В Пружанах опять не будет Купалля
З 6 на 7 ліпеня адзначаецца самае таямнічае і рамантычнае, ахутанае мноствам легенд і містычных гісторый свята. Як сведчаць нашы продкі, менавіта ў гэтую ноч ведзьмы ўстройваюць шабаш, русалкі спрабуюць зацягнуць свае ахвяры пад рачныя пні і карчы, а кожнага, хто наведвае лес, падсцерагаюць лесуны. Як і тысячу гадоў таму, у гэты вечар юнакі і дзяўчаты зноў будуць плясці вянкі, загадваць жаданні, пераскокваць цераз вогнішча, купацца пад загадкавым святлом Месяца і, безумоўна, шукаць Папараць-кветку. Гэта адно з нямногіх свят, традыцыі якога амаль не змяніліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста.
У глыбокай старажытнас














