Мир увлечений: от витражей становится светлей
У адной са старадаўніх кніг я прачытала, што калі чалавек глядзіць наперад, Бог здымае з яго далоні прадвызначаны пры нараджэнні лёс. І аддае жыццё ў яго асабістыя рукі: маўляў, будуй яго сам, як хочаш і можаш! Галоўнае ў гэтым выпадку — знайсці тую справу, якая будзе прыносіць табе задавальненне і дзеля якой ты гатовы працаваць нават бясплатна...
Я ЎСПОМНІЛА пра гэта, калі сустрэлася з Людмілай Андросавай. Спачатку на рынку ў Пружанах, а потым — у яе ўтульнай кватэры ў шматпавярховым доме ў Новых Засімавічах.
Найперш жанчына прыцягнула мяне сваім некалькі незвычайным для Пружан заняткам: ужо шмат гадоў яна займаецца вырабам ветражоў. Прайсці міма апраўленых у рамкі шклінак, падобных на рознакаляровыя «райскія» птушкі, было немагчыма. Побач спыніліся такія ж зацікаўленыя творчасцю жанчыны









