Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

До какого возраста платить алименты? Рассуждаем здесь

Актуально, Юридическая консультация
ПАДНЯЦЬ на абмеркаванне праблемы пар, якія знаходзяцца ў разводзе, а дакладней, утрымання іх дзяцей, падштурхнуў званок нашай чытачкі Вольгі. Жанчына лічыць несправядлівым заканадаўства, якое сёння рэгламентуе парадак выплаты  аліментаў. Абедзве дачкі Вольгі вучацца ў ВНУ на платнай аснове. Пры дасягненні імі 18-гадовага ўзросту яна перастала атрымліваць аліменты ад былога мужа. Бацька дзяўчат дапамагаць ім вучыцца не хоча. Ён перакананы: калі, паводле заканадаўства, для яго закончылася гэтая «кабала», значыць, ён больш нічога нікому не абавязаны. Усе гэта так, але як жа наконт маральных абавязкаў? Што думаюць наконт гэтага тыя, хто таксама сутыкаўся з праблемай? Ірына: — Прыкра, калі бацька ў такіх выпадках адмаўляецца дапамагчы вывучыцца, стаць на ногі сыну ці дачцы. У мяне, праўда, звя
Музей Сапег собирает экспонаты

Музей Сапег собирает экспонаты

Культура, Ружанские мотивы
У правым флігелі ўязной брамы палацавага комплексу Сапегаў актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У хуткім часе там з’явяцца музей роду Сапегаў і зала для выстаў, а таксама магазін сувеніраў. Улічваючы даволі выгаднае геаграфічнае і эканамічнае становішча Ружан, на гістарычны аб’ект ускладаюцца спадзяванні па павышэнні аб‘ёму платных паслуг у галіне культуры. А тое, што палац будзе прыцягваць турыстаў, не ставяць пад сумненне: над стварэннем музея працуюць лепшыя дызайнеры рэспублікі. Сёння спецыялісты, якія займаюцца пошукам экспанатаў, наладзілі цесную сувязь з вядучымі гістарычнымі музеямі Беларусі і краін бліжэйшага замежжа — Польшчы і Літвы. Але экспанаты ў асноўным будуць уяўляць сабой копіі, паколькі арыгінальных рэчаў, якія маюць якое-небудзь дачыненне да роду Сапегаў, у нашай кр
На городской площади прошла осенняя ярмарка

На городской площади прошла осенняя ярмарка

Актуально, Сельское хозяйство
Восеньскія кірмашы ўжо сталі для раёна традыцыйнымі святамі. Дзякуючы ім у гараджан ёсць магчымасць запасціся на зіму больш таннай агароднінай і садавінай,  а ў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі — зарабіць «жывыя» грошы. Дарэчы, рэкамендуем форекс. «Прыжыўся» кірмаш на цэнтральнай вуліцы Савецкай. У мінулую нядзелю аўтамашыны з сельгаспрадукцыяй пачалі пад‘язджаць з самага ранку. Першымі пакупнікамі сталі людзі пажылога ўзросту. Яны выстраілі чэргі ля аўтамашын з бульбай, капустай і іншай агароднінай. Сельгасвытворцы радавалі колькасцю (гандлявалі агароднінай ажно з 27 аўтамашын), але вось цэны маглі б быць і крыху меншымі. Хаця выбар усё-такі меўся. Напрыклад, яблыкі, якія прадавалі з аўтамашыны ААТ «Жураўлінае», каштавалі 1000 рублёў за кілаграм, а побач ААТ «Айчына» іх прадавала
В «Битве границ» победили минчане

В «Битве границ» победили минчане

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Фестываль па брэйк дансу і хіп-хопу “Бітва межаў”, арганізаваны Віталем Еўтуховічам і Аляксандрам Кундам пры падтрымцы пружанскай каманды B-Style, сабраў каля 200 гледачоў і 150 удзельнікаў. Большасць гасцей была з Брэсцкай вобласці,  але прыехалі мінчане, гарадзенцы і магіляўчане.  На жаль, пружанцы не перамаглі ні ў адной з намінацый, больш за ўсіх перамог заваявалі жыхары сталіцы. Фестываль скончыўся after-party з выступленнем мінскіх каманд позна ўвечары на пляцоўцы перад Палацам культуры. Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства выказваюць вялікую падзяку дырэктару Палаца культуры Васілю Курачынскаму за дапамогу ў правядзенні фестывалю.
«Женская лига» против рака груди: в Пружанском районе 149 женщин состоит на учете у онколога с этой болезнью

«Женская лига» против рака груди: в Пружанском районе 149 женщин состоит на учете у онколога с этой болезнью

Актуально, Здоровье
22 кастрычніка ў рэспубліцы пройдзе акцыя, прысвечаная прафілактыцы рака малочнай залозы. З гэтай нагоды ў Пружанах адбылося пасяджэнне за «круглым сталом». Яго арганізавалі мясцовыя прадстаўнікі структурнага падраздзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Жаночая ліга». У мерапрыемстве прынялі ўдзел урачы, настаўнікі, вучні школ горада. Перад прысутнымі выступілі кандыдат гістарычных навук, старшыня рэспубліканскага аб’яднання «Жаночая ліга» Ніна Стужынская, урач-анколаг Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ніна Станкевіч і аўтар гэтага артыкула — псіхолаг РЦГЭ Таццяна Курачынская. Рак малочнай залозы з’яўляецца найбольш частым відам злаякасных пухлін у жанчын. Сітуацыя ў нашым раёне (па выніках за мінулы год) складваецца наступным чынам. Усяго на ўліку ў ЦРБ знаход

Верить или не верить приметам? Рассуждаем тут

Актуально, Культура
На вуліцы Свабоды, каля магазіна «Ля каштана», на тратуары стаіць слуп, які ў народзе называецца «чортавы вароты». Не перастаю здзіўляцца: амаль усе яго абыходзяць, нават сцежачка вытаптана. Пры гэтым людзі выходзяць на праезную частку, што насамрэч небяспечна. Думаю: няўжо наш народ настолькі верыць у  прымхі, што гатовы рызыкнуць нават жыццём дзеля нейкіх «забабонаў»? Многія з тых , хто так робіць, ходзяць па святах у царкву. Няўжо яны не ведаюць, што забабоны — гэта грэх?Можа, варта адкрыць ім вочы, пакуль хтосьці не патрапіў пры гэтым пад колы транспарту? Можа, прыцягнуць для абмеркавання каго-небудзь са святароў? Дзякуй за ўвагу. Алекс. Чалавек сам выбірае: даверыцца Богу, прымхам ці наогул ні ў што не верыць Здавалася б, для веруючых (па дадзеных упаўнаважанага па справах рэлігій і
Орденом матери награждена жительница Пружан Екатерина Онохова

Орденом матери награждена жительница Пружан Екатерина Онохова

Новости
У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любві. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гарыць агеньчык даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці – захавальніцы сямейнага ачага. Сёлета на Пакровы краіна пятнаццаты раз адзначала Дзень маці. Урачыстасці прайшлі і ў нашым раёне, на якіх ушаноўвалі самых дастойных матуль. Ордэнам маці была ўзнагароджана Кацярына Онахава, якая выхоўвае двух сваіх і сямёра  прыёмных дзяцей. Домам радасці назваў іх дом намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец за парадак, утульнасць і шчасце, якое там жыве. — Вялікае дзякуй дзяржаве, — сказала Кацярына Мечыславаўна, — за тое, што стаць мамай я змагла не толькі двойчы, а многа-многа разоў. За тое, што ў мяне ёсць столькі дзяцей, якіх я аднолькава л
Перепись-2009: сколько нас и кто мы?

Перепись-2009: сколько нас и кто мы?

Новости
О численности, размещении и составе населения Пружанского района по данным переписи населения 2009 года Национальный статистический комитет республики Беларусь завершил ввод и автоматическое кодирование персональных данных переписи населения Республики Беларусь 2009 года и преступил к поэтапному формированию итоговых данных. Сводные статистические данные, характеризующие численность, размещение и состав населения по полу, возрасту, состоянию в браке, уровню образования, национальности, владению языками сформированы. Итоги переписи населения Республики Беларусь 2009 года показывают, что демографическая ситуация в районе остаётся сложной и численность населения продолжает сокращаться. По состоянию на 14 октября 2009 года в Пружанском районе постоянно проживало 52,5 тыс. человек, в том ч
Первые посетители остались довольны посещением Водного дворца в Пружанах

Первые посетители остались довольны посещением Водного дворца в Пружанах

Здоровье, Новости, Спорт
Лядовы і Водны палацы размешчаны побач. Для пружанцаў яны не толькі ўяўляюць сабой гонар, але і сталі цэнтрам для заняткаў спортам і фізкультурай. Да слова, Пружаны — другі ў нашай вобласці райцэнтр, дзе з’явіўся плавальны басейн з аквапаркам. Але, як сцвярджаюць спецыялісты, аналагаў нашаму няма ў Беларусі. Акрамя гардэроба і буфета, на першым паверсе размясціўся магазін спартыўнага інвентару і аксесуараў, а таксама саўна (адначасова яе можа наведаць да 20 чалавек). Сам 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, зала сухога плавання знаходзяцца на другім паверсе спартыўнага аб’екта. Дарэчы, каб максімальна паменшыць ачыстку вады хлораўтрымліваючымі сродкамі, яе праводзяць у басейне з дапамогай ультрафіялетавых лямпаў. У наведвальнікаў Воднага палаца таксама ёс
Серебро чемпионата мира и серебро чемпионата Европы по гиревому спорту завоевал пружанец Дмитрий Серый

Серебро чемпионата мира и серебро чемпионата Европы по гиревому спорту завоевал пружанец Дмитрий Серый

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Пераможцам вярнуўся з чэмпіянату свету (трохбор’е) і чэмпіянату Еўропы па гіравому спорту сярод майстроў выпускнік СШ №4 Дзмітрый Серы. Чэмпіянат, які праходзіў у г.Лухаўцы Маскоўскай вобласці 23-26 верасня, сабраў звыш трохсот спартсменаў з 17 краін свету. Узяла ўдзел у ім і беларуская каманда, Брэсцкую вобласць у якой прадстаўляў  гіравік з Пружан Дзмітрый Серы. Спартсмены спаборнічалі ў алімпійскім трохбор’і, нетрадыцыйным падняцці цяжару, сілавым жангліраванні. Прыняў удзел у спаборніцтвах і стаў чэмпіёнам свету па гіравому спорту чэмпіён Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Валерый Шары. На яго імкнуліся раўняцца астатнія. Дзевяць спартсменаў, якія прадстаўлялі Беларусь, заваявалі 7 залатых, 5 сярэбраных і 4 бронзавыя медалі. Два другія месцы — за перамогі на чэмпіянаце

Прививка от гриппа: делать или не делать?

Актуально, Здоровье
Калі на вуліцы пахаладала і ў паліклініцы прыкметна пабольшала чарга на прыём да ўрачоў, асабліва да педыятраў, усе зноў загаварылі пра грып. А мы звярнуліся да загадчыка аддзела эпідэміялогіі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М.В.ЖУКОВІЧА. — Грып з’яўляецца самым масавым інфекцыйным захворваннем,— зазначыў Максім Васільевіч,— Штогод ён выклікае эпідэміі, а перыядычна — нават пандэміі, якія ахопліваюць да 30% насельніцтва зямнога шара. Гэта вызначае галоўную актуальную сацыяльна-эканамічную і медыцынскую праблемы грыпу. — Максім Васільевіч, што ўсё-такі трэба рабіць, каб не захварэць? — Для папярэджання грыпу існуе некалькі метадаў. Іх дзеляць на спецыфічную (накіраваную на папярэджанне хваробы) і неспецыфічную (накіраваную на ўмацаванне ахоўных сіл арганізма) пра-філактыку. Неспецыфічна

Дождливая погода снизила содержание нитратов в овощах, но увеличила их количество в колодезной воде

Актуально, Здоровье, Сельское хозяйство, Экология
У ЛАБАРАТОРЫІ цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адкрыта служба «Адно акно» дня работы з насельніцтвам. Цяпер, калі ты жадаеш праверыць на ўтрыманне нітратаў бульбу ці моркву, то не трэба з пакетамі агародніны бегаць па паверхах лабараторыі ў пошуках неабходнага кабінета. Пробы і заяўкі на праверку прыносяць у кабінет з выразным надпісам «Адно акно», размешчаным на першым паверсе, адразу побач з уваходам у лабараторыю. Адсюль жа праз указаны тэрмін забіраюць і гатовыя вынікі праверкі. Валянціна Дулько, якая тут працуе, чалавек адказны і ўважлівы: блытаніны ў рабоце не дапускае. Жнівень і верасень традыцыйна самыя напружаныя ў рабоце лабарантаў месяцы. Ідзе масавая нарыхтоўка садавіны і агародніны. Таму не дзіўна, што ў людзей узмацняецца цікаўнасць да якасці вырашчанага, таго, чым яны будуц
В микрорайоне «Северный» появились проблемы из-за… бескультурья жителей

В микрорайоне «Северный» появились проблемы из-за… бескультурья жителей

Актуально
Гэта менавіта той выпадак, калі тэму артыкула падказаў не чытач. У рэдакцыю патэлефанаваў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама А.В.Бушук, які з крыўдай зазначыў, што газета апошнім часам поўнасцю стала на абарону правоў жыхароў горада. Хаця побач з гэтым нялішнім было б некаторай частцы нашай аўдыторыі нагадаць і пра іх абавязкі ў дачыненні да таго месца, дзе яны жывуць. Сапраўды, за некалькі апошніх гадоў гарадскімі ўладамі зроблена вельмі многае ў плане добраўпарадкавання мікрараёнаў «Паўночны» і «Паўночны-2», якія па прыгажосці хутка пераўзыйдуць цэнтр Пружан. Пабудавана вялікая колькасць жылых і сацыяльна-культурных аб’ектаў, заасфальтаваны ўсе вуліцы, пракладзены тратуары. І гэта не мяжа: на чарзе развіццё інфраструктуры гарадскога раёна. — Аднак, як самі гарад

Игорь Хамета снова выбран председателем общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» в Пружанах

Актуально, Здоровье, Профессия
Днямі ў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” прайшоў справаздачна-выбарны сход. Пры разглядзе пытання аб выбранні старшыні арганізацыі давер зноў быў аказаны Ігару Міхайлавічу Хамеце. І не дзіўна. Сёння  на ўліку ў арганізацыі 107 чалавек, кожны з якіх можа сказаць добрае слова ў адрас свайго кіраўніка. Гэты чалавек прымае ўдзел у жыцці ўсіх сваіх падапечных, а, здараецца,  дапамагае перажыць і трагедыі. Жыццё Сяргея Залогі раздзялілася на “да” і “пасля” аварыі, у выніку якой ён страціў зрок. Першым сябрам у жыцці “пасля” для маладога хлопца стаў Ігар Хамета. Менавіта дзякуючы яго намаганням сям’я Сяргея атрымала двухпакаёвую кватэру  з сацыяльнага фонду, якую выдзеліў райвыканкам. Дарэчы, Ігар Міхайлавіч не адзіны, хто дапамог Сяргею з’ары

Впервые в рыбной ловле соревновались команды школ района

Актуально, Молодёжный клуб
Шэсць каманд работнікаў сферы адукацыі з васьмі школ раёна сустрэліся нядаўна на маляўнічым беразе возера Сялец у Бярозаўскім раёне, каб памерацца сваім майстэрствам у спаборніцтве па спартыўнай лоўлі рыбы. Азарт і добры настрой панаваў тут з першай мінуты спаборніцтва. Рыбу лавілі і з лодак, і заходам у ваду. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся як камандныя, так і асабістыя залікі кожнага. Пераможцай спаборніцтваў прызнана каманда Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса. Другое месца было прысуджана рыбаловам СШ №5, трэцяе — Шарашоўскай сярэдняй школы. У асабістым заліку перамаглі настаўнікі фізкультуры Аляксандр Дунько (Хараўская СШ), Алег Дабрадзей (СШ №5) і Мікалай Бух (Мураўская СШ). Найбольшага шчупака (700 грамаў) злавіў настаўнік СШ №5 Алег Дабрадзей. Усе пераможы адзнач