай метэаралогія стала ажно ў 18 стагоддзі? У яе важнасці яшчэ ў дзяцінстве пераканалася Марыя Мікалаеўна Несцяровіч. І абрала прафесію метэаролага на ўсё жыццё. — Кажуць, што часта выбар шляху залежыць ад збегу жыццёвых абставін,— успамінае Марыя Мікалаеўна той момант, калі рашылася на будучую прафесію.— Для мяне ж тым штуршком стаў прыклад родных людзей: і маці, і цётка былі метэаролагамі. Таму практычна ўсё дзяцінства я правяла на гэтай станцыі. — І дзе ж набывалі такую рэдкую спецыяльнасць? — Па спецыяльнасці «тэхнік-аграметэаролаг» я навучалася ў Пружанскім саўгас

Пружаны получили 2 тысячи базовых величин за чистоту в городе

Новости, Экономика
Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2009 год. У ліку лепшых райцэнтраў названы і Пружаны. У якасці прэміі горад атрымаў  2 тысячы базавых велічынь. Грошы пойдуць на набыццё тэхнікі для далейшага падтрымання чысціні і парадку.

Пружанцы поклонились кровоточащей иконе Спасителя

Культура, Новости
На працягу трох дзён жыхары раёна мелі магчымасць пакланіцца Кроватачывай іконе Ратавальніка ў саборы Аляксандра Неўскага. Да глыбокай ночы не змяншаўся паток вернікаў. Ікона дзіўным чынам закрываточыла ў жыхаркі горада Аранбурга і па блаславенні свяшчэнства з таго часу вандруе па праваслаўных прыходах краін СНД.  У пружанскім саборы яна была ўжо ў другі раз.

Северо-восточный район Пружан расширяется

Актуально
Паўночна-ўсходні раён Пружан расце на вачах. Сёлета будуць уведзены ў эксплуатацыю новыя дамы трох жыллёва-будаўнічых кааператываў. На будучы год запланавана здача дамоў яшчэ двух ЖБК. А нядаўна тут былі адведзены новыя зямельныя ўчасткі для будаўніцтва: фарміруюцца яшчэ два новыя жыллёва-будаўнічыя кааператывы.

Егери Пружанского лесхоза считали зверей с вертолёта

Новости, Экология
Каб дакладна падлічыць у лясах Пружаншчыны колькасць дзікіх звяроў, упершыню егерская служба лясгаса звярнулася да паслуг авіятараў. Для гэтага лясгас арандаваў верталёт “Белавія”. На ім галоўны паляўніцтвазнаўца, інжынер-паляўніцтвазнаўца і егеры лясгаса зрабілі аблёт Бярозаўскай, Ружанскай і Лыскаўскай паляўнічых дач, падчас якога вывучалі масавае знаходжанне ласёў і аленяў. Як патлумачыў інжынер-паляўніцтвазнаўца лясгаса В.М.Грышкевіч, з-за мноства снегу ў некаторых лясных масівах падлічыць звяроў іншымі спосабамі аказалася праблематычна. Пасля аналізу дадзеных, атрыманых рознымі спосабамі, будзе агучана дакладная колькасць дзікіх звяроў, якія водзяцца ў нашых лясах. Галіна Каляда.

Работники Пружанского отдела охраны получили награды

Новости
Двое супрацоўнікаў Пружанскага аддзела аховы нядаўна атрымалі ўзнагароды: юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» — міліцыянер-вадзіцель І.К.Шырынскі, а нагрудны знак «За адзнаку» за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў — міліцыянер-вадзіцель С.М.Панасік.  Як удакладніў начальнік Пружанскага аддзела аховы М.М.Раўнейка, крыху раней нагрудным знакам узнагароджаны і міліцыянер-кінолаг В.К.Рудкоўскі.

2,5 тысячи роз продал Пружанский зеленхоз в День женщин

Новости
Святочны гандаль да Дня жанчын быў наладжаны Пружанскім зелянгасам: работнікам гаспадаркі паступіла шмат калектыўных заявак на букеты. Акрамя таго, папулярнасцю карысталіся і кошыкі, аформленыя з кветак. Усяго для жанчын Пружаншчыны тут было прададзена больш як дзве з паловай тысячы руж, паўтары тысячы цюльпанаў, тысяча гваздзік і трыста хрызантэм.

4 года течёт крыша в квартире инвалида I группы Александра Ярошевича с д. Хорева

Актуально
Працякаючыя дахі дамоў — не навіна для вясны. Не абышлося без гэтага і сёлета. Ледзь толькі пачаў раставаць снег, у рэдакцыю патэлефанавалі з Харавы: маўляў, прыязджайце, паглядзіце, што робіцца ў нашым доме №2 па вуліцы Кастрычніцкай. Жыхары з усіх сямі кватэр дома сабраліся на другім паверсе ў Аляксандра Ярашэвіча. Яго жытло пацярпела найбольш: са столі так ліло, што са шпалерамі на кухні і ў зале ўпала на падлогу і тынкоўка. У спальні ўсё ў цвілі. — Гэтак жа і ў нашых кватэрах,— расказвалі жыльцы.— Калі ідзе дождж ці, як цяпер, растае снег на даху, усе сцены мокрыя, бяжыць вада па лесвіцы, ад сырасці печкі і сцены пачынаюць трэскацца і развальвацца. І так ужо чацвёрты год... Жыльцы сабралі калектыўныя подпісы з просьбай да адміністрацыі ААТ «Айчына» пасадзейнічаць у рамонце іх

Ветеран Антон Пилипчук: «Я, как и отец, защищал Родину»

Новости
Антон Антонавіч Піліпчук па натуры будаўнік. Фермы, лазню, свіран, зернесушылку, крыты ток у сваіх родных Сілічах, а ў суседніх Рудніках — многія жылыя дамы і жывёлагадоўчы комплекс пабудаваны з яго непасрэдным удзелам. — На вайне столькі давялося разбураць, на такую разруху наглядзеўся, што, калі вярнуўся, нясцерпна захацелася аднаўляць, рамантаваць, паднімаць з руін,— расказвае ён. Ужо будучы на заслужаным адпачынку  Антон Антонавіч пабудаваў і дом для адной са сваіх дачок у Пружанах. Усю сталярку ў ім зрабіў уласнымі рукамі. І знарок адзін пакой зладкаваў асабіста для сябе і сваёй Зіны. Маўляў, калі на старасці гадоў стане зусім цяжка, пераедзем з жонкай у горад. Але Зіновія Васільеўна чатыры гады, як памерла. Цяпер на зіму да дачкі Антон Антонавіч пераязджае адзін. Іх бацькоўскі

Семья Андрея и Юлии Скобля началась с любви

Актуально
— Усё пачынаецца з любві. Не важна, да каго — бацькоў, мужа, дзяцей, проста людзей... Мы сядзім з маладой мамай Юляй Скобля на яе ўтульнай кухні і размаўляем пра жыццё. Побач тапочуць, раз-пораз умешваючыся ў размову, галоўная маміна гордасць і любоў — сын Максім і дачка Алінка. Тату не да размоў: ён вучыцца, каб атрымаць допуск для абслугоўвання працуючага на газавым паліве КЗС. Заўтра экзамены. Юля з Андрэем — аднавяскоўцы. Пажаніліся пяць гадоў таму. Андрэй працаваў у ААТ «Агра-Калядзічы» электрыкам. Юля яшчэ вучылася ў Ваўкавыскім педагагічным каледжы. Праз год яна закончыла каледж і адразу паступіла на завочнае аддзяленне Мазырскага ўніверсітэта. Факультэт — замежных моў. Нараджэнне першынца не з’явілася перашкодай для вучобы маладой мамы. І на першую сесію, і на другую Скоблі ездз