Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

7 июля — День кооперации

7 июля — День кооперации

Актуально
Магазін насупраць СШ №4 пасля апошняга рамонту адчыніў свае дзверы ў новым статусе. 70% тавараў прадаюцца тут са скідкамі. Птушку, свежазамарожаную рыбу, макароны, крупы, муку, алей, кансервы, цытрусавыя і агародніну ў “Алесі” можна купіць па ніжэйшай цане. Гэта ўжо ацанілі пакупнікі, якім абслугоўвацца тут яшчэ і зручна – выкладка тавараў у магазіне палетная, а значыць, больш даступная. Усяго тры месяцы таму, калі магазін працаваў без скідак на тавар, тавараабарот у месяц складаў 120 мільёнаў рублёў. Цяпер жа ён павялічыўся больш чым у 10 разоў! Зручна і выгадна не толькі гандлю – пакупнікам. А для людзей гэта  галоўнае. На здымку: малады прадавец Ганна Папко.

Набиль едет в Диснейленд!

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Прыемны сюрпрыз чакаў пераможцу тэлепраекта “Я пяю!” Набіля Зарука на святочных мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю тэлеканала АНТ. Падчас музычных вечароў, якія праходзілі ў Мірскім замку і ў якіх ён прыняў удзел, пружанскаму хлапчуку ўручылі пуцёўку ў Дыснейлэнд. Такім чынам быў адзначаны яго высакародны ўчынак на тэлепраекце “Я пяю!”, калі Набіль, як пераможца, адмовіўся ад пуцёўкі ў Дыснейлэнд на карысць хворай дзяўчынкі. Цяпер ён паедзе ў сусветна вядомы парк забаў разам з мамай у жніўні. Галіна Каляда.

Пружанские легкоатлеты вернулись с соревнований с медалями

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
На працягу двух дзён у Мінску праходзіла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы. Каманда Брэсцкай вобласці ў агульнакамандным заліку заняла першае месца. Свой уклад у перамогу ўнеслі выхаванцы пружанскай ДЮСШ №1 Іван Стэпусь, Яраслаў Андрасюк і Павел Стагніеў. Так, Павел Стагніеў (Шаняўская СШ) паказаў трэці вынік у кіданні кап’я. Але найбольшага поспеху дабіўся Іван Стэпусь (гімназія). Хлопец быў мацнейшым у скачках у даўжыню з вынікам 6,24 метра. Дыстанцыю 60 метраў ён пераадолеў за 7,73 секунды, што прынесла сярэбраны медаль. Лёгкай атлетыкай Іван пачаў займацца ў ДЮСШ №1 пяць гадоў таму назад пад кіраўніцтвам трэнера Валянціны Адамаўны Красько. Адразу, як яна цяпер успамінае, паказаў выдатныя задаткі спрынтара. Пазней пачаў практыкавацца ў скачках у даўжыню. Дарэч

За 10 месяцев в Пружанах построят супермаркет

Новости
«Раёнка» паведамляла, што на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Кастрычніцкай узводзіцца супермаркет, работы вядзе ТАА «Прыгарадбудінвест». А што гэта за фірма і які магазін там будзе? Вольга Кавальчук, г.Пружаны. Адказвае намеснік па будаўніцтве дырэктара ТАА «Прыгарадбудінвест» А.Г.Тарасевіч: — Наша таварыства знаходзіцца ў сталіцы і ўваходзіць у групу кампаній «НВВ». Мы займаемся будаўніцтвам пад заказ. За сваю дзейнасць у 2009 годзе атрымалі ўзнагароду ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дагэтуль у асноўным узводзілі жылыя шматкватэрныя дамы, але сёлета паспрабавалі сябе на будаўніцтве гандлёвых аб’ектаў. На скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Кастрычніцкай у Пружанах узводзім гандлёва-грамадскі цэнтр, памяшканні ў якім будуць аддадзены ў арэнду гандлёваму аператару — вядомай у

Адвокатуре Беларуси — 90!

Новости
90-годдзе адзначае адвакатура Беларусі.    26 чэрвеня 1922 года было прынята першае Палажэнне аб адвакатуры – знамянальная падзея   ў гісторыі беларускай юстыцыі і жыцці краіны. Сёння адвакатура ўяўляе сабой прававы інстытут, які аказвае прафесійную юрыдычную дапамогу фізічным і юрыдычным асобам. Адвакаты ўдзельнічаюць у прававым выхаванні насельніцтва, служаць прынцыпам законнасці, справядлівасці і гуманізму. У нас аказаннем юрыдычнай дапамогі  насельніцтву займаецца юрыдычная кансультацыя  раёна. Працуюць тут тры адвакаты на чале з загадчыцай А.В.Мацаюк. У мінулым годзе да іх па дапамогу звярнуліся каля 800 чалавек, большасць з якіх з нагоды забеспячэння прадстаўніцтва ў судах па грамадзянскіх справах. Раздзелы маёмасці, спрэчкі па правах на спадчыну, кампенсацыя маральнай і матэ
В Пружанском аквапарке утонул ребенок

В Пружанском аквапарке утонул ребенок

Новости, Происшествия
Днём 20 чэрвеня ў аквапарку Воднага палаца патануў дзевяцігадовы хлопчык. Малы знаходзіўся ў аздараўленчым прышкольным лагеры СШ №4, і ў гэты дзень яго група па раскладу мерапрыемстваў наведвала аквапарк. Разам з дзецьмі былі і дзве выхавальніцы. У нейкі момант хлопчык застаўся без увагі дарослых і яго ўбачылі толькі тады, калі цела малога было на дне воднага атракцыёна. На крыкі аб дапамозе прыбеглі інструктар-метадыст і медсястра. Але першую медыцынскую дапамогу было позна аказваць: хлопчык, які прабыў пад вадой больш васьмі мінут, загінуў. Усе абставіны здарэння зараз высвятляюць праваахоўныя органы. Юрый Амельянчук, старшыня таварыства выратавання на водах.

Мясцовы агурок для «Пружанскага слоіка»

Актуально
Надышоў чарговы садова-агародны сезон, і пружанцы масава рушылі на свае прысядзібныя участкі. Некаторыя вырошчваюць агародніну і садавіну не толькі для сябе, але і для таго, каб потым здаць на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Не сакрэт, што такім чынам можна няблага папоўніць свой сямейны бюджэт. Між тым, штогод у перыяд уборачнай кампаніі ўзнікаюць шмат спрэчак, калі прыёмшчыкі адмаўляюцца купляць прыватную сельгаспрадукцыю, бо заводы проста перапоўнены той ці іншай агароднінай. Многае залежыць і ад попыту на рынку. Разам з начальнікам лабараторыі ААТ «Пружанскі кансервавы завод» Т.М.Арустамян мы сёння паспрабуем папярэдзіць узнікненне такіх непрыемных сітуацый. — Тамара Мікалаеўна, на выпуску якой агароднінна-пладовай прадукцыі спецыялізуецца прадпрыемства? — Мы рэалізавалі практыч

«Самая дружная семья» живёт в Шеневском сельсовете

Актуально
Прызнацца, раней на Дзень сям’і мы не звярталі асаблівай увагі. Але сёлета 15 мая былі запрошаны на пасяджэнне клуба маладой сям’і, якое традыцыйна ў гэты дзень праводзіцца работнікамі аддзела ЗАГС сумесна з актывістамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Т.А.Дзядзюн, традыцыя праводзіць такія пасяджэнні бярэ пачатак больш за дзесяць гадоў таму. За гэты час сфарміраваўся «касцяк» клуба, але штогод прыходзяць і новыя члены. І кожная сям’я, якая хаця б раз пабывала на такім мерапрыемстве, Дзень сям’і цяпер адзначае па-асабліваму. А для запрошаных на пасяджэнне сёлета намаганнямі арганізатараў было наладжанна сапраўднае сямейнае свята. Запрашэнні атрымалі восем сем’яў з райцэнтра, Пружанскага, Мокраўскага, Новазасімавіцкага і Шаняўскога с

Ко дню работников физической культуры и спорта: Пружанщина от кожаного мяча до Олимпийских игр

Актуально, Профессия, Спорт
Штогод у нашай краіне ў трэцюю суботу мая адзначаецца прафесійнае свята работнікаў фізічнай культуры і спорту. Аб дасягненнях нашых спартсменаў, а таксама перспектывах далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў раёне, гутарка карэспандэнта з начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С.М.Шчыпанавым. — Сяргей Мікалаевіч, з якімі дасягненнямі падышлі фізкультурнікі Пружаншчыны да свайго прафесійнага свята? — Штогод у раёне праводзіцца каля сотні спартыўных мерапрыемстваў, у якіх прымае ўдзел больш за 20 тысяч чалавек. З гэтай колькасці ўдзельнікаў прыкладна 60% складаюць дзеці і падлеткі. У нас працуюць дзве спартыўныя школы, на базе якіх адкрыты 6 аддзяленняў па відах спорту: футбол, валейбол, лёгкая атлетыка, хакей, фігурнае катанне, плаванне. Укамплектаван

Супер-воспитательница работает в детском саду №10

Новости, Профессия
Выхавальнікі дзіцячых садкоў – гэта тыя людзі, якім мы першым давяраем сваіх дзяцей у надзеі на тое, што яны не проста накормяць і дагледзяць малых, але і дапамогуць бацькам выхаваць сапраўдных асоб. У конкурсе прафесійнага майстэрства сярод выхавальнікаў дзіцячых садкоў Пружаншчыны прымалі ўдзел 9 чалавек. У першым туры яны праводзілі майстар-класы разам са сваімі выхаванцамі. Пры гэтым пра тэму адкрытых заняткаў ім паведамлялі толькі напярэдадні вечарам. Пасля першага выпрабавання кола прэтэндэнтак звузілася: у фінал выйшлі пяцёра. Святлана Машненка, Аксана Кот, Людміла Велясюк, Галіна Сахарчук і Ірына Кісель ужо на сцэне спаборнічалі за званне лепшага выхавальніка раёна. Удзельніцам трэба было ў цікавай форме расказаць пра сябе, сваю работу, свае захапленні, сваіх выхаванцаў. Усе
Достроим и отдохнем? Покой нам только снится

Достроим и отдохнем? Покой нам только снится

Актуально
Эканамічныя цяжкасці мінулага года негатыўна адбіліся і на будаўнічай галіне раёна. У выніку летась не ўдалося выканаць намечанае, шэраг аб’ектаў не былі закончаны і атрымалі статус пераходных. На бягучы год ускладваліся надзеі на выпраўленне сітуацыі. І што паказаў першы квартал?  У 2010 годзе аб’ём выкананых будаўніча-мантажных работ склаў звыш 648 мільярдаў рублёў пры запланаваных 665 мільярдаў. За першы квартал бягучага года — 61,9 мільярдаў, а прагноз на ўвесь год — каля 300 мільярдаў рублёў. —Відавочна, што сцвярджаць пра паспяховае развіццё галіны, якая некалькі апошніх гадоў была вядучай у эканоміцы раёна, нельга,— гаворыць намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук.— Але нельга гаварыць і пра заняпад. Самы крызісны перыяд мы перажылі, і зараз адзначаецца некаторы ўздым. Так, у выні

Ці стане Доўгае прытулкам літаратараў?

Культура
Навукова-практычная канферэнцыя “Юзаф Крашэўскі: знакаміты і невядомы”, якая адбылася  ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, стала насамрэч міжнароднай. На трох мовах: беларускай, рускай і польскай, гучалі выступленні. А лепшым перакладчыкам служыла атмасфера сяброўства і аднадумства, якая панавала ў зале. Сапраўды, усіх прысут- ных аб‘ядноўвала не толькі агульная любоў да творчасці –літаратурнай, мастацкай, музычнай – Крашэўскага, але і жаданне данесці свае веды і пачуцці да шырокіх колаў, дастойна ўвекавечыць памяць знакамітага земляка. Гэта падкрэслівалі ў сваіх прывітальных прамовах арганізатары канферэнцыі: начальнік аддзела культуры  райвыканкама К.І.Панімаш, дацэнт  Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта С.М.Васовіч і дырэктар музея “Пружанскі палацык” Ю.С.Зялевіч. Тэма

З юбілеем, Майстар!

Культура, Новости
8 мая адзначыў 80-гадовы юбілей народны майстар Мікалай Тарасюк.  Яго «драўляны люд», як называе свае вырабы таленавіты самародак, можна ўбачыць не толькі ў створаным уласнымі рукамі музеі, але і ў самых прэстыжных выставачных залах Беларусі, далёкага замежжа. Павіншаваць Мікалая Васільевіча ў вёску Стойлы прыехала дэлегацыя з горада. Узначаліў яе намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец. Мікалай Пятровіч уручыў юбіляру Падзячнае пісьмо райвыканкама і грашовую прэмію. Начальнік аддзела культуры К.І. Панімаш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры С.С. Карповіч перадалі імянінніку  падарункі. Музычнае суправа-джэнне забяспечваў вакальны гурт аўтаклуба “Забава”. Мікалай Васільевіч тут жа пусціўся ў скокі: у свае 80 ён танцуе і польку, і вальс. Доўгіх гадоў жыцця, м

Святая Ганна зноў будзе апякункай Ружан

Актуально, Культура, Ружанские мотивы
У музеі Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў даводзілася бываць не раз. Таму па праву адношу сябе да непасрэдных сведкаў адраджэння гісторыка-культурнага помніка. І магу адзначыць: маладая ўстанова не стаіць на месцы, развіваецца, абагачае і пашырае свае фонды. Наведвальнікам, у каторы раз яны не далучаліся б да гісторыі, заўсёды ёсць чаму здзіўляцца, адкрываць для сябе невядомыя дагэтуль старонкі мінулага... Прыемна, што работы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны не спыняюцца. Нарэшце завершана першая чарга рэстаўрацыі ўнікальнага палацавага комплексу: услед за ўсходнім і заходні флігель таксама гатовы прымаць турыстаў. Музей, які становіцца паўнапраўным гаспадаром новага будынка, атрымаў магчымасць пашырыць свае выставачныя і экспазіцыйныя залы. Сёння музей уяўляе сабой чатыр

«Пружанскі палацык» — наша візітная картка

Актуально, Культура, Музеи Пружанщины
З моманту адкрыцця музей-сядзіба “Пружанскі палацык” стаў візітнай карткай нашага горада. Сюды абавязкова прыязджаюць турысты, тут з задавальненнем збіраюцца гараджане і нават маладыя, якія толькі ўступілі ў шлюб, добрай прыкметай лічаць пафатаграфавацца каля помніка сядзібна-паркавай архітэктуры. За амаль трынаццаць гадоў дзейнасці музей-сядзіба змяніўся непазнавальна. А наперадзе — яшчэ большыя змяненні. Пра гэта гутарка з дырэктарам музея Ю.С.Зялевічам. — Змяненні кардынальныя, — расказвае Юрый Сяргеевіч, — ад тэхнічнага аснашчэння музея да адкрыцця новых экспазіцый і напісання навуковых работ. Але, нягледзячы на ўсё гэта, дух і атмасфера, якія існавалі пры Валенціі Швыкоўскім, засталіся нязменнымі. Гэта адзначаюць усе, хто прыходзіць сюды працаваць. Гэта храм гісторыі, дзе зрабіць шт