Загадчык аддзела культуры райвыканкама К.І. Панімаш: «Наша спадчына — наша духоўнасць»
Сёння на базе Івацэвіцкага і Пружанскага раёнаў пройдзе выязная сесія абласнога Савета дэпутатаў, якая разгледзіць пытанне аб рабоце органаў кіравання і самакіравання, суб‘ектаў гаспадарання і грамадзян па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
— Канстанцін Іванавіч, давайце яшчэ раз нагадаем нашым чытачам і гасцям раёна, што ж уяўляе сабой гісторыка-культурная спадчына Пружаншчыны?
— Пружанскі раён — адзін з прыгажэйшых куткоў Беларусі, з непаўторнай прыродай і багатым гістарычным мінулым. Усе падзеі гістарычнага мінулага раёна знайшлі адлюстраванне ў захаванай гісторыка-культурнай спадчыне: а гэта 107 помнікаў гісторыі, 40 помнікаў архітэктуры, 10 старадаўніх паркаў, 5 помнікаў археалогіі. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ на тэрыторыі ра
