Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Танцевальный коллектив «Ойра» получил кеды на фестивале юмора «Спораўскія жарты»

Культура, Новости
Кеды атрымалі ў падарунак за майстэрскае выкананне жартоўнага танца «Лявоніха і Сымоніха» ўдзельніцы народнага танцавальнага калектыву «Ойра» Ала Саскевіч і Галіна Вялікаселец на традыцыйным свяце «Спораўскія жарты». Разам з танцоркамі ездзілі на свята, якое праводзілася на Бярозаў-шчыне ў мінулыя выхадныя, народны вакальны ансамбль «Ліцвіны» Калядзіцкага Дома культуры, вакальная група «Пружаначка» і ўдзельнікі тэатральнай секцыі метадычнага цэнтра аддзела культуры, прыпевачнікі Ва-лянціна Рыпінская з Далкоў і Тамара і Генадзь Пацапні з Вялікага Сяла. Гумарыстычную праграму «Вясковыя забавы», з якою выступалі ў Спорава, пружанцы паказалі таксама ў вёсцы Міжлессе Бярозаўскага раёна. Ганна Хадаровіч, фота Івана Патапчука (“Маяк”).

Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Актуально, Профессия
Сцяпан Міхайлавіч Адамчук ¬— чалавек-легенда. У свае восемдзесят гадоў ён працягвае працаваць машыністам экскаватара ў ДУВП «Пружанскае ПМС» на старэнькім экскаватары-драглайне ЭО-4112. Пра гісторыю асушэння балот на Пружаншчыне дакладней за ўсіх можа расказаць менавіта Сцяпан Міхайлавіч. З непасрэдным удзелам меліяратара на месцы былых непраходных балот пракладзены прамыя стужкі каналаў. Экскаватаршчык і цяпер памятае ўсё да драбніц. Хутка споўніцца паўстагоддзя, як Адамчук каўшом экскаватара пачаў адлік кіламетражу сваіх каналаў у нашым раёне. А да гэтага ж была яшчэ праца на меліярацыйных аб’ектах Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў. Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае 55 гадоў. Колькі за гэты час пракладзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар»,

Фермер Дацкевич накормил детей из социального приюта

Актуально
Хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулку ў пасёлку Сонечны шчыра дзякуюць фермеру М.І.Дацкевічу. Як і ў мінулыя гады, Мікалай Іванавіч забяспечыў іх суніцамі (ягады замарозілі) і сліўкамі. Цяпер цэлую зіму дзеці будуць з кампотамі. А яшчэ выхавальнікі прытулку ўдзячны сваім шэфам з байк-клуба «Брэсцкі рэгіён», якія арганізавалі для іх памятную экскурсію ў Белавежскую пушчу. Так на прыкладах дарослых у прытулку Сонечным дзеці вучацца дабру і ўзаемападтрымцы.

Самая авторитетная швея Пружан отметила 80-летие

Профессия
Гарантую, што значная частка пружанскіх жанчын носяць ці насілі сукенкі і спаднічкі, пашытыя Марыяй Муха. У свой час, працуючы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, Марыя Іванаўна і мне пашыла прыгожую блакітную сукенку з палярынкай, у якой я фарсіла на святы некалькі гадоў. Дык вось, 20 ліпеня гэтая жанчына адзначыла свой              80-гадовы юбілей. Не ўсе ведаюць, што былі ў жыцці Марыі Іванаўны не толькі складачкі ды палярынкі. У 1939-ым годзе арыштавалі і выслалі ў Комі яе бацьку. Потым пачалася вайна, якая і вялікую сям’ю Самасюкоў з вёскі Бакуны (Вялікасельскія) не прамінула пазначыць сваёй чорнай меткай. Старэйшы брат Марыі Анатоль навечна застаўся ляжаць на полі бою пад Кёнігсбергам. Міхаіл вярнуўся з фронту інвалідам. Генадзю, 1934 года нара-джэння, не давялося ваяваць

Пружаны подросли

Новости
На выязным пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне аб змяненні межаў горада Пружаны і Пружанскага раёна. Было агучана, што з-за росту аб’ёмаў індывідуальнага будаўніцтва ў змяненнях прадугледжана ўключыць у гарадскую рысу частку забудовы мікрараёна «Паўночны», а таксама пашырыць межы горада на поўдні ўздоўж дарогі Пружаны-Шубічы-Клетнае. Дарэчы, ракамендуем чип ключ. Па гэтым пытанні народныя выбраннікі Брэстчыны прынялі станоўчае рашэнне. Алег Сідарэнка.

Выпускники пружанской СШ №2 встретились спустя 40 лет

Актуально
Неспадзявана ўспомніліся словы паэта, які сцвярджаў, што жыццё немагчыма павярнуць назад. 18 выпускнікоў 1970 года былой Пружанскай СШ №2 (цяпер гімназіі) даказалі адваротнае: яны большай часткай класа вярнуліся на 40 гадоў таму — у сваю родную школу, у сваё юнацтва, да сваіх любімых настаўнікаў... Ініцыятыва сустрэчы праз  40 гадоў належала Алене Сахарчук, якая цяпер жыве ў Адэсе (усе прозвішчы жанчын называю, як яны гучалі і ў той дзень, дзявочыя). Яе актыўна падхапіла Ларыса Ільяшук. Яна ж усклала на сябе і асноўную арганізатарскую работу: адшуквала тэлефоны і адрасы, тэлефанавала, шукала справочник телефонов, слала эсэмэскі... Гэта было няпроста: за 40 гадоў людзей раскідала па ўсім свеце, прычым у кожнага цяпер сям’я, а гэта значыць,— розныя нагоды, з-за якіх «вяртанне ў юнацтва

«Декор» стоял на минах!

Новости
Пры правядзенні зямельных работ каля аднаго з будынкаў аграрна-тэхнічнага каледжа на вуліцы Чырвонаармейскай у Пружанах рабочыя знайшлі дзве мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не першая знаходка ў  месцы, дзе і ў 1941-м, і ў 1944-м ішлі жорсткія баі: у 2003 годзе непадалёку было знойдзена каля двух кілаграмаў толу. Як расказвае ваенкам І.М.Рапейка, перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў будынку, дзе зараз знаходзіцца гандлёвы дом «Дэкор», размяшчаўся штаб авіяцыйнай вайсковай часці, які абстрэльваўся праціўнікам. Ігар Мікалаевіч выказаў падзяку работнікам камунальнай службы, якія правільна адрэагавалі на знаходку: загарадзілі небяспечнае месца і патэлефанавалі ў дзяжурную часць ваенкамата. Аказалася, што прынятыя меры перасцярогі не былі дарэмнымі.  Спецыялісты па

Ливень затопил «Питер» и выявил недостатки в работе коммунальных служб

Актуально
Паводле назіранняў сіноптыкаў, заўсёды пасля анамальнай гарачыні варта чакаць якога-небудзь стыхійнага бедства. У мінулую сераду  яно і абрынулася на райцэнтр — у выглядзе навальніцы і ліўневага дажджу. Па дадзеных раённай метэаралагічнай станцыі, за дзве гадзіны на горад выпала каля 41 мм ападкаў. Для параўнання: дэкадная норма ліпеня ў нас складае прыкладна 26 мм. Паток вады з неба стаў прычынай масавага падтаплення жылых дамоў у горадзе. Найбольшая колькасць экстранных выклікаў паступіла на тэлефон 101 адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службы райаддзела па надзвычайных сітуацый. Тэлефанаванні пераадрасоўваліся дыспетчару КУВП «Камунальнік»: спецыялісты гэтага прадпрыемства змагаліся з падтапленнямі. Па словах галоўнага інжынера арганізацыі С.В.Бабрука, больш за ўсё выклікаў паступі

За порядком в пружанских лесах следят видеокамеры

Новости, Экология
У Бярозаўскім, Гарадзечненскім і Лыскаўскім лясніцтвах за станам лесу сочаць відэакамеры, устаноўленыя на вышках. Гэта асабліва важна цяпер, у пажаранебяспечны перыяд. Работнікам лесу не трэба паднімацца на вышкі, каб візуальна аглядзець угоддзі. За імі цяпер назіраюць ля пультаў з маніторамі, дзе ёсць камеры видеонаблюдения.

Новая агроусадьба в д.Середнее ждет посетителей

Актуально, Экономика
Лета правіць баль. Менавіта летам людзі становяцца больш мабільнымі: едуць адпачываць за мяжу, адкрываюць для сябе новыя мясціны ў роднай Беларусі і нават раёне. І ніякія крызісы ці перамены надвор’я не спыняюць вандроўнікаў, якіх кліча на сваё ўлонне прырода. Каб не адстаць ад іх, мы таксама паехалі на адпачынак. Не ў горы і не на мора, а ў вёску Сярэдняе (усяго 13 км ад райцэнтра) на хутар да Галіны і Анатоля Шэпеляў. Гэтую старую хатку з гаспадарчымі пабудовамі ў двары жыхарка Пружан Галіна Канстанцінаўна Шэпель атрымала ў спадчыну ад свайго дзеда. Таму аграсядзібу і вырашана было назваць у яго гонар: «У Алеся». Зялёнае святло сельскаму турызму ў Беларусі афіцыйна было дадзена ў 2006 годзе з падпісаннем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №372. Шэпелі, як бачым, крыху прыпазніліся:

ОАО “Агро-Колядичи”: хозяину необязательно знать, где растет его картофель

Новости
Неўраджайны на бульбу мінулы год многіх сёлета прымусіў задумацца над новымі метадамі падтрымкі прыватных гаспадарак у гэтым плане. Аднак такая сістэма даўно паспяхова прымяняецца ў ААТ «Агра-Калядзічы». Па словах дырэктара прадпрыемства П.С.Якімаўца, вяскоўцам аказваецца ўся магчымая падтрымка ў падрыхтоўцы ўчасткаў, пасадцы бульбы і апрацоўцы палеткаў. Гэта на прыкладзе  вёскі Руднікі пацвярджае і старшыня Мокраўскага сельвыканкама С.М.Ханавец. — Вяскоўцы не ведаюць праблем: своечасова выдзяляецца тэхніка, вызначаецца дата пасадкі, аказваецца дапамога рабочай сілай састарэлым грамадзянам,— расказвае Святлана Мікалаеўна.— І грошы, якія збіраюцца за гэту работу, жыхарам вёскі не трэба адвозіць спецыяльна ў кантору: усё выконваецца па месцы жыхарства. Значную работу ў гэтым напрам
Зачем сельчанину корова, если рядом молочнотоварные комплексы?

Зачем сельчанину корова, если рядом молочнотоварные комплексы?

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
Пытанне закупу лішкаў малака ў насельніцтва апошнія некалькі гадоў у нашым раёне стаіць даволі востра. Ды ў цэлым па рэспубліцы становішча ненамнога лепшае. Нягле-дзячы на прымаемыя намаганні, аб’ёмы здадзенага малака ад свойскіх кароў штогод змяншаюцца. Распрацаваная праграма, якой прадугледжваецца толькі рост, пад пагрозай зрыву. Як паказвае аналіз, не толькі дэмаграфічная праблема таму прычынай. Сапраўды, насельніцтва сельскай мясцовасці старэе, колькасць працаздольных жыхароў вёску і ў выніку гэтага, і з-за  адтоку моладзі меншае. Але ці толькі таму пагалоўе жывёлы на прыватных сядзібах скарачаецца, а чалавек, які трымае дзве і больш кароў, становіцца дзівам на вёсцы? Напрыклад, у населеных пунктах Мокраўскага сельсавета за шэсць месяцаў бягучага года пагалоўе скарацілася на 24 каро

Вышла книга Александра Волковича «Письма войны: хрестоматия патриотизма»

Актуально, Культура
Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласной друкарні выйшла ў свет унікальнае гісторыка-дакументальнае публіцыстычнае ілюстраванае выданне «Пісьмы вайны. Хрэстаматыя патрыятызму», падрыхтаванае рэдакцыяй абласной газеты «Заря» ў рамках аўтарскага праекта брэсцкага журналіста, пісьменніка Аляксандра Валковіча пад эгідай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама. Унікальнае выданне, аналагаў якому ў нашай рэспубліцы няма, уяўляе сабою гісторыка-дакументальны публіцыстычны ілюстраваны зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова «прачытанай» сучаснікамі. У зборнік увайшлі франтавыя «трохвугольнікі», канверты, паведамленні, «пахаванкі», партызанскія дзённікі, архіўныя фатаграфіі байцоў і кам

В «Полевом» появился банкомат «Белагропромбанка»

Новости
ААТ «Белаграпрамбанк» працягвае развіваць сервісную сетку для ўладальнікаў пластыкавых картак. У райцэнтры працяглы час дзейнічаюць два банкаматы, інфакіёск,  устаноўлены тэрміналы самаабслугоўвання на льнозаводзе, малочным камбінаце і заводзе радыёдэталей. А нядаўна новы банкамат кругласутачнага карыстання быў адкрыты для шырокага доступу ў магазіне «Палявы». Як зазначае начальнік аддзела рознічных паслуг аддзялення Г.З.Цабрук, мікрараён «Паўночны» — перспектыўны ў плане забудовы. Тут пастаянна расце колькасць жыхароў. А значыць, паслугі банка будуць запатрабаваны. Тут можна не толькі зняць наяўныя грошы: уладальнікі пластыкавых картак могуць зрабіць пераводы, безнаяўныя разлікі па аплаце за мабільныя тэлефоны (продажа телефонов зараз ёсць шмат дзе), камунальныя паслугі, унесці крэд

Игрок НХЛ Сергей Костицын провел мастер-класс в пружанском Ледовом дворце

Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Спорт
Усім аматарам хакея добра вядомы імёны славутых беларускіх хакеістаў, якія гуляюць за акіянам у НХЛ: Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. У мінулую суботу Сяргей Касціцын наведаў Пружаны, а ў Лядовым палацы правёў сумесную трэніроўку з юнымі хакеістамі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Сяргей ахвотна згадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта. — Сяргей, якая мэта Вашага прыезду ў Пружаны? — У пружанскім Лядовым палацы мы праводзім так званы майстар-клас для лепшых выхаванцаў спартыўных хакейных школ Беларусі. Такое мерапрыемства праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Дарэчы, у ЗША і Канадзе гэта ўжо стала традыцыяй і носіць назву training camp (трэніровачны лагер). У Пружаны прыехалі юныя хакеісты з Мінска, Гродна, Жлобіна, Новаполацка, Гомеля. — Цікава, як пачы