Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Деревня Шубичи: Achtung! Panzer!

Молодёжный клуб
На гэтым тыдні ў рэдакцыю патэлефанавалі  некалькі чалавек: маўляў, прыязджайце ў вёску Шубічы і паглядзіце, які танк зрабілі тут са снегу.  Як высветлілася, танк мадэлі КВ-5 у натуральную велічыню  змайстравалі аматары анлайн гульні World of Tanks з Пружан. Справа ў тым, што на гульнёвым форуме быў аб’яўлены конкурс на лепшы танк, злеплены са снегу. На працягу тыдня восем хлопцаў выношвалі ідэю, выбіралі мадэль, шукалі малюнкі і чарцяжы. У выніку спыніліся на танку КВ-5, мадэлі, якая была распрацавана, але не трапіла на ўзбраенне Чырвонай арміі. Тым не менш, яна вельмі папулярна ў камп‘ютарнай гульні. На вылепліванне было затрачана два дні. У якасці матэрыялу сабралі ўвесь снег у радыусе 70 метраў. А потым танк пафарбавалі спецыяльна купленай фарбай з балончыкаў. Вынікі конкурсу
Душа волейбольной команды — Влада Хвесюк

Душа волейбольной команды — Влада Хвесюк

Молодёжный клуб, Спорт
У рамках абласной спартакіяды школьнікаў у Брэсце прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак 1997-1998 гадоў нараджэння і маладзей. Першынство аспрэчвалі дзевяць дружын. Пад кіраўніцтвам трэнера ДЮСШ №1 В.А.Дзегцярова за каманду Пружанскага раёна выступалі Ганна Багдановіч і Кацярына Ніканчук (СШ №5), Юлія Лукашэвіч і Уладзіслава Хвясюк (СШ №3), Дзіяна Трус (СШ №4), Вікторыя Ёрш, Алена Хваськевіч, Лілія Кудашава (Ружанская СШ). Нашы валейбалісткі прабі-ліся ў фінальную стадыю турніру, дзе сустрэліся з моцнымі зборнымі Брэста, Баранавічаў і Кобрына. У напружанай барацьбе пружанская каманда заняла трэцяе прызавое месца, саступіўшы прадстаўніцам Брэста і Баранавічаў. Душой каманды і яе лідарам на пляцоўцы была Улада Хвясюк. Дзяўчына ўключана ў склад зборнай Брэсцкай вобласці і будзе

Пружаншчына адсвяткавала 120-годдзе Рыгора Шырмы

Актуально, Культура
У суботу, 21 студзеня, Пружаншчына адзначыла 120-гадовы юбілей свайго славутага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы – харавога дырыжора, этнографа-фалькларыста, народнага артыст СССР, Героя Сацыялістычнай Працы... Канцэрт, наладжаны ў Палацы культуры, стаў часткай святочных мерапрыемств, якія пачаліся яшчэ ў снежні мінулага года. І, як адзначыў начальнік аддзела культуры райвыканкама К.І. Панімаш, святкаванне будзе мець працяг: у маі аматары народнай песні сустрэнуцца ў в.Шакуны, на малой радзіме Рыгора Раманавіча, на фестывалі “Пеўчае поле”. Сярод прысутных былі  і тыя, хто асабіста быў знаёмы з этнографам-фалькларыстам, і тыя, хто, магчыма, упершыню чуў песні, якія некалі запісаў Рыгор Раманавіч. Большасць песень, што гучалі ў гэты вечар са сцэны Пружанскага Палаца культуры, як раз з тых, шт

Олег Семенов: «Приглашаю настоящих любителей песни!»

Культура
29 студзеня ў Палацы культуры адбудзецца канцэрт беларускага спевака, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” і лаўрэата міжнародных конкурсаў  Алега Сямёнава. Плакаты з паведамленнем аб гэтым развешаны паўсюдна па нашым горадзе. Адметнасцю канцэрта з’яўляецца і тое, што разам са сталічным госцем выступіць на ім удзельніца эстраднай студыі ГДК Наталля Трус. Што гэта будзе за канцэрт і якія сюрпрызы рыхтуе для пружанскіх гледачоў Алег Сямёнаў? Гэта мы вырашылі высветліць, задаўшы спеваку некалькі пытанняў. — Найперш, Алег Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, пра сябе і пра сваю творчасць. — Музыкай я займаюся з дзяцінства. Тады і навучыўся самастойна  іграць на гармоніку і баяне. Сам — родам з Гомельшчыны, таму ў 14 гадоў паступіў менавіта ў Гомельскае музычнае вучылішча на дырыжорска-ха

В районном конкурсе на лучшее новогоднее украшение территории победил Пружанский хлебозавод

Актуально
Святы прайшлі. А каму за ўзняцце настрою і стварэнне святочнай атмасферы мы можам падзякаваць? Такім пытаннем задаліся арганізатары агляду-конкурсу на лепшае пераднавагодняе ўбранне. Нагадаем, сёлета райвыканкам звярнуў асаблівую ўвагу на тое, каб горад выглядаў па-сапраўднаму святочным, для чаго спецыяльна наладзілі агляд-конкурс, прыняць удзел у якім прапаноўвалі прадпрыемствам, арганізацыям, установам, індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама ўладальнікам жылых дамоў. Варта адзначыць, што адзінай канцэпцыі, якую абяцалі стварыць у горадзе, ва ўсякім разе хаця б у яго цэнтры, так ніхто і не ўбачыў: відаць, ці ідэй усё-такі не хапіла, ці грошай на іх рэалізацыю. І ўдзельная вага жыхароў прыватнага сектару, якія вырашылі далучыцца да ўпрыгожвання горада, аказалася мізэрнай. Але тут на
Да 120-годдзя з дня нараджэння Рыгора Шырмы: Чырвоны псаломшчык

Да 120-годдзя з дня нараджэння Рыгора Шырмы: Чырвоны псаломшчык

Актуально, Культура
120 гадоў таму ў вёсцы Шакуны тагачаснай Міхайлаўскай воласці ў вялікай сялянскай сям‘і нарадзіўся Рыгор Раманавіч Шырма. Гэта потым ён стаў сусветна вядомым, як чалавек, які ўзнёс беларускую народную песню на высокі акадэмічны ўзровень, — харавы дырыжор, стваральнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст БССР і СССР, Герой Сацыялістычнай Працы... Пра жыццё і дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы сказана і напісана  вельмі многа. Здавалася б, яго біяграфія вывучана цалкам і новымі фактамі ўжо нікога не здзівіш. Аднак шэраг дакументаў, якія захоўваюцца ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», раскрываюць яшчэ не вядомыя для большасці старонкі з жыцця нашага знакамітага земляка. Аказваецца, што Рыгор Шырма працяглы час працаваў рэгентам

Работники МЧС спасли провалившегося под лед школьника

Новости
Здарэнне, якое толькі дзякуючы аператыўнаму ўмяшальніцтву выратавальнікаў не закончылася трагічна, адбылося на гарадскім возеры ў мінулы аўторак. Адзінаццацігадовы Андрэйка, жыхар вёскі Калядзічы, вучыцца ў адной з школ горада. У гэты дзень пасля заняткаў хлопец не адразу накіраваўся дадому, а вырашыў прагуляцца... па тонкім лёдзе возера. Якраз каля вострава ён заўважыў нейкіх птушак і захацеў паглядзець "на лебедзяў". Шчасце Андрэя ў тым, што лёд трымаў яго ў падарожжы да вострава і назад. Пачынала цямнець, і наўрад ці хто заўважыў б яго каля вострава, пачуў бы крыкі аб дапамозе паблізу аўтатрасы. Але ў 50 метрах ад берага лёд не вытрымаў, і хлопец праваліўся ў сцюдзёную ваду. Невядома, колькі часу ён імкнуўся вылезці самастойна, пакуль яго не заўважыў гараджанін па прозвішчы Антановіч, я

Ружанские спальни покоряют Европу и Азию?

Новости, Ружанские мотивы, Экономика
Эканамічная сітуацыя на прыватным унітарным прадпрыемстве «Ружанская мэблевая фабрыка», у склад якога сёння ўваходзяць Ружанскі, Шарашоўскі і Ляснянскі (Баранавіцкі раён) вытворчыя цэхі, у пачатку 2011 года складвалася не лепшым чынам. Кіраўніцтва раёна тады нават даручыла распрацаваць дадатковыя меры па развіцці прадпрыемства, якія б дазволілі выйсці на высокаэфектыўную работу. З якімі вынікамі прадпрыемства завяршыла год, як спецыялісты шукаюць выйсце з незайздроснага становішча і плануюць ізноў адваёўваць былыя высокія пазіцыі?  Пра гэта гутарка нашага карэспандэнта з дырэктарам прадпрыемства В.М.Сідоранкам. — Асаблівых поспехаў дасягнуць летась прадпрыемству не ўдалося: толькі напрыканцы года змаглі некалькі павысіць прадукцыйнасць працы. Таму і не здзейснілі таго, што намячалі.

Дед Мороз: «Я верю в сказку»

Актуально, Культура
Новы год – самае цудоўнае свята. Яго з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці. З чароўнай ноччу звязваюць свае спадзяванні на перамены да лепшага ці проста вераць у цуд. Вось тут у дзяцей ёсць важкая перавага: іх вера непахісная! І найперш яна звязана з Дзедам Марозам. Але ж у яго вераць і дарослыя! Інакш чаму яны так абураюцца, калі нехта з малых пачынае сумнявацца ў яго рэальнасці? Зразумела, што сапраўдны Дзед Мароз існуе: ён выконвае самыя важныя жаданні, прыносіць пад ёлку падарункі і малюе ўзоры на шыбах. Але ж ёсць і прафесія такая – быць Дзедам Марозам. І, шчыра кажучы,на прыносіць дзятве не менш радасці. Загадчыца аўтаклуба аддзела культуры Святлана Карповіч і дырэктар Слабудскага СДК Уладзімір Неміровіч  лічацца самымі вопытнымі Снягуркай і Дзедам Марозам у Пружанскім раёне.

В этом сезоне «Спутник» порадует на «Высоцким» и 5D

Актуально, Культура
Разнастаіць культурнае жыццё пружанцаў узяліся ў кінатэатры “Спадарожнік”. У першыя дні студзеня тут з’явіўся і 5D-атракцыён. З дапамогай новага фармату кінатэатр плануе не толькі зарабіць грошы, але і вярнуць гледача. Пасля капітальнага рамонту ў кінатэатра пачалося новае жыццё, на навінкі пракату ён зноў стаў збіраць поўныя залы. Але ў звычайныя дні чэрг ля касы няма. Аб зменах, якія адбыліся і яшчэ чакаюцца, расказвае дырэктар кінавідэапрадпрыемства У.У.Люсько. — Уладзімір Уладзіміравіч, цэлы месяц пружанцы бавілі час на 5D-атракцыёне ў Палацы культуры, а чаму  кінатэатр так спазніўся? — Сапраўды, мы планавалі запусціць свой атракцыён яшчэ ў лістападзе, але па прычынах, якія ад нас не залежалі, вось так спазніліся. Крыўдна. Але ўжо ў першы дзень, без асаблівай рэкламы, да на

Шчодры вечар добрым людзям!

Актуально, Культура
У якасці калядоўшчыкаў-шчадроўшчыкаў у святочны дзень па Хараве прайшліся мясцовыя дзетсадаўцы са сваімі выхавальнікамі. Тут усё было па-сапраўднаму: апрануліся як след, песні і вершы належныя вывучылі. Дзеткі завіталі ў магазін, аддзяленне сувязі, сельвыканкам і на крухмальны завод — і пажадалі аднавяскоўцам здароўя, шчасця і заможнасці. Фота Аляксандра МЕЛЕША.

В Новогодние дни штрафы семейным скандалистам выписывал Дед Мороз

Актуально, Профессия
Незвычайны спосаб уздзеяння на сямейных скандалістаў апрабавалі пружанскія міліцыянеры. На працягу некалькіх дзён напярэдадні Каляд на трывожныя выклікі да буянаў выязджалі не толькі ўчастковыя інспектары міліцыі, але і... Дзед Мароз. Безумоўна, сямейныя скандалы — гэта вынік злоўжывання спіртным, з-за чаго нямногія гаспадары сустракалі дзядулю адэкватна. Хаця пэўнае ўздзеянне ўсё-такі назіралася, бо практычна ва ўсіх выпадках скандалы былі ўрэгуляваны. Між тым, акрамя прафілактычнай гутаркі з казачным героем, парушальнікі атрымлівалі і зусім неказачны пратакол з адпаведным штрафам. Аляксандр Гарус, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце.

Когда мама становится не нужна…

Актуально
Не кожны, хто бачыць на дарозе няшчаснае шчанё ці кацянё, раўнадушна пройдзе міма. Нямала такіх, хто зжаліцца, палечыць і абагрэе. Але знойдуцца і тыя, хто груба штурхане небараку нагой... Так у жыцці здараецца і з людзьмі. Сярод нас таксама ёсць няшчасныя,  хто без дапамогі іншых проста не выжыве. Галоўнае, каб побач аказаліся добрыя людзі, якія не пройдуць, не кінуць, не адштурхнуць... Можна доўга разважаць, як сам чалавек давёў сябе да стану поўнай ці частковай нерухомасці. Можна, відаць, нават ганьбіць, асабліва, калі асноўная прычына гэтага – алкаголь. І нават, калі гэта безнадзейны алкаголік, які асабістай залежнасцю пазбавіў сябе здароўя і ўсяго чалавечага. Ну, не выкідаць жа яго на вуліцу. Нетыповая сітуацыя склалася ў цэнтральнай раённай бальніцы, у якой працяглы час знаход
В Пружанской центральной районной больнице новый главврач

В Пружанской центральной районной больнице новый главврач

Новости
У пачатку новага года работнікам цэнтральнай раённай бальніцы прадставілі новага галоўнага ўрача – Віктара Міхайлавіча Дараневіча, які дагэтуль быў галоўным урачом Маларыцкай ЦРБ. Адметна, што працяглы час ён узначальваў Кляпацкую амбулаторыю на Пружаншчыне. Віктару Міхайлавічу 53 гады, па прафесіі ён урач агульнай практыкі, жанаты, мае двух дарослых сыноў. І.М.Пачынчык, які ўзначальваў Пружанскую ЦРБ, працягне сваю работу ў  якасці аднаго з намеснікаў галоўнага ўрача і будзе далей займацца хірургічнай практыкай. Галіна Каляда. Здымак 2011 года, падчас адкрыцця Маларыцкай ЦРБ пасля капітальнага рамонту.

349 писем отправили Деду Морозу пружанские детишки

Актуально
Як паведамілі ў раённым вузле паштовай сувязі, не толькі дзеці вераць у навагоднія цуды, але і дарослыя працягваюць спадзявацца на Дзеда Мароза. Гэта пацвярджае паток пісем, якія ў апошні тыдзень мінулага года пераправіла ў рэзідэнцыю галоўнага героя свята ў Белавежскую пушчу: усяго адпраўлена 349 канвертаў, некаторыя з якіх падпісаны дарослымі. Застаецца толькі здагадвацца, якія падарункі яны прасілі ў Дзеда Мароза.