Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Туристические тропы:  как учительница из Полонска детей в Крым возила

Туристические тропы: как учительница из Полонска детей в Крым возила

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия, Спорт
Толькі лянівы не зведаў хаця б раз у сваім жыцці рамантыкі сапраўдных турыстычных паходаў. Ежа з водарам дымку, начлег у палатках, вячэрнія пася-дзелкі ля кастра пад перазвон гітарных струнаў... Што можа быць лепш? Што пакіне больш яскравыя ўспаміны? Безумоўна, заўзятыя прыхільнікі спартыўнага турызму застаюцца ў «плюсе»: яны могуць пабываць у гарах, на марскіх узбярэжжах, наведаць цікавыя месцы без дапамогі тураператараў і атрымаць пры гэтым намнога больш уражанняў і ўспамінаў. Асабіста я ў гэтым канчаткова пераканалася падчас сустрэчы з Надзеяй УЛАСКО, настаўніцай Поланскай базавай школы, турысткай са стажам. Невычэрпны свет вандровак Надзея Мікалаеўна адкрыла для сябе больш 20 гадоў таму, калі ў Ружанах з’явілася станцыя турызму. І яе першы дырэктар Аляксандр Васільевіч Баранаў пра
Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Культура в агрогородках: союз таланта и рубля

Актуально, Культура
Канстанцін Панімаш працуе ў галіне культуры амаль 12 гадоў. І два з іх — начальнікам аддзела культуры райвыканкама. Наша гутарка з самага пачатку набыла характар аналітычнага абмеркавання таго, што было, а найбольш што ёсць і будзе. Канстанцін Іванавіч пачаў яе з лічбаў: — На сённяшні дзень у раёне 45 устаноў культуры. У тым ліку Палац культуры, два Цэнтры культуры і адпачынку, Дом фальклору і Дом рамёстваў, аўтаклуб, гарадскі клуб, 24 сельскія Дамы культуры, 9 сельскіх клубаў і 5 клубаў-бібліятэк. У раёне дзейнічаюць 43 бібліятэкі. У іх ліку цэнтральная раённая, адна гарадская, дзве гарпасялковыя, дзве дзіцячыя, 33 сельскія і чатыры сельскія бібліятэкі-клубы. Працуюць і развіваюцца пяць дзіцячых школ мастацтваў, музычная школа, музей-сядзіба «Пружанскі палацык», кінавідэасетка. Такім чын

Новое в охране труда: компенсацию при несчастных случаях получат только трезвые

Актуально
У пачатку ліпеня ўступіла ў сілу пастанова №579 Савета Міністраў РБ, якая ўнесла шэраг змяненняў у Палажэнне аб умовах, памерах і парадку аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з нанясеннем шкод здароўю застрахаванага, па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У новым нарматыўным акце прадугледжаны шэраг дадатковых умоў для выплаты кампенсацый пацярпеламу. Гэта і траўмы, якія атрыманы падчас службовай камандзіроўкі, і тэрмін выплаты страхоўкі. Але найбольшую ўвагу дакумент прыцягнуў да сябе менавіта з-за змены ў пункце 24. Згодна з імі, цяпер да няшчаснага невытворчага выпадку адносіцца шкода здароўю пацярпелага ў той момант, калі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Дарэчы, лепш за ўсё выбiраць якасны алкаголь: нап
Строительство объездной дороги вдоль Беловежской пущи выведет наш район на новый экономический уровень

Строительство объездной дороги вдоль Беловежской пущи выведет наш район на новый экономический уровень

Актуально
У райвыканкаме адбылося рабочае пасяджэнне штаба па будаўніцтву аб’язной аўтадарогіўздоўж Белавежскай пушчы па тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна ў тым ліку. У ім удзельнічалі кіраўнікі 20 прадпрыемстваў і арганізацый, якія задзейнічаны ў гэтай справе. Вёў пасяджэнне намеснік міністра транспарту і камунікацый, дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» А.М.Лыцін. Пасля нарады намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук адказаў на пытанні карэспандэнта. — Сяргей Міхайлавіч, як стала зразумела, праект новай трасы ўздоўж Белавежскай пушчы ўжо канчаткова зацверджаны. Больш таго, пачалася актыўная падрыхтоўка да будаўніцтва — высечка і вываз драўніны, падсыпка гравіем і г.д. Расскажыце, што будзе ўяўляць сабой аб’язная дарога. — Гэта дарога шырынёй у 10 метраў зямельнага і 9 метраў асфальта

Пружанских мастеров народных промыслов пригласили в Польшу

Культура, Новости
1 жніўня ў польскай Гайнаўцы адбылося свята «Кірмаш зубра». Да ўдзелу ў ім былі запрошаны і пружанцы. Са сваімі вырабамі з саломкі, роспісамі на шкле, разьбой па дрэве ездзілі ў Гайнаўку майстры народных промыслаў Арцём Андросаў, Раіса Баюра і Наталля Свешнікава. Выстава іх твораў стала ўпрыгожаннем  вялікага кірмашу. Вакальны гурт «Забава» аўтаклуба Палаца культуры радаваў сваімі мілагучнымі песнямі. А вечарам салістка эстраднай студыі Карына Валанчутэ выступіла з сольным канцэртам. Ганна Хадаровіч.
Ко дню строителя: ПМК-21

Ко дню строителя: ПМК-21

Актуально, Профессия
ПМК-21 — адно з буйнейшых у раёне будаўнічых прадпрыемстваў. І не толькі па колькасці работнікаў, але і па машынна-трактарным парку. Аднак тэхніка застаецца мёртвай без чалавечых рук. І, як зазначае дырэктар арганізацыі В.С.Лук’янчук, цяпер трэба ўсю ўвагу сканцэнтраваць на кадравым пытанні. — Сёлета мы яшчэ набываем дадатковых будаўнічых агрэгатаў на суму каля чатырох мільярдаў рублёў,— расказвае Васіль Сцяпанавіч.— Гэта вялікія капіталаўкладанні, і яны павінны прыносіць сваю карысць прадпрыемству. Таму нам неабходны людзі, якія здолеюць на такой тэхніцы працаваць. — Што зараз уяўляе калектыў ПМК-21? — За некалькі апошніх гадоў наш калектыў значна амаладзіўся. Так, пэўная рызыка ёсць, калі большасць работнікаў маюць невялікі стаж работы — звыш 100 чалавек працуюць у нас да аднаго год
Подробности спасения на Пружанском озере: мальчика откачал житель Санкт-Петербурга

Подробности спасения на Пружанском озере: мальчика откачал житель Санкт-Петербурга

Актуально
Нядаўна наша газета паведамляла аб тым, што на гарадскім возеры ў Пружанах суботнім вечарам быў выратаваны хлопчык. Самы актыўны ўдзел у яго выратаванні прымаў Станіслаў  Весялоўскі — жыхар Санкт-Пецярбурга. У НАШ ГОРАД Станіслаў Валянцінавіч  прыехаў ужо другі раз, разам з выхаванцамі СДЮШАР №1 Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга на двухтыднёвыя вучэбна-трэніровачныя зборы, якія праходзілі ў Лядовым палацы. Хакеем займаецца яго сын Аляксей. Той суботні вечар расійскія госці вырашылі правесці на гарадскім возеры. — Раптам пачуў крык жанчыны, — успамінае Станіслаў Валянцінавіч. — На бераг выцягнулі з вады  хлопчыка без прыкмет жыцця. Адразу кінуўся да яго і пачаў рабіць штучнае дыханне (некалі ў маладосці я працаваў выратавальнікам у дзіцячым аздараўленчым лагеры). У гэты час другі мужч
Спустя 30 лет  вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Спустя 30 лет вернулись в юностью выпускники совхоза-техникума

Профессия, Сельское хозяйство
30-годдзе Маскоўскай Алімпіяды для выпускнікоў аддзялення механізацыі сельскай гаспадаркі Пружанскага саўгаса-тэхнікума (група 58) супала з 30-годдзем заканчэння імі навучальнай установы. ПРАХОЖЫЯ на вуліцы Маякоўскага 17 ліпеня сталі сведкамі неардынарных паводзін самавітых мужчын, якія  кідаліся адзін аднаму ў абдымкі. Не дзіўна: сярод іх былі і такія, хто не бачыўся на працягу ўсіх гэтых 30 гадоў.  Нямала намаганняў прыйшлося прыкласці запрошаным на сустрэчу былым выкладчыкам, каб у сталых мужчынах пазнаць тагачасных Ваню, Пецю, Дзіму... Экскурсія па навучальных аўдыторыях, кабінетах, лабараторыях, майстэрнях узмацніла настальгічныя пачуцці па далёкіх часах, якія кавалі з 15-гадовых вясковых хлапчукоў годных  мужчын, добрых спецыялістаў. Працягам сустрэчы стаў своеасаблівы «кругл
В микрорайоне «Северный» возможно появится СШ №6

В микрорайоне «Северный» возможно появится СШ №6

Новости
Сучасны этап добраўпарадкавання Пружан мы звязваем з рэспубліканскімі «Дажынкамі». Але за прайшоўшыя сем гадоў у нас не толькі падтрымлівалі парадак, але і будавалі, паляпшалі, рамантавалі... Толькі ў будаўніцтва новых аб’ектаў укладзены мільярды рублёў. Чым больш робіцца – тым больш патрабуюць. Асноўная колькасць пытанняў, якія задаюць гараджане карэспандэнтам «раёнкі», тычыцца менавіта добраўпарадкавання вуліц. З іх мы і пачалі нашу гутарку з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама А.В.БУШУКОМ. — У райцэнтры агульная працягласць вуліц складае больш за 73 кіламетры. Гэта складана для добраўпарадкавання,— расказвае Аляксандр Вячаслававіч.— Напрыклад, г.Бяроза — большы па насельніцтву, але там больш шчыльная забудова. У нас жа, нягледзячы на масавае будаўніцтва шматпав

1 августа — День железнодорожника

Актуально, Профессия
Міма чыгуначнага вакзала, натужліва пастукваючы коламі, праходзяць саставы. Жаночы голас аб’яўляе аб прыбыцці чарговага цягніка... Прыклад добрасумленных адносін да сваіх абавязкаў паказвае дзяжурная Марыя Арбузава (на здымку), якая працуе на станцыі больш як 30 гадоў. Абвесткі аб адпраўленні цягнікоў — гэта мізэр у моры ўсёй яе работы. Акрамя таго, дзяжурны па станцыі кіруе рухам паяздоў: пераводзіць стрэлкі, падае грузы, выцягвае паражнякі, распараджаецца пагрузкай і выгрузкай саставаў... — Нягледзячы на вялікі груз адказнасці, які ўскладаецца на мае плечы, я нават у свой першы рабочы дзень не адчувала боязі, — гаворыць Марыя Паўлаўна. Застаць намесніка начальніка станцыі Аранчыцы Валерыя Саўчука на месцы аказалася не так і проста: на чыгунцы ў кожнага спраў шмат. Хіба што толькі

Как пройти водительскую медицинскую комиссию в Пружанах? И другие вопросы дежурному корреспонденту

Актуально
Аляксей Фёдараў: —У мінулым годзе дарогу на Вялікія Якавічы падсыпалі шчэбнем. Для пешаходаў і веласіпедыстаў стварылася рэальная пагроза. І для аўтамашын — таксама. Каменне «страляе» з-пад колаў. Асфальту для гэтай  дарогі мы не просім. Але хаця б падсыпку якую зрабілі. Па адказ мы звярнуліся да начальніка ДРБУ-140 А.В.Суботы. Ён патлумачыў, што на гэтай дарозе зроблена аснова пад асфальтабетон. Ужо адпраўлена пісьмо ў «Брэстаблдарбуд» з просьбай, каб дарога на Вялікія Якавічы пры наяўнасці сродкаў была ўключана ў план будаўніцтва на 2011 год. М.Я.Шамшорык жыве ў доме №6 па вуліцы Савецкай. Прама пад яе вокнамі — дах цэнтральнага ўніверсама. — Вы б пабачылі, што робіцца на гэтым даху,— абуралася жанчына.— Людзі выкідваюць туды свае бытавыя адходы, нават старую мэблю. Некалькі разоў я пры

Директор КУПП «Коммунальник» ответил на вопросы наших читателей

Актуально
Мяркуючы па колькасці тэлефанаванняў, якія паступілі да дырэктара КУВП «Камунальнік» А.Ф.ШОПІКА, сфера жыллёва-камунальных паслуг — самая хвалюючая для жыхароў раёна. І, напэўна, самая балючая. Па шэрагу пытанняў Алег Фёдаравіч даў заданні дырэктарам філіялаў разабрацца ў кароткія тэрміны. Найбольш цікавыя з іх мы сёння публікуем. СІТУАЦЫЮ ПАПРАВІЦЬ МОЖНА  Жыхары дома №2 па вуліцы Юбілейнай: —У нас зрабілі шатровы дах, але не паставілі сеткі на вентыляцыйныя вокны. У выніку гарышча абжылі галубы, якія ператварылі яго ў сметнік і забілі вентыляцыйныя шахты. Нам сказалі, што трэба пісаць заяву ў «Жилищник», але мы вырашылі спачатку звярнуцца да Вас. — Лічыце, што заява ваша да нас паступіла. Абавязкова пачысцім дах і вентыляцыйныя шахты, на вокны ўстановім сеткі ад галубоў — да 1

Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Новости, Профессия
Чатыры гады назад работнікі магазіна «Палявы» занялі першае месца на абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які штогод праводзіцца сярод прадаўцоў спажывецкай кааперацыі Брэстчыны. Некалькі гадоў паўтарыць гэтае дасягненне не ўдавалася, хаця пружанскія кандыдаты і траплялі ў прызавую тройку. Але нядаўна на аналагічным конкурсе (ён праводзіўся два тыдні таму) зноў названа лепшай па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых тавараў прадавец магазіна «Палявы» Вольга Насытка (на здымку). За што і атрымала  адпаведны дыплом. Ален Сідарэнка.

Александр Лукашенко остался доволен увиденным на Пружанщине

Актуально
У мінулую суботу з рабочым візітам Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка наведаў  Пружаншчыну. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы была ўборачная кампанія, знаёмства з тэхналогіяй вырошчвання кукурузы і, што вельмі актуальна, — развіццё малой энергетыкі (на здымку: А.Р.Лукашэнка ў час наведвання Пружанскай цеплаэнергацэнтралі). Трымаючы сваё абяцанне: кантраляваць ход уборачнай кампаніі, найперш Прэзідэнт наведаў поле ААТ “Агра-Калядзічы”, дзе вялася ўборка збожжа. Там яго сустракалі губернатар Брэстчыны К.А.Сумар, старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, суправаджаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання М.І.Русы. На момант візіту Прэзідэнта ў гаспадарцы ўжо была сабрана трэцяя частка ўраджаю. Аднак, нягледзячы на складанасці ўборкі з-за надзвычай спякотнага надвор’я, дырэктар П.С.Якімавец а

Стреляли по знакам, а попали в лося?

Актуально, Экология
Чаго толькі ні просіць душа, падагрэтая алкаголем! Два Міколы — Раманчук і Краўчук, Аляксандр Шурын (усе яны былі на падпітку) і з імі Міхаіл Зубеня вырашылі... пастраляць у дарожныя знакі. Відаць, менавіта таму і паклалі ў аўтамабіль паляўнічую стрэльбу і фару-шукальнік. Выехаўшы на аўтадарогу, аматары вострых адчуванняў пачалі асвятляць яе і ўскраек лесу ў пошуках тых самых знакаў. Аднак тут у іх поле зроку, як на бяду, трапіў лось. Хлопцы некалькі разоў стрэлілі ў яго праз адчыненую фортку аўтамабіля. Вялікі звер, як падкошаны, упаў у снег. Тут жа, у лесе, туша была разабрана. Браканьерства здарылася 20 лютага на тэрыторыі 44 квартала Бярозаўскага лясніцтва Пружанскага лясгаса, які прымыкае да аўтадарогі на Ружаны. «Стралялі па знаках», а дакладней, палявалі сябрукі без належнага на