Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Балета не будет: организацией концерта занимались аферисты

Новости
Выступленне Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага тэатра класічнага балета, якое планавалася ў Палацы культуры, не адбылося. Як аказалася, скарыстаўшыся гучным імем тэатра, «арганізаваць» яго гастролі вырашылі гора-пасрэднікі. Цяпер імі займаюцца адпаведныя органы, а ўстановы культуры, якія паспяшаліся зрабіць «арганізатарам» папярэднюю аплату, думаюць, дзе ўзяць грошы, каб разлічыцца з гледачамі. На шчасце, наш Палац культуры, як расказаў яго дырэктар В.І.Курачынскі, папярэдне выступленне не аплачваў, таму грошы за білеты будуць вернуты без праблем.

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».   Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. ІВАН НІКІФАРАВІЧ Басак (1909 — 1944), В.СМАЛЯНІЦА Тату забралі на вайну пасля вызвалення Пружаншчыны. Мне ішоў толькі пяты год, але я памятаю пра ўсё вельмі выразна. Тата быў майстрам на ўсе рукі: пчаляром — у нас ніколі не пераводзіўся мёд, цесляром — ён сваімі рукамі пабудаваў для сям’і дом. Нас ў яго было трое. Але калі тата ішоў ваяваць, мама была цяжарнай. Жанчыны са Смаляніцы павезлі сваім мужам хлеб на дарогу. А наша любая мамачка не магла з імі зыйсціся і адстала. Калі яна дабралася да станцыі, састаў ужо адправ

Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Цырымонію вяла сакратар Вялікасельскага сельвыканкама Святлана Люкевіч. Менавіта ў такім незвычайным месцы пажадалі зарэгістраваць свае шлюбы дзве пары: жыхарка Вялікага Сяла, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Алеся Ханіла і жыхар Слуцка Сяргей Жук, а таксама ўраджэнцы вёскі Стараволя Ганна Вялікаселец і Дзмітрый Кот. Магчыма, з іх лёгкай рукі гэтая платная паслуга палацыка прыжывецца. Ганна Хадаровіч.

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і  пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».      Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. Міхалай Іванавіч УЛЕЗЛА (1904 — 1973), в. Белы Лясок ДЗМІТРЫЙ РЫГОРАВІЧ Такарэўскі (1910 — 1945), Г.ПРУЖАНЫ Менш месяца засталося да найвялікшага свята — 65-ай гадавіны Перамогі. На жаль, да яго не дажылі мільёны людзей. Сярод іх і мой дарагі татачка Мікалай Іванавіч Улезла. У 20-ыя гады, яшчэ пры панскай Польшчы, Мікалай Іванавіч са сваім бацькам працаваў у Белавежскай пушчы на вывазцы драўніны. Быў актывістам, удзельнічаў у забастоўцы лесарубаў і возчыкаў лесу ў 1932 годзе, якая стала самай знамянальнай падзеяй рэвал

Как бабушка из-за мусора в суд попала

Актуально, Экология
У рэдакцыю патэлефанавалі бабулі з вёскі Замошша Мокраўскага сельсавета: — Мы атрымалі павесткі ў суд за тое, што быццам бы больш чым два гады не плацілі за вываз смецця. Так, давалі падпісваць нейкую дамоўленасць. Але чаго яна тычылася,— ніхто не тлумачыў. Карэспандэнт атрымаў заданне разабрацца. Падлічана сярэдняя гадавая норма назапашвання адным чалавекам смецця. Гэта 1,6 кубічнага метра — у прыватным домаўладанні з прысядзібным участкам і 1,35 кубічных метра — у добраўпарадкаваных дамах без участкаў. Значыць, за чатыры гады сям’я з чатырох-пяці чалавек здольна пад столь заваліць сваімі цвёрдымі бытавымі адходамі цэлую 9-мятровую кухню. А калі дадаць смецце суседзяў з усіх 60 кватэр, а потым і цэлага горада, то, напэўна, патонуць у ім не тое, што кухні, а нават дамы і вуліцы. І тако

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і  пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. Сцяпан Максімавіч РЭЧЫЦ (1905 — 1963), в.Загор‘е МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ Вайцяхоўскі (1922 — 1988), В.БОРКІ МОЙ ПРАДЗЕД Сцяпан Максімавіч Рэчыц жыў у вёсцы Загор’е. Ён пайшоў ваяваць у 1944-ым годзе, калі Пружаншчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Меў званне старшыны і самую адказную і небяспечную спецыяльнасць сапёра. Пра бясстрашша і гераізм ваенных сапёраў шмат напісана кніг і знята кінафільмаў. Я ганаруся, што сярод такіх людзей быў і мой прадзед Сцяпан. У красавіку 1945-га года ён удзельнічаў у штурме фашысцкаг

Страйкбол пришел в Пружаны!

Актуально, Молодёжный клуб
Зараз у раёне пад патранажам аддзела па справах моладзі ствараецца новы ваенна-патрыятычны клуб «Пілоты», які аб’яднае жадаючых займацца страйкболам. Cтрайкбол — ваенна-тактычная гульня, у якой выкарыстоўваюцца пнеўматычныя аналагі сучаснай зброі. Стральба вядзецца невялікімі пластыкавымі шарыкамі. Галоўнае правіла — ігракі самі пры-знаюць, што ў іх патрапіў шарык. На англійскай       мове гэта гульня называецца — airsoft sport. Назву «страйкбол» прыдумалі рускія. У нашай краіне ёсць рэспубліканскае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Страйкбол» — афіцыйная арганізацыя, якая мае выразную іерархію, адказных асоб і фінансаванне. Таму для РСГА «Страйкбол» магчымы мерапрыемствы, якія не пад сілу розным нефармальным суполкам. НЕАФІЦЫЙНА страйкбольнае аб’яднанне дзейнічае ў нашым горадзе каля г

5 главных событий ОАО «Отечество»

Сельское хозяйство
Мінулы і бягучы год багаты на падзеі для ААТ «Айчына». Вылучыць асноўныя з іх мы папрасілі дырэктара гаспадаркі У.М.БАНДАРЭНКУ. 1.Найбольш важная падзея для нашага таварыства ў мінулым годзе — увод у дзеянне крухмальнага завода. За сезон перапрацоўкі атрымана 280 тон крухмалу гатункаў экстра і вышэйшага. Рэалізуем сваю прадукцыю як у гандлёвую сетку, так і для патрэб прамысловасці. З пускам завода ў нас пачала актыўна развівацца галіна бульбаводства, рэнтабельнасць якой штогод павышаецца. З набыццём спецыяльнай тэхнікі для сартавання бульбы маем магчымасць займацца рэалізацыяй сталовых сартоў, што таксама выгадна. Цяпер на тэрыторыі крухмальнага завода вядзем будаўніцтва тыпавога бульбасховішча, што дасць магчымасць звесці да мінімуму страты пры захоўванні клубняў. 2.Летась мы пабуда

ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

Актуально
Ведаю, што ў заканадаўства, якое рэгулюе правілы выезду дзяцей з рэспублікі, нядаўна былі ўнесены змены. Як цяпер можна будзе выехаць за мяжу непаўналетнім? В.М.Карпыза, г.Пружаны. Адказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС М.М.ПАПКО: — Сапраўды, раней, калі непаўналетнія  часова выязджалі з Рэспублікі Беларусь з адным з бацькоў, трэба было мець афіцыйны дазвол другога. Згодна з новымі правіламі,  дазвол  непаўналетні павінен мець толькі пры выездзе за мяжу самастойна ці ў складзе групы без суправаджэння бацькоў. Пісьмовы дазвол трэба засведчваць у натарыуса або ў адказнай асобы аддзялення па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства непаўналетняга, які таксама аказвае такія паслугі, як легализация. Калі адзін з бацькоў супраць выезду за мяжу яго дзіцяці, то

Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Актуально, Профессия
Колькі нерваў губляем мы з-за непрацуючага ў прыбіральні зліўнога бачка, працякаючага на кухні крана, прарванай каналізацыі ў падвале... Жыхар Пружан Мікалай Панкратаў можа даць фору любому сантэхніку. Чалавек ужо 15 гадоў на заслужаным адпачынку, а да яго, як да лепшага спецыяліста раёна, па-ранейшаму звяртаюцца па параду домаўладальнікі, якім трэба зрабіць ацяпленне, пракласці каналізацыйную сістэму, водаправод... — У палове гарадскіх дамоў і кватэр ёсць праца маіх рук,— канстатуе Мікалай Рыгоравіч. ЛЮБОЎ да гэтай нялёгкай і карпатлівай справы з’явілася ў яго не адразу. Пасля школы Мікалай хацеў вучыцца ў заводскім рамесным вучылішчы на электраслесара. Адгаварыў хлопца дырэктар, які прымаў дакументы: маўляў, у электрыка павінны быць дужыя і вялікія рукі. А ты маленькі, лёгка пралезеш

Газета «Здоровячок» с СШ №5 победила в республиканском конкурсе

Молодёжный клуб, Новости
Радасная навіна прыйшла ў СШ №5: пераможцамі рэспубліканскага конкурсу аб’яўленага рэдакцыяй газеты «Переходный возраст» (www.pvz.by),  сталі стваральнікі школьнай газеты «Здоровячок». “Строгае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі вядучых дзіцяча-юнацкіх СМІ, адзначылі арыгінальнасць «здоровячков» у раскрыцці тэмы здаровага ладу жыцця, фактычную насычанасць і стылістычную выразнасць матэрыялаў газеты,” – сказана на сайце праекта. А пачыналася ўсё два гады назад, калі калектыў школы, заклапочаны станам здароўя вучняў пачатковых класаў, вырашыў асаблівую ўвагу надаваць фарміраванню здаровага ладу жыцця. Акрамя стандартных рашэнняў, такіх, як правядзенне спецыяльнага факультатыву, арганізацыя рухомых перапынкаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, было вырашана выпускаць сваю

Поздравляем коллегу!

Новости
Сегодня юбилей у фотографа "Районки" Александра Мелеша. Наверное, нет на Пружанщине человека, который бы не находил в кадре Александра Александровича своего знакомого. Пейзажи, архитектура, события, а главное -- люди -- снятые им, украшали не только газетные страницы, но и стали иллюстрацией многих книг и альбомов о нашей малой родине. Дорогой Александр Александрович! Друзья и сотрудники, слов не жалея, Сердечно желают вам в день юбилея, Чтоб в мышцах играла здоровая сила, Жена обожала, начальство хвалило, Чтоб молодость, счастье, удачу, успех Судьба вам дарила всегда без помех! Коллектив учреждения редакции газеты "Раённыя будні" і программы радиовещания "Пружанское радио".

К 65-летию Великой Победы пружанские ветераны получат материальную помощь

Актуально
У раёне пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Памер выплат складае ад 150 да 250 тысяч рублёў. Як паведаміла начальнік аддзялення матэрыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В.У.Іваніцкая, па 250 тысяч рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны, дзеці-інваліды з дзяцінства, у якіх бацькі загінулі ў гады вайны, і ўдовы загінуўшых у гады вайны ваеннаслужачых і партызан. Па 150 тысяч рублёў дапамогі будзе ўручана ўзнагароджаным ордэнамі і медалямі за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знакам «Жыхар блакаднага Ленінграда», а таксама інвалідам з дзяцінства, якія атрымалі інваліднасць у сувязі з баяв

Пружанские фигуристы вторые в республике. А если б им ещё и коньки …

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Пачынаючы са снежня, Пружаншчына сачыла за поспехамі нашых юных фігурыстаў на першынстве Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні “Зорачка”. Нагадаем, што спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў. Ужо ў першым туры нашы дзяўчынкі і хлопчык паказвалі выдатныя вынікі і парадавалі поспехамі. Галоўнымі героямі фіналу сталі прадстаўнікі бронзавага класа Насця Белавус, Таня Мігіц і Яўген Пузанаў. Насця і Жэня заваявалі першыя месцы, а Таня, якая была першай ва ўсіх адборачных турах, у фінале заняла другое месца. Дарэчы, на жараб’ёўцы ёй дастаўся першы парадкавы нумар, не самы ўдалы для выступлення. Па выніках усіх тураў Пружанская ДЮСШ №2 заняла другое (!) агульнакаманднае месца, прапусціўшы наперад толькі Мінск, але пакінуўшы за сабой Гомель, які шмат гадоў славіцца сваёй сур’ёзнай школай

Нас читают в Уганде и Нигерии!

Новости
Так, шаноўны чытач, тут няма ніякай памылкі.  За два з паловай месяцы існавання наш сайт www.budni.by наведала больш10 тысяч чалавек. Толькі за апошні месяц “раёнку” ў інтэрнэце чыталі 4207 чалавек. 3140 з якіх пражываюць у Беларусі, 435 – у Расіі, 184 – у ЗША, 50 – ва Украіне. Усяго за апошні месяц да нас завітвалі госці з 22 краін: тут пабывалі ўсе краіны заходняй Еўропы, усе рэспублікі былога СССР і, як ні дзіўна, прадстаўнікі Цэнтральнай Афрыкі – Уганда і Нігерыя. 3686 (дадзеныя за сакавік) наведвальнікаў сайта – рускамоўныя карыстальнікі, 450 выкарыстоўвалі англійскую мову, наведвальнікаў з беларускай мовай толькі 91. У сярэднім кожны наведвальнік праводзіць на сайце 5 мінут і праглядае 5 артыкулаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца старонкі з нашымі конкурсамі. 20% наведв