Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Пружанские парикмахеры лучшие!

Новости, Профессия
Цырульнікі ў Пружанах выдатныя. Гэта пацвердзіў ІV абласны конкурс прафесійнага майстэрства па цырульніцкім мастацтве «Натхненне-2012». З чатырох намінацый работніцы Дома быту «Прэстыж» ААТ «Пружанскі РКБА» Алена Чараднічэнка і Ірына Лукша ўдзельнічалі ў двзюх: вячэрняя і крэатыўная мужчынская і жаночая прычоскі. Журы высока ацаніла творчыя работы нашых майстрых. Алёна Іванаўна заняла першае месца, Ірына Міхайлаўна — другое. Па колькасці набраных балаў пружанскія цырульнікі былі прызнаны лепшымі майстрамі прычосак у вобласці сярод больш двух дзясяткаў удзельнікаў. Яны ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Пружанские пловцы опять с наградами!

Новости, Спорт
30-31 сакавіка ДЮСШ №2 прымала гасцей на першынстве горада Пружаны па плаванні.  У спаборніцтвах прымала ўдзел таксама каманда  з Брэста. У многіх дысцыплінах пружанцы не пакінулі шанцаў на перамогу плыўцам з абласнога цэнтра. Першыя і другія месцы нашай зборнай прынеслі Ганна Вільчык, Дзмітрый Сапронаў, Варвара Шыракова (6 грамат па выніках двух дзён), Арцём Шышко, Хрысціна Жорах, Дар’я Нічыпаровіч, Надзея Малюціна, Ганна Барысюк, Аляксандр Басак, Ягор Падгурскі, Лізавета Люсцібер, Ксенія Раманюк, Анастасія Пуцык, Кірыл Гуц, Антон Якутчык, Іван Валанчус, Уладзіслаў Ільяшук.  Пры гучнай падтрымцы трыбун перамагла пружанская каманда і ў эстафеце. Трэніруюць юных плыўцоў Аляксандр Махнач, Аляксандр Дземідовіч, Аляксандр Шаманаў. Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

О подробностях тушения пожара на «Нетканом мире» рассказывает начальник райотдела по ЧС А.А. Гончаров

Новости, Происшествия
У нядзелю ў райцэнтры адбылося надзвычайнае здарэнне, якое прыцягнула ўвагу да Пружан з боку амаль усіх рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Прычынай стаў пажар на вытворчасці ТАА "Нятканы свет", у арандуемым прадпрыемствам памяшканні каля завода радыёдэталей па вул.Чырвонаармейскай. На наступны дзень мы звярнуліся да начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчарова з просьбай паведаміць пра ўжо вядомыя на гэты момант абставіны пажару. -- Паведамленне пра пажар у цэху сінтэтычных матэрыялаў у дзяжурную часць РАНС паступіла ў 11.52, праз тры хвіліны на месца здарэння прыехала наша падраздзяленне,-- расказаў Андрэй Аляксандравіч.-- Адразу на месцы быў вызначаны маштаб пажару і было прынята рашэнне аб абвяшчэнні трывогі па ўсім раённым гарнізоне МНС. Адразу было ўстаноўле
Пожар на территории завода радиодеталей тушили почти 4 часа

Пожар на территории завода радиодеталей тушили почти 4 часа

Новости, Происшествия
25 марта на территории завода радиодеталей в Пружанах (Брестская область) произошел сильный пожар. Пресс-секретарь МЧС Виталий Новицкий уточнил, что пожар произошел в арендуемом производственно-складском помещении. Арендатор ОАО "Нетканый мир" является производителем изделий из синтетики. По словам Новицкого, пожар действительно был сильным, что объясняется "большой загрузкой". В помещении хранилось большое количество продукции: 20 тонн ватина, синтепона и др. Площадь пожара составила 2400 квадратных метров. 15 единиц техники и 40 спасателей тушили пожар почти 4 часа: с 11.52 до 15 46. Предполагаемая причина пожара - нарушение правил безопасности при проведении работ. В.Новицкий уточнил, что накануне на территории предприятия "2 рабочих меняли трубы отопления с помощью болгарки". В ре
Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» и в старшей возрастной группе

Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» и в старшей возрастной группе

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
У Гомелі завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакею "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у турніры бралі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Брэсцкую вобласць прадстаўляў наш "Мухавец". На групавым этапе пружанцы паслядоўна перамаглі каманды "Лідскія ястрабы"(Ліда)-- 6:1, "Сокал"(Горкі) -- 7:5 і "Алімпік"(Маладзечна) -- 11:0. У фінале нашы хакеісты змагаліся са сталічным "Беркутам" і не пакінулі ніякіх шанцаў саперніку. Пасля фінальнай сірэны на табло гарэлі лічбы 5:0 на карысць пружанскай каманды.Такім чынам, упершыню ў сваёй гісторыі, нашы дзве каманды, як у малодшай, так і старэйшай узроставай групах сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею "Залата

Почему на Пружанщине увеличилось количество преступлений? Рассуждаем вместе с прокурором

Актуально
Летась на тэрыторыі Пружаншчыны назіраўся значны рост агульнай злачыннасці — на 39%: калі ў папярэднім 2010 годзе было зарэгістравна 544 злачынствы, то ў 2011г. гэтая лічба вырасла да 756. Сярод іх пераважная большасць — а гэта 61,2% — няцяжкія злачынствы, у асноўным крадзяжы ўласнасці, іх стала ўдвая больш — з 216 да 463. Разам з тым знізілася іх раскрываемасць — з 64,3% да 51,9%. І гэта ў той час, калі па Брэстчыне ўзровень злачыннасці знізіўся на 2,4%. Чаму статыстыка стала несуцяшальнай? Па якой прычыне вырасла колькасць крадзяжоў у аграрным сектары? Як абстаяць справы з карупцыяй на Пружаншчыне?  Пра гэта і не толькі гаворка нашага карэспандэнта з пракурорам раёна М.І.Запарошчанкам. — Міхаіл Іванавіч, у чым прычына росту злачыннасці на Пружаншчыне, на Вашу думку? — У першую чаргу,

Пружанские артисты вернулись с наградами с республиканского и областного конкурсов

Актуально, Культура
Амаль усе прызавыя месцы занялі пружанскія артысты на абласным туры ХІІ рэспубліканскага фестывалю творчасці ветэранаў “Неспакойныя сэрцы” і абласным свяце-конкурсе патрыятычнай песні “Табе мае спевы, Беларусь!”. Сярод ветэранаў дыплом першай ступені заваявала дэкламатар Галасяцінскага клуба-бібліятэкі Аляксандра Дзешка. Дыпломам другой ступені ўзнагародзілі саліста народнага інструментальнага ансамбля Пружанскай ДШМ Віктара Лаўрэнава. За выкананне патрыятычнай песні першага месца была ўдастоена Карына Валанчутэ (Новазасімавіцкі СДК), трэцяга – арт-група “Родники” з Пружан. Таксама званне лаўрэата атрымала вакальная група Палаца культуры “Два плюс два”. Галіна Каляда. На здымку: арт-група “Родники”

Победитель проекта ОНТ «Я пою!» Набиль Зарук: «Я хотел выиграть поездку для Саши Ларченко»

Актуально, Культура
“Перамога наша!”, — так, думаецца, ускрыкнулі многія пружанцы, хто глядзеў у мінулую пятніцу фінал конкурсу телепраекта АНТ “Я пяю!”. Яго пераможцам стаў вучань 6 “Б” класа гімназіі г.Пружаны Набіль Зарук. Мы сустрэліся з хлопчыкам, каб павіншаваць яго і распытаць, якім быў шлях да перамогі. — Ну, што, Набіль, эмоцыі зашкальваюць? — Ужо спакойна. Аднак, калі на заключным канцэрце аб’явілі, што я перамог, прызнаюся, чуць прытомнасць не страціў, ад уражанняў у нейкім шоку знаходзіўся. — Можа, таму і галоўны прыз – паездку ў Дыснейлэнд аддаў? — Я, як, дарэчы, і многія дзеці, што ўдзельнічалі ў тэлепраекце, з самага пачатку лічылі, што ў выніку перамогі прыз аддамо Сашцы Ларчанка. Я толькі таму і хацеў перамагчы, каб гэтая паездка  дасталася ёй. Мы з Сашкай пасябравалі. Да ўся

В День Конституции молодые пружанцы получили паспорта, а победитель проекта «Я пою» Набиль Зарук — подарок

Молодёжный клуб, Новости
15 сакавіка, калі наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі, многія              16-гадовыя юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны традыцыйна атрымалі свае першыя пашпарты. Адметна, што настолькі ўрачыста, як сёлета, гэтае свята, напэўна, адзначалася ўпершыню. Але таму было нямала падстаў... У прасторнай зале Палаца культуры сабраліся прадстаўнікі маладога пакалення і грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і заслужаныя людзі раёна, былі запрошаны ганаровыя госці. Права адкрыць урачыстую цырымонію атрымаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. — Канстытуцыя — Асноўны Закон нашай дзяржавы, які выказвае волю і імкненне беларускага народа да суверэнітэту, сацыяльнай справяд-лівасці, дазваляе ўпэўнена рухацца наперад, — адзначыў у сваёй прамове Мікалай Пятровіч. — У гэтым дакуме

Общество защиты прав потребителей: будьте осторожны с кредитами

Актуально, Экономика
Традыцыйна 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень спажыўца. Працяглы час у нас паспяхова дзейнічае таварыства абароны правоў пакупнікоў. І, як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, якая курыруе гэтыя пытанні, штогод да яе звяртаюцца шмат пакрыўджаных несправядлівымі адносінамі. Напрыклад, па словах Інэсы Уладзіміраўны, летась пацярпелымі сталі тыя, хто набыў рэчы праз дагаворы крэдытавання непасрэдна ў магазінах. — У асноўным даводзілася вырашаць праблемы тых, хто набыў рэч у прыватных прадаўцоў,— расказвае спецыяліст. — З-за непаразуменняў з курсам валют некаторыя ўладальнікі гандлёвых аб’ектаў званілі кліентам  і патрабавалі перагляду дагавораў з павышэннем цэн. Як вызначаецца Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў», такія патрабаванні не з’яўляюцца правамерн

Нам засталася спадчына

Актуально, Культура
76 аб’ектаў Пружаншчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі. Да прыкладу, суседняя Бярозаўшчына можа пахваліцца толькі 26 такімі аб’ектамі. Вялікая колькасць помнікаў патрабуе ўвагі, догляду, фінансавых сродкаў. Згодна з Законам РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, пры райвыканкаме дзейнічае каардынацыйны савет па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец. Каардынацыйны савет разглядае шэраг пытанняў і ажыццяўляе сістэму мер па ахове спадчыны раёна. Пра стан помнікаў Пружаншчыны, іх значэнне і будучыню і пойдзе наша размова з метадыстам раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны А.М. Катыла. — Алена Мік
В хоккей играют настоящие… девчата

В хоккей играют настоящие… девчата

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Таццяна Мядзведзева і Таццяна Карповіч вучацца ў розных школах горада Пружаны. Але яны не толькі цёзкі: дзяўчынак аб’ядноўвае яшчэ і агульнае захапленне — хакей. Таццяны на лёдавай пляцоўцы ні ў чым не саступаюць хлапчукам: тыя ж хуткасці, кідкі па варотах, гульня ў абароне, азарт барацьбы. У гэтым маглі пераканацца ўсе балельшчыкі, якія прысутнічалі на гульнях абласных фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба», якія нядаўна праходзілі ў Лядовым палацы. Некаторыя могуць запярэчыць, што хакей — не жаночая справа. Але цяпер гэта далёка не так. У Мінску створана жаночая хакейная каманда «Пантэра». Не першы год ужо праводзіцца чэмпіянат свету па хакеі з шайбай сярод жанчын. І хто ведае, можа праз некалькі гадоў нашы Таццяны заявяць пра сябе і на міжнаро
Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» в младшей возрастной группе

Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» в младшей возрастной группе

Новости, Спорт
У Маладзечне завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакею "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у турніры бралі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Брэсцкую вобласць прадстаўлялі юныя хакеісты каманды "Мухавец"(Пружаны). На групавым этапе пружанцы паслядоўна разграмілі "Юнацтва"(Салігорск)-- 10:1, "Равеснік"(Бабруйск) -- 19:1 і "Вымпел"(Гомель) -- 11:2. У фінале нашы хакеісты змагаліся са сталічнай "Алімпіяй". Пасля першага перыяду "Мухавец" вёў з лікам 3:0. У другім перыядзе мінская каманда аднавіла раўнавагу ў ліку -- 3:3. Усё вырашалася ў заключным адрэзку матча, калі пружанцы двойчы здолелі паразіць вароты саперніка. Такім чынам, перамога з лікам 5:3 і другі год запар "Мухавец" становіцца п
Пружанка Виктория Шейко попала в проект ОНТ «Академия талантов»

Пружанка Виктория Шейко попала в проект ОНТ «Академия талантов»

Молодёжный клуб, Новости
У тэлепраекце «Акадэмія талентаў», які стартаваў на канале АНТ, прымае ўдзел і наша зямлячка Вікторыя Шэйко. Між іншым, на кастынгі, з дапамогай якіх і адбіралі ўдзельнікаў для праекту з усёй Беларусі, прыйшлі больш за 2000 (!) чалавек. Улічваючы тое, што ў выніку пуцёўку для ўдзелу ў «Акадэміі талентаў» атрымалі толькі 39 прэтэндэнтаў, конкурс склаў больш 50 чалавек на месца. Цяпер выканаўцы паказваюць усё, на што здольны, каб трапіць у каманду да аднаго з трох беларускіх прадзюсераў. А хто з фіналістаў атрымае канчатковую перамогу — вызначаць гледачы з дапамогай інтэрактыўнага тэлефоннага галасавання. Сачыце за выхадам перадач тэлепраекта і падтрымайце Вікторыю!

Когда в Пружанах появится «цифра»?

Новости
Год назад вялася гутарка аб будаўніцтве ў райцэнтры тэлевізійнай вежы для лічбавай трансляцыі тэлеканалаў на ўвесь раён. Я спецыяльна набыў патрэбную прыстаўку да тэлевізара, але ні ў мінулым годзе, ні сёлета ніякага сігналу яна не прымае. Які лёс напаткаў «лічбу»? Міхаіл Апаляйчук, в.Калядзічы. Адказвае галоўны інжынер Брэсцкага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання «Ракітніца» Л.Н.БАЧКОЎ: — Такія планы былі, а вось ажыццявіць іх летась перашкодзілі вядомыя фінансавыя цяжкасці. Але іх ніхто не адмяняў, і ў бягучым годзе будуць прыкладзены ўсе намаганні для ўзвядзення вежы. Мяркуем, што гэта адбу-дзецца не пазней восені. Пры гэтым хачу зазначыць, што ў Пружанах даўнавата ўстаноўлена на даху аднаго з будынкаў завода радыёдэталей міні-вежа, якая ажыццяўляе трансляцыю ў «лічбе» сямі