Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

У пружанской молодежи появится зона отдыха, а поможет ЮНЕСКО

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Арганізацыя ЮНЕСКА ў структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый займаецца вырашэннем пытанняў адукацыі, культуры і навукі, рэалізуе вялікую колькасць праграм, якія тычацца моладзі, развіцця культуры і адраджэння духоўнай спадчыны шэрагу краін. Напрыклад, у Беларусі дзейнічаюць праекты «Замкі Беларусі», «Моладзь у журналістыцы» і іншыя. Але галоўнай ініцыятывай у нефармальнай адукацыі маладых людзей з’яўляюцца акадэміі і ўніверсітэты клубаў ЮНЭСКА. Што такое МЛУКЮ? Сёлета прайшоў пятнаццаты Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА «МЛУКЮ-2010». З 1996 года ён праводзіцца ў Беларусі Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. І сёння гэты лагер не мае аналагаў у краінах СНД. За пятнаццаць гадоў у Летнім універсітэце навучалася больш за дзве тысячы маладзёжных

Агроэкотуризм по-клетновски

Актуально, Экология, Экономика
З развіццём у нашай краіне аграэкатурызму амаль у кожным раёне рэспублікі былі адкрыты і цяпер паспяхова функцыянуюць шматлікія аграсядзібы. Аднак нямногія з рэгіёнаў Беларусі могуць пахваліцца цэлымі турыстычнымі комплексамі. Яшчэ нядаўна не было іх і на Пружаншчыне. Усё змянілася з пачаткам узвядзення турыстычнага комплекса каля вёскі Клятное. Новае прыватнае прадпрыемства — фермерская гаспадарка «Белавежтур» — было зарэгістравана па ініцыятыве нашага земляка, вядомага бізнесмена з Санкт-Пецярбурга М.А.Бурнаса. Паўгода назад, у многім дзякуючы намаганням Мікалая Аляксеевіча, у Клятное прыйшоў прыродны газ. Як тады зазначыў прадпрымальнік, магчыма, блакітнае паліва стане крыніцай для ажыўлення жыцця ў аддаленай вёсцы. Узвядзенне турыстычнага комплекса, мяркуецца, стане таксама падставай

Встречи в «реале»: Елена и ее куклы

Культура, Молодёжный клуб
Магчыма, не ўсе знаёмыя ведаюць, што Алена Зубко (дзявочае прозвішча Фёдарава) захапляецца шыццём мяккай цацкі. А вось на форумах папулярных беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў для бацькоў пружанскую майстрыху паважаюць, а работы яе хваляць. Шыць Алена ўмее даўно, некалі наведвала разнастайныя гурткі, займалася ў Веры Міхайлаўны Лапукі. Да таго ж, выдатна шые Аленіна мама, а хросная (выкладчыца ва ўніверсітэце) у часы дэфіцыту рабіла цацкі сваімі рукамі. Падчас першага дэкрэтнага адпачынку Алена шыла сыну розныя развіваючыя цацкі, з карабкоў ад запалак рабіла машынкі. Але новае дыханне жаданне майстраваць сваімі рукамі набыло падчас другога дэкрэту. Наогул Алена лічыць, што дэкрэт – самая пара рэалізоўваць творчыя задумы, маўляў, вольнага часу шмат. На партале http://rebenok.by/ маладая мам

80 литров молока в день продает семья Трайберов с д. Шубичи

Актуально, Сельское хозяйство
У апошнія гады колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у раёне значна скарацілася. Па гэтай прычыне змяншаецца і пагалоўе кароў на падворках вяскоўцаў. Але з гэтага правіла ёсць і прыемныя выключэнні. На тэрыторыі Шаняўского сельсавета колькасць кароў прыватнага сектара пачала стабілізавацца. Асобныя грамадзяне нават маюць у сваёй гаспадарцы па некалькі кароў. На падворку Валерыя і Алены Трайбераў з вёскі Шубічы іх чатыры. Жыццё раскідала шматдзетную сям’ю Трайбераў па ўсім свеце. Этнічныя немцы, яны не па сваёй волі апынуліся ў Казахстане. Пасля развалу Савецкага Саюза давялося перажыць чарговае ўзрушэнне. — Кінуты былі практычна на выжыванне, — успамінае пра тыя часы Валерый Віктаравіч. — Не было ніякай работы. Каб пракарміцца, вымушаны былі трымаць у сваёй гаспадарцы 12 кар

Активисты колледжа объединяются в «Легион»

Актуально, Молодёжный клуб
Моладзь заўсёды мела патрэбу ў моцных лідэрах. І калі такія лідэры з’яўляліся, жыццё маладых людзей мянялася непазнавальна. Тое ж можна сказаць пра навучэнцаў каледжа. Дзякуючы менавіта такім, ініцыятыўным і неабыякавым да праблем маладых людзей педагогам, там быў створаны маладзёжны клуб аховы правапарадку “Легіён”. За год дзейнасці клуб сабраў у сваіх радах не толькі лепшых навучэнцаў, заняўся выхаваннем праблемных. Як? Спатрэбіліся давер маладых і шчырае жаданне стварыць для іх сапраўды цікавае студэнцкае жыццё. А пачыналася ўсё з яднання такіх жа актыўных і маладых выкладчыкаў – Дзмітрыя Шыракова, Сяргея Зайко, Генадзя Ляуты і Таццяны Хадаровіч. Раней кожны з іх па асобку займаўся і выхаваннем навучэнцаў, і арганізацыяй іх вольнага часу, пакуль аднойчы не зразумелі: разам гэта буд

Голландский журналист помогает находить могилы погибших во время ВОВ

Актуально
Яшчэ не пастаўлена апошняя кропка ў гісторыі Другой сусветнай вайны, яшчэ шмат белых плям на старонках самых жудасных падзей мінулага стагоддзя. Пошукавая работа вядзецца не толькі на тэрыторыі былых рэспублік Савецкага Саюза, але і ў Еўропе. Малады галандскі журналіст Рэмка Рэйдынг добраахвотна займаецца пошукам сваякоў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Германіі і Галандыі  салдат і вязняў канцлагера, якія былі пахаваны на Савецкім Полі Славы ў г.Амерсфоорце (Нідэрланды). За дзесяць гадоў пошукаў Р.Рэйдынг ужо знайшоў сем‘і больш за 160 салдат. На гэты раз ён зацікавіўся лёсам стралка 969-га стралковага палка 223 стралковай дывізіі чырвонаармейца Аляксея Андрэевіча Андрэева, які памёр ад ран 28 мая 1945 года. Дакладна вядома, што яго сваякі жылі ў Баранавіцкім раё
Жители д. Купичи хотят жить лучше, поэтому обратились в Администрацию Президента

Жители д. Купичи хотят жить лучше, поэтому обратились в Администрацию Президента

Актуально, Сельское хозяйство
Такога сходу, які адбыўся 19 жніўня, у Купічах не было, відаць, даўно. У цэнтры вёскі сабралася каля трох дзесяткаў яе жыхароў. Да іх на сустрэчу  прыехалі  прадстаўнікі раённай і мясцовай улады. У людзей, як сведчыла з ліста, дасланага ў Адміністрацыю Прэзідэнта, накапілася шмат пытанняў. Вырашыць іх на месцы і паспрабавалі прыбыўшыя. Аднак, як аказалася, большасць пытанняў, выкладзеных у лісце, былі зусім не ад жыхароў вёскі, як там значылася, а ад яго аўтара – В.У.Пілюціка. У самым пачатку сходу  “галоўны адказчык” — старшыня Шарашоўскага пасялковага Савета дэпутатаў  В.А.Малышкевіч не паспеў нават зачытаць усе выкладзеныя ў лісце прэтэнзіі, як людзі зашапталіся: “А ў нас пра гэта ніхто не пытаўся, і мы пад гэтым не падпісваліся”. Аўтар пісаў пра многае. І пра тое, што соткі для пас

«Легкая рука» магазина «Сам»

Актуально, Реклама
Магазін «САМ», які знаходзіцца ў сіці-цэнтры «Наш дом» па вуліцы Заводскай, займеў вялікі аўтарытэт у пружанцаў: многія лічаць, што тут можна набыць практычна ўсё. Спачатку магазін прапаноўваў толькі бытавую тэхніку, аднак за гады існавання яго асартымент папоўніўся і іншымі відамі прамысловай прадукцыі. І настолькі, што летась «САМ» пашырыў гандлёвыя плошчы. Асноўны профіль магазіна захаваўся: тут прапануецца самы шырокі спектр бытавой тэхнікі, ад эканом-класа да элітных мадэляў. Асобныя стэлажы выдзелены пад дробную тэхніку, дзе да ўвагі гаспадынь прапануюцца чайнікі, прасы, сокавыціскалкі, блэндары, марынатары і многае іншае. Ёсць і навінкі касметычнай індустрыі, з дапамогай якіх можна з’эканоміць час на наведванні салонаў прыгажосці. Патрэбнае на паліцах знойдуць і сапраўдныя гаспадар
Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

Культура, Новости
Выязная калегія Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь, якая адбылася на тэрыторыі нашага раёна стала даволі значнай падзеі для Пужаншчыны. І не дзіва, бо апошні раз падобнае мерапрыемства праводзілася на Пружаншчыне 27 гадоў таму. Тады ў якасці падарунка аддзел культуры нават атрымаў аўтобус. Цяперашні міністр культуры П.П.Латушка больш прымаў падарункі сам. Хаця прычына яго прыезду на Пружаншчыну была не менш значнай: Паўла Паўлавіча цікавіла, што робіцца ў раёне па праграме абнаўлення вёскі для ўстаноў культуры. Побач з гэтым вывучалася і практыка работы ўстаноў культуры ў аграгарадках. Забягаючы наперад, скажу, што ўбачанае міністра ўразіла, аб чым ён і пакінуў адпаведны запіс у кнізе гасцей Кляпацкага СДК. А першымі гасцей сустракалі Ружаны. У выязной калегіі прымалі ўдзел не тол
Легко ли собраться в школу в Пружанах?

Легко ли собраться в школу в Пружанах?

Актуально, Молодёжный клуб, Экономика
Час дэфіцыту і доўгіх чэргаў па самае неабходнае адышоў у гісторыю. Маё пакаленне, наогул, ведае пра яго ў асноўным з расказаў старэйшых ды з асабістых скупых успамінаў, калі бацькі час ад часу прыносілі нейкае адзенне і беражліва хавалі ў шафе, прыгаворваючы: «Хай будзе на выраст! А потым — як знойдзеш...» На шчасце, сёння мы не ведаем, што такое купляць у запас: балазе, цяпер на прылаўках магазінаў хапае ўсяго. Пашчасціла сучасным мамам і татам: ім збіраць дзяцей у школу куды лягчэй, чым гэта было нашым бацькам некалі... Аднак ці так ужо ёсць чаму зайздросціць? -Сёлета ў нас асноўныя пастаўшчыкі школьнага асартыменту — швейныя фабрыкі і прадпрыемствы «Бараўчанка» (Барана-вічы), «Славянка» (Бабруйск), «Калінка» (Салігорск), «Камінтэрн» (Гомель), «Надзея» (Брэст), «Эліз» (Дзяржынск), «Н

Водный дворец примет посетителей уже в сентябре

Здоровье, Новости, Спорт
Ужо ў верасні Водны палац прыме першых наведвальнікаў, паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Сяргей Шчыпанаў. Водны палац уключае 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнесам. Тут жа будуць размешчаны зала для гульні ў більярд, кафэ. Пружаны стануць другім у Брэсцкай вобласці райцэнтрам, дзе з’явіцца аквапарк. У мінулым годзе падобны аб’ект адкрыўся ў Кобрыне.

Прокурор района прокомментировал самые громкие дела этого года

Актуально
Бягучы год на Пружаншчыне багаты на падзеі. Але, на жаль, не ўсе яны былі станоўчымі, а некаторыя з іх трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў. Разглядам і праверкамі займалася і пракуратура. Даць каментарыі да найбольш «гучных» спраў мы папрасілі пракурора  раёна М.І.ЗАПАРОШЧАНКУ. — Міхаіл Іванавіч, у пачатку лета ў горадзе абваліўся балкон. Наколькі вядома, ужо ёсць вынікі праверак па гэтым факце. — Так, восьмага чэрвеня з чацвёртага паверха жылога дома №2 па вуліцы Кобрынскай абваліўся балкон. Праверка праводзілася згодна з артыкулам 184 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ. Тым больш, што ёсць і пацярпелыя — жанчына, якая на ім стаяла ў той момант, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця. Была прызначана будаўніча-тэхнічная экспертыза, якую праводзілі спецыялі

Вопрос начальнику милиции: почему виновный в аварии все еще за рулем?

Новости
Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў: У ліпені ў нашым пасёлку Клепачы адбылося жудаснае здарэнне: у аварыі загінуў малады хлопец. Ён ехаў на мапедзе і яго збіў "КАМАЗ". Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па віне вадзіцеля грузавіка, але ён па-ранейшаму раз'язджае на сваім аўто. Гэта азначае, што ён не быў нават пазбаўлены вадзіцельскіх правоў... Жыхар в.Клепачы. -- Па тым выпадку была ўзбуджана крымінальная справа, расследаваннем якой займаецца ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. Трэба адзначыць, што мінімальны тэрмін гэтага працэсу займае ад двух месяцаў, а значыць толькі пасля верасня варта чакаць вынікаў. Адразу пасля ДТЗ папярэдняе заключэнне прычын аварыі даюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Але, падкрэслю, папярэдняе: усе абставіны з
В Зеленевичах отпраздновали дожинки

В Зеленевичах отпраздновали дожинки

Новости, Сельское хозяйство
У суботу, 14 жніўня, дажынкі адсвяткавалі ў філіяле РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга-Зеляневічы». Мерапрыемства стала таксама своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці гаспадаркі за пяцігодку. Менавіта пяць гадоў таму сельскагаспадарчае прад-прыемства, якое мела вялікую крэдыторскую запазычанасць, стала структурным падраздзяленнем РУП «Брэстэнерга». Як зазначае генеральны дырэктар У.М.Шышко, за гэты перыяд у вытворчасць было ўкладзена нямала сродкаў. Але праз кароткі тэрмін з’явілася і аддача. Падчас урачыстасцей было запланавана шмат прыемных падзей і сюрпрызаў. Адным з іх стала навіна для сям’і Дуброўнікаў: Віктару і Юліі ўручылі ключы ад новага доміка. Шмат падарункаў навасёлы атрымалі ад гасцей. Акрамя таго, ім быў уручаны сертыфікат на льготны крэдыт на набыццё мэблі і бытавой тэхн
Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Пружанские пожарные провели учения со школьниками

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия
Традыцыйна над адной з аздараўленчых змен у дзіцячых лагерах шэфства бяруць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сёлета выбар выпаў на чацвёртую змену летніка на базе Рудніцкай школы. «Гарачая дзявятка» — так называўся атрад — аб’яднала дзяцей не толькі з Пружанскага, але і Бярозаўскага, Баранавіцкага раёнаў і Брэста. Спецыяльна для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, накіраваная на прапаганду пажарнай бяспекі. На працягу ўсёй змены праводзіліся спаборніцтвы, конкурсы малюнкаў на зададзеную тэму. Перад дзецьмі з тлумачальнымі лекцыямі выступалі супрацоўнікі РАНС. Найбольш запамінальнымі для дзятвы сталі конкурс на апрананне баявога адзення, пажарная эстафета і начныя трэніроўкі. Дарэчы, у спаборніцтвах лепшымі сталі дзяўчынкі, аднак без падарункаў ад арганізат