Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Кардиолог Валентина Гришкевич: «Ведите здоровый образ жизни!»

Актуально, Здоровье
Падчас адзінага Дня прафілактыкі хвароб сэрца ў Пружанах прайшла акцыя «Змерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту «Не!». Змераць свой артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю медыкаў можна было ва ўнівермагу, цэнтральнай аптэцы і філіяле №122 ААБ «Беларусбанк». Разам са спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы своеасаблівы выязны прыём тут вялі работнікі аптэкі і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Паралельна яны давалі інфармацыю наконт рэгулюемых фактараў рызыкі. Тым, у каго быў выяўлены павышаны ціск, раздавалі спецыяльныя буклеты па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Мэта акцыі: інфармаваць людзей аб небяспецы, якую ўтойваюць хваробы сэрца і сасудаў, прымусіць звярнуць увагу на сваё здароўе і свой лад жыцця. Аб гэтым карэспандэнт гутарыць з загадчыцай раённай паліклінікі
Икона Святой Матроны будет в Пружанах 14-16 мая

Икона Святой Матроны будет в Пружанах 14-16 мая

Культура, Новости
У саборы святога Аляксандра Неўскага г.Пружаны  з 14 па 16 мая будзе знаходзіцца ікона з часткай мошчаў святой Блажэннай Матроны Маскоўскай. Пакланіцеся святыні.

65 мгновений памяти

Новости
Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, у Пружанах праходзілі два дні. Восьмага мая каля брацкай магілы на гарадскіх могілках сабраліся тыя, хто лічыць сваім абавязкам аддаць даніну павагі ўсім, чые грудзі сёння ўпрыгожваюць узнагароды, каму, на жаль, не давялося дажыць да сёлетняга свята. Адкрыў мітынг уступным словам намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён адзначыў, што 9 Мая — гэта дзень смутку і радасці адначасова, а подзвіг людзей, якія набліжалі Перамогу і на чыю долю выпала нямала выпрабаванняў, з гадамі становіцца ўсё больш значна ацэньваемым у грамадстве. Усё далей і далей ад нас трагічныя па-дзеі, памяць пра якія беражліва захоўваецца ў  граніце і мармуры. Але, бясспрэчна, самы вялікі і непарушны помнік — людская памяць. Былы вязень фашызму С.С.Карпей,

Воздушный парад в Минске открывали авиаторы 181 боевой вертолетной базы

Актуально
Паветраны парад у Мінску, прысвечаны 65-ай гадавіне Вялікай Перамогі, адкрылі авіятары 181 баявой верталётнай базы. Сцягі Рэспублікі Беларусь і “65 гадоў Перамогі” над святочнымі трыбунамі пранеслі экіпажы на МІ-8 у складзе падпалкоўніка М.У.Топарава, маёра С.А.Алексенкі, капітана В.В.Мельнікава і маёра В.А.Буцкова, капітанаў А.В.Кісяля і В.Ю.Дзёміна. Удзел у парадзе прынялі і верталёты МІ-24 пад камандаваннем падпалкоўнікаў І.А.Арыстамбекава, С.Г.Лабудзя, А.А.Лебедзева і палкоўніка Ю.М.Пацаюка, які быў вядучым групы. Адметна, што мінулагодні паветраны парад у Мінску таксама адкрывалі авіятары з Новых Засімавічаў. Галіна Каляда.

У войны не женское лицо?

Новости
Колькі людзей — столькі і  лёсаў. Незайздросным ён быў у той час і ў жанчын... Ці ж ведала 22-гадовая Вера Міхайлюковіч, якія выпрабаванні чакаюць яе наперадзе? Вайна забрала ў яе не толькі лепшыя гады маладосці, але і родных людзей. Маладую жанчыну накіравалі выконваць «вайсковы абавязак» у медсанбат: на фронце таксама патрэбны былі жаночыя рукі. Вера аказвала медыцынскую дапамогу параненым салдатам, стаяла на пасту, па трывозе грузіла боепрыпасы... — Успамінаеш тыя падзеі — і не магчыма не заплакаць. Пад Севастопалем Вера Фёдараўна была паранена. Справы ў санбаце ішлі звычайным парадкам, калі пачуўся роў варожых самалётаў. Пасыпаліся бомбы, асколак адной з якіх і трапіў Веры ў нагу... Пра тое, што вайна нарэшце закончылася, яна даведалася ў шпіталі ў Ганцы. Родная Херсон

Велопробег ко Дню Победы прошел через Пружаны

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
У мінулы аўторак па тэрыторыі нашага раёна праходзіў маршрут абласнога спартыўна-турыстычнага велапрабегу, прысвечанага  65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарамі акцыі выступілі ўпраўленне па фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці. За некалькі дзён веласіпедысты (а касцяк групы складаюць аматары брэсцкага веласіпеднага клуба «Еўрабайктур») праехалі па маршруце Брэст-Жабінка-Камянец-Пружаны-Бяроза-Івацэвічы. Фінішаваў велапрабег 6 мая ў горадзе Івацэвічы. Асноўная мэта акцыі — ушанаванне памяці загінуўшых і папулярызацыя веласіпеднага спорту. У Пружанах удзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да помніка спаленым вёскам. Вечарам на плошчы ля Палаца культуры адбыліся паказал

В книгу «Вспомним всех поименно» попали не все

Новости
Напярэдадні Дня Перамогі з друку (РІА “Вечерний Брест”, надрукавана ў Брэсцкай друкарні) выйшла кніга “Вспомним всех поименно». Кніга прысвечана франтавікам, партызанам, падпольшчыкам, якія змагаліся за нашу незалежнасць і набліжалі Вялікую Перамогу. Героі кнігі або нарадзіліся на Пружаншчыне, жылі і працавалі тут пасля вайны, або скончылі свой шлях. Публікацыі ўяўляюць сабой невялікія біяграфіі воінаў Перамогі, выкарыстаны фота-здымкі, як сучасныя, так і часоў вайны. Аўтары кнігі (раённы і гарадскі саветы ветэранаў) ставілі перад сабой мэту не забыць ні аднаго ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Над тэкстамі працавалі Мікалай Якаўлевіч Дулько, Вячаслаў Андрэевіч Гаўрыловіч, Іван Міхайлавіч Алякумаў, Сямён Дзмітрыевіч Капітонаў, Ніна Ва-сільеўна Дыдышка і Міхаіл Ігнатавіч Майсяйчук (н

732 дерева Победы посадили ученики школ района

Актуально, Молодёжный клуб
Многія школы горада і раёна прынялі ўдзел у абласной акцыі “Пасадзім дрэва Перамогі”. Агульнымі намаганнямі было высаджана 732 саджанцы і 46 кустоў. Адметна, што найбольш, каля 500 дрэўцаў, пасадзілі вучні СШ №5. Зялёныя насаджэнні  з’явіліся не толькі каля школ, але і ля памятных мясцін. Вучні Шаняўской СШ, якія высадзілі бярозавую алею,  так яе і назвалі: “Перамозе — 65”.

Прививки: не бояться, а делать

Актуально, Здоровье
Нашы дзеці і дарослыя ўжо даўно не пакутуюць ад такіх інфекцыйных захворванняў, як натуральная воспа, поліяміэліт, слупняк, адзёр. Да адзінкавых выпадкаў знізіліся захворванні эпідэ-мічным паратытам, краснухай, коклюшам, вірусным гепатытам «В». Тлумачэнне таму толькі адно: гэтым інфекцыйным хваробам пастаўлены заслон дзякуючы прафілактычным прышчэпкам. Вакцына для прафілактыкі закупляецца за мяжой, часцей за ўсё ў Францыі, Расіі, Швейцарыі. Эфектыўнасць іх бясспрэчная. Штогод ахоп планавымі прышчэпкамі дзяцей у нас складае 97%, дарослага насельніцтва — 95%. Усе мы ведаем, што менавіта дзякуючы суцэльнай імунізацыі супраць такога цяжкага захворвання, як натуральная воспа, хвароба была ліквідавана ва ўсім свеце і цяпер прафілактычныя прышчэпкі супраць яе адменены. Таксама дзякуючы пра

Мюзикл «Золушка», поставленный гимназистами, признали лучшим в области

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Пераможцамі абласнога фестывалю вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове сталі гімназісты г.Пружаны. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў Г.В.Архуцік і В.М.Кавалевіч вучні 4-7 класаў гімназіі выступілі на фестывалі з мюзіклам  на англійскай мове “Папялушка”. Пружанскія дзеці не толькі яскрава прадэманстравалі веданне англійскай, але і ўразілі сваёй крэатыўнасцю — творчым падыходам, — менавіта так пракаменціравалі іх выступленне члены журы. Паслуга фокусник на праздник таксама досыць папулярна. Адметна, што за званне лепшых гімназісты змагаліся з творчымі калектывамі з пятнаццаці навучальных устаноў  вобласці і горада Брэста. Віншуем! Галіна Каляда.

«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Чатыры свае калекцыі прадстаўляла студыя моды «Папараць-кветка» (кіраўнік Вера Лапука) на абласны конкурс юных мадэльераў «Вясновы капрыз». Дзве з іх сталі пераможцамі. Калекцыя «Купалле» заваявала першае месца ў намінацыі «Графіці». Другой у намінацыі «Роспіс на тканіне» стала калекцыя «Царэўны». На здымку: калекцыя "Таксі-блюз".

Почти 19 тысяч жителей Пружанского района приняли участие в республиканском субботнике

Актуально
Пружанцы і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка. Па папярэдніх дадзеных, у гэты дзень было зароблена для пералічэння на рахунак суботніка 60,2 мільёна рублёў. Выраблена прадукцыі і аказана паслуг на 8,6 мільёна рублёў, на 42,1 мільёна рублёў выканана падрадных работ уласнымі сіламі. На сваіх рабочых месцах працавалі многія калектывы, у тым ліку і будаўнічыя арганізацыі ПМК-21, 22, 29 і ААТ «Пружанырамбуд». Будаўнікі шчыравалі на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў Пружанах і малочнатаварных фермаў у вёсках. Разам з тым, значная частка гараджан і жыхароў раёна былі заняты на добраўпарадкаванні зон адпачынку на гарадскім возеры і басейне, а таксама тэрыторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і гарадскога парку, высаджвалі дрэўцы і кусты каля помн

Пружанцы гибнут, в том числе и по собственному желанию…

Новости
У мінулым годзе работнікі пракуратуры раёна выязджалі на месцы гібелі 87 чалавек. Асабліва трывожыць статыстыка самазабойстваў. 16 мужчын і 2 жанчыны  павесіліся. Сярод іх была адна непаўналетняя дзяўчына, аднак  найбольш часта канчалі жыццё самагубствам людзі ва ўзросце ад 30 да 44 гадоў. Яшчэ шасцёра чалавек былі забіты, сямёра ўтапіліся, трое загінулі ад паражэння электрычным токам (трэба ведаць Закон Ома), 12 — на пажарах, двое — пры няшчасных выпадках. Было зарэгістравана  15 атручванняў. На жаль, сярод загінуўшых былі і трое дзяцей. Ігар ЧАРНІЦКІ, следчы пракуратуры.

Качество воды в Новых Засимовичах, очереди в поликлинике и другие вопросы дежурному корреспонденту

Новости
Лідзія Вітальеўна Доўгун, в.Новыя Засімавічы: — Вада, якая ў нас цячэ з кранаў, непрыдатна нават для тэхнічных мэт. Ужо даўно вя-дзецца гаворка, што якасць вады палепшыць станцыя абезжалезвання. Нядаўна ў «раёнцы» прачыталі, што з-за вялікага кошту такой станцыі камунальныя службы ізноў адкладваюць яе будаўніцтва. Раней у ваенным гарадку хаця б калонка рабіла. Яна ёсць і сёння, але знаходзіцца ў нерабочым стане. Ці нельга яе адрамантаваць? Таксама парайце, як змагацца з варонамі: птушкі забруджваюць воданапорную вежу, выклёўваюць насенне і агародніну і, прабачце, пакідаюць непрыгожыя плямы на адзенні... Куды нам звяртацца, каб былі прыняты якія-небудзь меры? Сапраўды, будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў Новых Засімавічах, якое, згодна з праграмай «Чыстая вада», было запланавана н

Мы помним: учительница-подпольщица из Хоревы Антонина Припутневич

Новости
У біяграфіі маёй роднай Хараўской сярэдняй школы шмат гераічных старонак. Многія яе былыя настаўнікі прыкладалі свае намаганні для набліжэння светлага дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі. У іх ліку была і Еўдакія Аляксееўна Прыпутневіч (дзявочае прозвішча Жук). Невысокага росту, з вяночкам касы на галаве і прыветнай усмешкай на твары. Амаль 40 гадоў нязменная настаўніца пачатковых класаў. Ці маглі здагадвацца яе гарэзы-вучні, што ў вельмі небяспечны для Радзімы час фашысцкай акупацыі іх любімая настаўніца ўзначальвала ў вёсцы Харава маладзёжную падпольную групу! 21 чэрвеня 1941 года ў Еўдакіі Жук і яе аднакласнікаў быў выпускны баль. Пад ранак юнакі і дзяўчаты пачулі бамбёжку, страляніну. Спачатку падумалі, што гэта не закончыліся вучэнні АСАВІЯХІМа, якія пра