Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

На базе санатория «Ружанский» прошла международная конференция по фитотерапии

Актуально, Здоровье
У САНАТОРЫІ «Ружанскі» метады фітатэрапіі пачалі ўкараняцца практычна з першага дня работы. Тут ёсць ліцэнзія на ажыццяўленне нетрадыцыйнай медыцынскай дзейнасці менавіта праз фітатэрапію (фіта па-грэчаску азначае расліна, тэрапія — лячэнне). Праз год пасля адкрыцця санаторыя фізіятэрапеўт Таццяна Сямёнаўна Сысой прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці клінічная фітатэрапія на базе Расійскага ўніверсітэта Дружбы народаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена-карэспандэнта РАНН, галоўнага рэдактара часопіса «Практычная фітатэрапія» Уладзіміра Корсуна. У будучым Уладзімір Фёдаравіч пачаў аказваць неацэнную медыцынскую дапамогу санаторыю ў справе развіцця ў яго ўмовах фітатэрапіі і робіць гэта да цяперашняга часу. Менавіта з яго лёгкай рукі і безумоўнай падтрымкі гал

Семья Тарасевичей из Слонимцов стала победителем районного конкурса «Лучшее сельское подворье»

Молодёжный клуб
Пяць гадоў у раёне праходзіць конкурс сярод маладых сем‘яў “Лепшае сельскае падвор’е”. Яго арганізатары – аддзел па справах моладзі, РК БРСМ — з дапамогай работнікаў сельвыканкамаў  ажыццяўляюць галоўную мэту – прыцягваюць маладыя сем’і да парадку на зямлі. НА СЁЛЕТНЯЙ урачыстасці, якая прайшла ў будынку аддзела ЗАГС, ушаноўвалі сапраўды лепшых. З адзінаццаці сем’яў, якія ўдзель-нічалі ў конкурсе, пераможцай была прызнана маладая сям’я Іны і Сяргея Тарасевічаў з в.Сланімцы. Як лепшая была адзначана і сям’я Андрэя і Таццяны Нядведскіх з Мокрага. Пад апладысменты прысутных яны атрымалі падарункі ад аддзела па справах моладзі і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Дык чым жа адметныя гэтыя сямейныя пары? ІНА і Сяргей Тарасевічы за лічаныя гады здолелі стварыць каля свайго двухпавярховага

Город Пружаны является одним из лидеров по количеству фактов торговли людьми в Брестской области

Актуально, Юридическая консультация
Праблемы гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі менш вострымі не сталі. Для журналістаў у абласным цэнтры прайшоў навучальны семінар «Спецыфіка асвятлення праблемы гандлю людзьмі ў сродках масавай інфармацыі». Мерапрыемства праводзілася ў рамках праекта Еўрасаюза, Праграмы развіцця ААН і дзіцячага фонду ЮНІСЕФ. ЯК ПАКАЗВАЕ практыка, гэтая крымінальная праблема мала хвалюе жыхароў невялікіх гарадоў, у тым ліку і Пружан. А дарэмна. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама В.У.Гадлеўскі, гэта ўвогуле няправільнае меркаванне. Напрыклад, паводле міліцэйскай статыстыкі за апошнія пяць гадоў лідарамі па колькасці злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, на Брэстчыне з’яўляюцца абласны цэнтр, Баранавічы, Кобрын і Пружаны. Т

Райотдел по чрезвычайным ситуациям организовал экскурсию в Минск для пружанских школьников

Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Цікавую экскурсію арганізавала кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях для школьнікаў раёна, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па лініі МНС. У цэнтры ўвагі апынуўся Мінскі камандна-інжынерны інстытут. Вучні старэйшых класаў наведалі казармы курсантаў, азнаёміліся з умовамі пражывання і вучобы, пабывалі ў музеі інстытута, папрацавалі з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Таксама паўдзельнічалі ў практычнай трэніроўцы па тушэнні віртуальнага пажару. Акрамя таго экскурсанты наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць, дзе паглядзелі, як неабходна рэагаваць на трывожны выклік. Шмат гісторый расказалі ім супрацоўнікі рэспубліканскага музея МНС. Нягледзячы на насычанасць экскурсійнай праграмы, арганізатары знайшлі час паказаць пружанскім школьнікам і славутасці
Напротив районной библиотеки посажены дубки в честь певца Станислава Козлова

Напротив районной библиотеки посажены дубки в честь певца Станислава Козлова

Культура, Новости
У скверы ля цэнтральнай раённай бібліятэкі з’явіліся тры маленькія, непрыкметныя дрэўцы – дубкі з гадавальніка Пружанскага лясгаса, пасаджаныя па  ініцыятыве старшыні  гарадскога  камітэта ветэранаў Ніны Рыгораўны Васечка,  як даніна памяці цудоўнаму чалавеку Станіславу Канстанцінавічу Казлову. На гэтую добрую справу з радасцю адгукнуліся супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Палаца культуры, музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, музычнай школы, усе, хто яго ведаў. Чым жа выклікана такое жаданне? Незвычайная сціпласць, дабрыня і павага да іншых людзей, высокая культура і інтэлігентнасць – гэтыя і многія іншыя якасці вызначалі сутнасць душы Станіслава Казлова. Прафесійны спявак, артыст Львоўскага опернага тэатра, ён шчодра дзяліўся з жыхарамі Пружаншчыны сваім талентам.  А яшчэ ён п
Медицинские работники развеяли мифы о купании в бассейне, но напомнили правила

Медицинские работники развеяли мифы о купании в бассейне, но напомнили правила

Актуально, Здоровье, Спорт
Пасля таго, як Водны палац адчыніў дзверы, ён не пустуе. І калі першымі яго наведвальнікамі былі дзеці і падлеткі, то зараз усё больш дарослых людзей прыходзяць сюды, каб адпачыць і паправіць здароўе. І маюць рацыю! Плаванне — унікальны від спорту. Па тым агульнаўмацавальным і аздараўленчым уздзеянні, якое яно аказвае на арганізм (асабліва на сэрца і мышачны апарат), яму няма роўных сярод іншых відаў фізічнай актыўнасці. Але, каб плаванне ў басейне прыносіла карысць і задавальненне, трэба прытрымлівацца пэўных правілаў. Растлумачыць іх мы папрасілі медсясцёр Воднага палаца  Алену БУНАТУ і Вольгу МІКУЛІК. Для наведвання басейна неабходна мець купальны касцюм, зменны абутак (напрыклад, пластыкавыя шлёпанцы, сланцы), шапачку для купання, мыйныя сродкі і мачалку. Перад плаваннем абавязко

Будет ли в Шерешево работать педиатр? И другие вопросы дежурному корреспонденту

Актуально
Жыхара вёскі Харава Анатоля Васільевіча Жука цікавіць далейшы лёс былога Хараўскога дома ветэранаў. — Добры будынак,— абураўся ён,— рушыцца на вачах... Дырэктар ААТ «Айчына» У.М.Бандарэнка патлумачыў, што праектны інстытут ужо рыхтуе дакументацыю наконт аднаўлення гэтага будынка. У ім размесцяцца аб’екты прыдарожнага сервісу: кафэ і гасцініца. А побач, на месцы былога кар’ера, будзе пабудавана ахоўваемая пляцоўка для аўтамабіляў. Валянціне Паўлаўне Гаўрылавай з Пружан не даюць спакою векавыя ліпы, якія растуць ля аўтобуснага прыпынку побач з райпалівазбытам. Яны ўжо амаль сухія і ў ветранае надвор’е ствараюць небяспеку. Галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» С.В.Бабрук паабяцаў выехаць на месца і разабрацца з сітуацыяй. Калі ліпы сапраўды пагражаюць небяспекай, то яны, безумоўна, будуць сп
Восемь жителей района обратились за помощью к министру внутренних дел во время приема 3 ноября

Восемь жителей района обратились за помощью к министру внутренних дел во время приема 3 ноября

Актуально, Юридическая консультация
У мінулую сераду міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў правёў у Пружанах асабісты прыём грамадзян. Са сваімі жыццёвымі праблемамі, якія ў той ці іншай ступені датычыліся дзейнасці праваахоўных органаў, да кіраўніка ведамства звярнулася восем жыхароў раёна. 86-гадовы пенсіянер з вёскі Замошша не збіраецца мірыцца з той акалічнасцю, што пяць гадоў назад раптоўна ўсе яго зберажэнні апынуліся ў руках дагэтуль неадшуканай зладзейкі. Ветэран вайны захоўваў грошы пад падушкай: маўляў, да банка ў райцэнтр далёка дабірацца было. Мяркуецца, што злачынства ўчыніла заезджая цыганка. «Не змог я сам справіцца са злодзеем, — як бы апраўдваючыся казаў ветэран і прасіў усё ж знайсці вінаватых у яго бядзе. З болем пра загінуўшага ў ДТЗ сына прыйшла да міністра жыхарка райцэнтра.
Районное потребительское общество заготовило 24 тонны опят

Районное потребительское общество заготовило 24 тонны опят

Актуально, Экология, Экономика
Напэўна, толькі гультаі не назапасіліся сёлета грыбамі. І лісічак, і баравікоў было столькі, што, здаралася, грыбнікам кошыкаў не хапала, каб вынесці сваю здабычу з лесу. Не спалі ў шапку і нарыхтоўшчыкі. — Калі пайшлі апенькі,— расказвае старшыня філіяла «Стымул» раённага спажывецкага таварыства Уладзімір Уладзіміравіч Кабылкевіч,— прадаўцам нашых магазінаў у некаторыя дні даводзілася працаваць па 12 гадзін. Добрая праца дала свой плён: у нарыхтоўцы грыбоў «Стымул» аказаўся на першым месцы ў раёне. З 24 тон апенькаў, якія былі нарыхтаваны рай спажыўтаварыствам, 18,5 — на рахунку  шарашоўскага філіяла. Далёка вазіць апенькі нарыхтоўшчыкам не прыйшлося. Па дамоўленасці 21 тону іх прыняў на перапрацоўку Пружанскі кансервавы завод. Яшчэ тры тоны — Кобрынскі. Апенькі салёныя, марынаван
Свыше 4-х миллионов рублей заработали педагоги и школьники СШ №4 на продаже овощей со школьного участка

Свыше 4-х миллионов рублей заработали педагоги и школьники СШ №4 на продаже овощей со школьного участка

Актуально, Молодёжный клуб, Экономика
Дагэтуль там вядзецца продаж капусты, таму выручка, як плануюць у школе, складзе каля пяці мільёнаў рублёў. Але, галоўнае, агароднінай з прышкольнага ўчастка  забяспечылі школьную сталоўку. Восенню прынята падводзіць вынікі зробленага за вясну і лета. Таму і ў гэтай школе нядаўна прайшло свята ўраджаю. Па традыцыі, як сімвал добрага ўраджаю, дырэктару школы М.А.Шарашоўцу ўручылі каравай. “Наша школа, — сказаў ён, — складаючая нашай краіны, а наш ураджай – частачка беларускіх “Дажынак”. Свята ў школе доўжылася два дні. І, акрамя вучняў і настаўнікаў, яго ўдзельнікамі былі бацькі школьнікаў. Ім было чым ганарыцца: з прышкольнага ўчастка сабраны багаты ўраджай агародніны, а тэрыторыю школы яшчэ да нядаўняга часу ўпрыгожвала вялікае мноства кветак. Не жартачкі – сёлета вучні вырасцілі кал
В Пружанской женской консультации верующие уговаривают женщин не делать аборт

В Пружанской женской консультации верующие уговаривают женщин не делать аборт

Здоровье
У жаночай кансультацыі Пружанскай паліклінікі працуюць... прадстаўнікі праваслаўнага маладзёжнага Свята-Аляксандра-Неўскага брацтва. Асноўная мэта іх дзейнасці – прафілактыка абортаў і абарона сямейных каштоўнасцей. Размовы з жанчынамі, якія стаяць перад выбарам, зрабіць аборт ці не, праводзяцца па аўторках з 8 да 9 гадзін раніцы ў памяшканні кансультацыі. Да ўсяго за іх пастаянна моляцца ў манастырскім скіце ў в. Вяжное. Як сведчыць прадстаўніца брацтва Ксенія Арабей, некалькі тыдняў дзейнасці ўжо далі свае вынікі:  “З Божай дапамогай удаецца пераканаць жанчын пакінуць жыццё свайму ненарадзіўшамуся дзіцятку”. Галіна Каляда.
Пружанские школьники получили письма от Президента

Пружанские школьники получили письма от Президента

Молодёжный клуб, Новости
Дваццаць пружанскіх школьнікаў, удзельнікаў Усебеларускай акцыі БРСМ і БРПА “Пытанне Прэзідэнту”, атрымалі падзячныя пісьмы кіраўніка дзяржавы. Іх у святочнай абстаноўцы ўручылі ў чацвер у кінатэатры “Спадарожнік”. У пісьмах Аляксандр Рыгоравіч падзякаваў вучням за цікавыя пытанні. У акцыі, як паведаміла першы сакратар РК БРСМ Таццяна Дзядзюн, прынялі ўдзел школьнікі многіх школ горада і раёна, навучэнцы каледжа. Як сведчыць з пытанняў, дзяцей і падлеткаў хвалююць вельмі многія аспекты жыцця, і не толькі школьнага. Яны цікавіліся, напрыклад, ці будуць павышаны зарплаты іх бацькам, чаму цяжка знайсці новую работу? Падымалі пытанні, якія тычацца дзесяцібальнай ацэнкі ведаў вучняў, павелічэння колькасці бюджэтных месцаў у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, забяспечанасці ш
Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Актуально, Культура
— Здарова начавалі! — гучала ў цішыні восеньскага лесу. Салідныя мужчыны ў вайсковых мундзірах і фуражках з чырвонымі аколышкамі паціскалі адзін аднаму рукі і сардэчна абдымаліся... У мінулую суботу ва ўрочышчы «Высокая гара», побач з помнікам-капліцай, узведзенай непадалёку ад вёскі Паддубна ў памяць аб 1812 годзе і адважных воінах, загінуўшых у бойцы падчас руска-французскай вайны, сабраўся казачы круг вобласці. Яго прадстаўлялі таварыствы з Брэста, Кобрынскага, Камянецкага і Пружанскага раёнаў на чале з атаманам Брэсцкай казачай акругі казачым палкоўнікам Р.Р.Матузкам. Пасля пастраення казакаў каля разгорнутых сцягаў святары  справілі малебен «Вечная памяць» у гонар воінаў, «жыццё сваё аддаўшых за веру, цара і Айчыну». Згодна з гістарычнымі звесткамі, сярод амаль двух тысяч заг
31 октября – День автомобилиста и дорожника

31 октября – День автомобилиста и дорожника

Актуально, Профессия
Без людзей, якія ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень аўтамабіліста і дарожніка, — ужо не ўяўляецца сучаснае жыццё. Настолькі важнае месца транспартныя сродкі займаюць ў нашай паўсядзённасці. І да аўтадарожнай галіны, па сутнасці, мае дачыненне кожны чалавек: адны ездзяць на сваім аўто па дарогах, якія будуюцца і абслугоўваюцца адпаведнымі службамі, другія з’яўляюцца пасажырамі грамадскага аўтатранспарту... Камфартабельнымі паездкі жыхароў Пружаншчыны робіць філіял ААТ «Брэстаблаўтатранс» «Аўтапарк №11». Напярэдадні прафесійнага свята наша гутарка з яго дырэктарам  А.П.ВАКУЛЬЧЫКАМ. — Анатоль Пятровіч, з якімі вынікамі прадпрыемства ўвайшло ў апошні квартал года? — Сёлета аўтапарк дасягнуў нядрэнных вынікаў па ўсіх асноўных прагнозных паказчыках, як
Во время акции «Наш чистый лес» из лесов района вывезено 70 кубометров мусора

Во время акции «Наш чистый лес» из лесов района вывезено 70 кубометров мусора

Актуально, Экология
23 кастрычніка Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзілася дабраахвотная акцыя «Наш чысты лес». У ёй прынялі актыўны ўдзел усе працаўнікі лясгаса. Ім дапамагалі работнікі сельвыканкамаў, школьнікі. У выніку з лясоў вакол населеных пунктаў і ўздоўж аўтадарог сабрана і вывезена каля 70 кубаметраў смецця. Нягледзячы на немалую работу, якую праводзяць лясгас па папярэджанні засмечанасці лясоў бытавымі і будаўнічымі адходамі, праблема па-ранейшаму застаецца вострай. Дарэчы, згодна з артыкулам 15.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, забруджванне лясоў караецца не толькі папярэджаннем, але і штрафам у памеры да 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў). Каб не прыйшлося прымяняць адміністрацыйныя меры, давайце адносіцца да галоўнага багацця краі