Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

С Днем защитника Отечества!

Актуально, Профессия
Камандзір Аранчыцкай базы паліва падпалкоўнік У.У.Феданчук не без падстаў сцвярджае, што ад зла-джанай работы па дастаўцы гаручага і змазачных матэрыялаў сёння залежыць баяздольнасць арміі любой дзяржавы, паспяховасць выканання пастаўленых задач. Практычна ўвесь гарнізон вобласці залежыць ад бездакорнай службы аранчыцкіх вайскоўцаў. Па некалькі разоў на год на базу паліва прыязджаюць камісіі, якія знаёмяцца са станам спраў у часці. І практычна заўсёды камандзіру і яго падначаленым выстаўляецца адзнака «добра». А па выніках службы за мінулы год часць заняла другое месца па наладжванні аховы працы ў вайсковых часцях і арганізацыях тылу рэспублікі. У бягучым годзе Аранчыцкая база паліва адзначыць сваё 68-годдзе. За гэты час тут склалася нямала вайсковых дынастый. І зараз тут служаць тыя, хт
Сегодня профессиональный праздник у работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

Сегодня профессиональный праздник у работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

Актуально, Профессия
Прафесійнае свята сёння адзначаюць работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы Землеўпарадкавальная служба райвыканкама, якую ўзначальвае Аляксандр Леанідавіч Іваноў, складаецца з 11 спецыялістаў. Яны замацаваны за пассельвыканкамамі, дзе вядуць прыём грамадзян і выконваюць свае непасрэдныя абавязкі. Сіламі работнікаў службы ў мінулым годзе грамадзянам раёна выдзелена 103 зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і падрыхтавана 245 матэрыялаў па афармленні ўчасткаў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 27.12.2007 года №667. Сфарміравана таксама 11 зямельных участкаў для размяшчэння аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу на аўтадарожным абходзе «Белавежская пушча». Землеўпарадкавальная служба ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем

Новые победы Анны Ташпулатовой

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
У Магілёве прайшоў зімовы чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. Канкурэнцыя была вельмі высокай. У спаборніцтвах, акрамя беларускіх атлетаў, прымалі ўдзел госці з Азербайджана, Грузіі, Tурцыі і Украіны. Удала выступіла наша зямлячка майстар спорту міжнароднага класа Ганна Tашпулатава. Яна была першай у бегу на дыстанцыі 400 метраў (52,48 сек.). Tрадыцыйную перамогу атрымалі брэсцкія спартсменкі (Юлія Юрэня, Алена Кіевіч, Марына Бойка, Ганна Tашпулатава) у эстафеце 4х400 метраў                     (3 мін. 37,27 сек). Па выніках выступлення на нацыянальным чэмпіянаце і ў зімовым сезоне будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на чэмпіянаце свету ў закры

Деревня Клепачи: если в доме 13 градусов

Актуально
Нас прывучаюць да эканоміі і беражлівасці: прадстаўнікі розных службаў у СМІ нярэдка даюць парады наконт таго, як, напрыклад, карыстацца электраэнергіяй, каб лічыльнік не накручваў «лішнія» кілаваты, альбо з крана дарма не цякла вада... І жыхары дамоў з цэнтральным ацяпленнем не выключэнне: у іх сілах захаванне цяпла ў зімні перыяд, упэўнены камунальшчыкі. Але пра тое, што жыхары некаторых кватэр вымушаны спускаць халодную ваду, перш чым з крана пацячэ гарачая, ці мерзнуць з-за таго, што батарэі ледзь цёплыя, прамоўцы звычайна маўчаць. Выразных адказаў не даюць і тады, калі з гэтай нагоды паступаюць скаргі. Вось ужо пару гадоў жыхары некалькіх шматкватэрных дамоў у Клепачах зімой не жывуць, а выжываюць. А інакш і не скажаш, калі пакаёвая тэмпература ў кватэры ўсяго плюс 12, у лепшым вып
«Швейцарский дар» и «Старый Амстердам» от Пружанского молочного комбината уже на полках магазинов

«Швейцарский дар» и «Старый Амстердам» от Пружанского молочного комбината уже на полках магазинов

Актуально, Экономика
Новыя віды сыроў еўрапейскай якасці (але па беларускай цане!) распрацавалі пружанскія сыраробы. Першая партыя такіх сыроў паступіла ў магазіны Пружан, Брэста і Мінска. “Швейцарскі дар” з тлустасцю 40% і “Стары Амстэрдам” (50%) сярод іншых сыроў найперш вылучаюцца сваім знешнім выглядам: шчыльнасцю і наяўнасцю буйных вочак – да двух сантыметраў у “швейцарскім” і з гарошыну ў “амстэрдамскім”. А яшчэ — формай і колерам пакрыцця. У адрозненне ад круглага “Расійскага”, новыя віды сыроў вырабляюць прамавугольнай формы па 15 кілаграмаў у еўраблоку ў пакрыцці з больш сучаснага полімернага матэрыялу. І калі “швейцарскі” мае прывычнае воку пакрыццё жоўтага колеру, то “амстэрдамскі” – цёмна-фіялетавага. Аднак самае галоўнае – еўрапейская якасць новых відаў сыроў: яна павінна задаволіць сапраўдных

Губернатор посетил Пружанщину

Новости
У чацвер з рабочай паездкай старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар наведаў ААТ «Пружанскі КБМ». Кіраўнік вобласці абмеркаваў эканамічную сітуацыю на прадпрыемстве, вызначыў задачы на будучае, сустрэўся з радавымі працаўнікамі і закрануў пытанні далейшай перспектывы. Сёння камбінат будаўнічых матэрыялаў уяўляе сабой чатыры вытворчыя ўчасткі: пружанскі — тры цэхі па вытворчасці рапсавага нерафініраванага алею, металавырабаў і лакафарбавых матэрыялаў; ружанскі, дзе наладжана вытворчасць рапсавага нерафініраванага алею, а таксама цынкавых бялілаў, цагельны завод «Перамога» ў Клятным і дрэваапрацоўчы ўчастак у Роўбіцку. На прадпрыемстве рэалізуецца інвестыцыйны праект, на які выдаткавана больш за 2,5 мільярда рублёў. Але за мадэрнізацыяй вытворчасці і пашыраным асартыментам прадукцыі с

Общественно-культурный центр в д.Мокрое приглашает на отдых

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
Грамадска-культурны комплекс аграгарадка “Жураўліны” бярэ адлік сваёй гісторыі з кастрычніка 2010 года. Прынцыпова новы аб’ект уключае ў сябе гасцініцу, рэстаран, банкетныя залы, магазін, саўну, більярдную. Абслугоўваюць комплекс 18 чалавек на чале з загадчыцай Любоўю Паўлаўнай Гоган (на здымку). У дадзены момант вядзецца будаўніцтва другой чаргі гасцініцы на 41 месца. — Летась наш калектыў аказаў паслуг на суму 1,2 мільярда рублёў, — гаворыць Любоў Паўлаўна. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца паслугі саўны і рэстарана. У рэстаране гуляюць вяселлі, адзначаюць дні нараджэнняў, розныя святы. Не пустуе і гасцініца. Блізкасць Белавежскай пушчы прыцягвае замежных турыстаў.  Так, летам тут адпачывалі госці з Санкт-Пецярбурга, а на навагоднія святы — сямейныя пары з дзецьмі з Масквы. Ас

О таинстве крещения рассказал отец Георгий

Актуально, Культура
Ці не гэта першае жаданне бацькоў пасля нараджэння сына ці дачкі? Аднак ці многія з нас задумваюцца пра сэнс хрышчэння і абавязкі хросных бацькоў? Паразважаць на гэтыя тэмы мы запрасілі клірыка  Свята-Аляксандра-Неўскага сабора г.Пружаны святара Георгія Арабея. -- Найперш, айцец Георгій, адкажыце, калі ласка, на адно з самых, відаць, распаўсюджаных пытанняў: навошта наогул хрысціць дзіця? — Вобразна хрышчэнне можна параўнаць з варотамі, якія вядуць у царкву Хрыстову. У гэтым Таінстве амываюцца ўсе грахі чалавека, разбураюцца перашкоды перад уваходжаннем у Дом Божы. Немаўляты апаганены першародным грахом Адама і Евы, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Таму ім таксама неабходна абмыванне ад граху ў Таінстве Хрышчэння. Падчас Хрышчэння сеецца зерне дару Божага, якое пры дапам

500 силуэтов Григория Печникова

Культура, Новости, Профессия
Сёмага лютага, у дзень нараджэння мастака, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава работ Рыгора Піліпавіча Печнікава. “Сілуэты” – такую назву носіць выстава – увабралі ў сябе 508 накідаў, зробленых у 60-70-ых гадах мінулага стагоддзя.  Накіды выкананы тушшу, гуашшу, пастэллю, алоўкам. Частка з іх рабілася яшчэ ў студэнцкія гады мастака. Многія з накідаў сталі карцінамі, некаторыя з іх упрыгожвалі і ўпрыгожваюць установы раёна. Выстава адразу здзіўляе. І колькасцю работ, і іх незвычайным афармленнем. Складваецца ўражанне, што вы патрапілі ў майстэрню мастака. З’яўляецца жаданне больш цесна пазнаёміцца з творчасцю Рыгора Піліпавіча, прасачыць далейшы лёс накідаў. А вось мастацтвазнаўцы сцвярджаюць, што прафесійна зроблены накід сам па сабе з’яўляецца творам мастацтва. Накід не

Если ученик шантажирует учителя…

Актуально
Апошнім часам сярод школьнікаў стала «модным» шантажыраваць настаўнікаў пагрозамі: маўляў, калі паставіце дрэнную адзнаку, бацькі мяне будуць біць, таму я зараз выскачу з акна або збягу ў лес. Няпроста разабрацца: ён толькі палохае ці сапраўды здольны на непрадказальны ўчынак. А калі што здарыцца, будзе вінаваты настаўнік... Галіна, г.Пружаны. Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС  падпалкоўнік міліцыі  Д.Г.Няхаеў: — Сапраўды, з  падобнымі сітуацыямі нам даводзіцца сутыкацца. У адной вясковай школе дзяўчына часта пагражала настаўнікам, што ўчыніць самазабойства, калі атрымае дрэнную адзнаку. Некаторыя выконвалі яе патрабаванні, а адзін з педагогаў патэлефанаваў у інспекцыю па справах непаўналетніх. Участковы інспектар ІСН сустрэўся з «шантажысткай», пабываў у яе сям’і. Дзяўчыну мы

Поддержим Набиля!

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Фіналіст тэлепраекта канала АНТ “Я пяю!” Набіль Зарук пасля ўдзелу ў конкурсных канцэртах, якія прайшлі ў Мінску, вярнуўся ў Пружаны. Вучань гімназіі і саліст вакальнай групы ГДК “Роднички” ўдзельнічаў у шасці канцэртах, у якіх разам з ім спявалі яшчэ дзесяць самых таленавітых дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем’яў з розных куточкаў Беларусі. Набіль выканаў пяць сольных песень. Кожны канцэрт завяршаўся агульным выступленнем дзяцей, падчас якога фіналісты спявалі разам. Пружанскі хлопчык спяваў з Анатолем Ярмоленкам і Ігарам Карнелюком, выканаў песні з кінафільма “Прыгоды Электроніка” і рэпертуару Энрыке Іглесіяса, класічны твор. Спяваў на рускай і беларускай, англійскай і італьянскай мовах. Пра падрабязнасці выступленняў фіналістаў тэлепраекта “Я пяю!” арганізатары прасілі не рас

Кадровый вопрос в сельском хозяйстве: подготовить и удержать

Актуально, Молодёжный клуб, Сельское хозяйство
За апошнія некалькі гадоў у сувязі з шырокамаштабным будаўніцтвам у раёне сучасных фермаў і ўкараненнем новых тэхналогій у раслінаводстве змяніліся падыходы да кадравага забеспячэння сельгасвытворчасці. Аб тым, наколькі актуальным з’яўляецца сёння кадравае пытанне ў нашых гаспадарках, гутарка карэспандэнта з начальнікам сектара па кадравай рабоце і прававых пытаннях упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ю.Р.Бакуменкам. --  Юрый Рыгоравіч, наколькі кадравае пытанне з'яўляецца балючым для нашых сельгаспрадпрыемстваў? — Быў час, калі праца ў сельскай гаспадарцы лічылася непрэстыжнай. За апошнія гады становішча гэта пачало выпраўляцца, хоць і не так хутка, як хацелася б. Сёння аграрнаму сектару раёна патрабуецца 128 спецыялістаў, у тым ліку 66 чалавек з вышэйшай адукацыя

А куда ходите Вы?

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Мы прывыклі чуць  скаргі на тое, што ў Пружанах няма куды схадзіць. Але ці так гэта? Здаецца, асабліва насычаным на культурна-масавыя мерапрыемствы выдаліся папярэднія два месяцы — снежань і студзень. Толькі на сцэне гарадскога Палацы культуры, напрыклад, праходзілі мерапрыемствы на розны густ і ўзрост: для ветэранаў працы — вечар адпачынку, для аматараў сімфанічнай музыкі — канцэрт у рамках фестывалю «Студзеньскія музычныя вечары», для шырокай публікі — святочны вечар, прысвечаны чарговай гадавіне з дня нараджэння знакамітага земляка Р.Р.Шырмы, канцэрт юнай мясцовай спявачкі Наташы Трус і беларускага спевака Алега Сямёнава... А хіба не ідуць у разлік Лядовы і Водны палацы, кінатэатр, якія можна наведваць хоць штодзень? А куды ходзіце вы?  З такім пытаннем мы звярнуліся да гараджан.

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

Актуально, Культура
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння польскага пісьменніка, навукоўца, мастака, музыканта Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Яго біяграфія цесна звязана з Пружаншчынай: сям’я мела фальварак у вёсцы Доўгае, менавіта там і прайшлі дзіцячыя гады будучай знакамітасці. На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася канферэнцыя пад назвай “Крашэўскі знакаміты і невядомы”. Мерапрыемства атрымалася маштабным, удзел у ім прымалі госці з Польшчы, навуковыя супрацоўнікі музея, прадстаўнікі аддзела культуры, аўтар кніг аб Крашэўскім Руслана Гусева, вучні Загор’еўскай школы... Месца правядзення канферэнцыі было выбрана не выпадкова. Яшчэ ў 1998 годзе цяпераш-ні дырэктар музея-сядзібы Юрый Зялевіч пачаў збіраць інфармацыю аб славутым земляку – такім вядомым у свеце і амаль незнаёмым
«Я пою!». Наш земляк в финале!

«Я пою!». Наш земляк в финале!

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Завяршыўся маштабны агляд таленавітых дзяцей з усёй Беларусі ў рамках тэлепраекта канала ОНТ “Я пяю”. У ім  удзельнічала каля дзвюх тысяч дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем’яў і выхаванцаў дзіцячых дамоў не старэй 14 гадоў. У фінал выйшлі 11 удзельнікаў, сярод якіх адзін пружанец. Гэта вучань 6 “Б” класа гімназіі Набіль Зарук. — Дагэтуль я ўдзельнічаў у праслухоўванні ў Брэсце, — расказвае Набіль. – Выступаў пад нумарам 228. Прайшоў адбор і ў ліку пяцідзесяці чалавек, якіх адабралі з абласных цэнтраў, трапіў на праслухоўванне ў Мінск. Ну, а там пашчасціла аказацца ў ліку адзінаццаці фіналістаў. Варта адзначыць, што Набіля Зарука добра ведае пружанская публіка. Хлопец даўно і паспяхова выступае на розных канцэртах, удзельнічае ў конкурсах. Апошнія гады яго вакальныя здольнасці ра